lixmuseum
103 subscribers
4.35K photos
58 videos
2 files
309 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
У 2023 годзе споўніцца 60 гадоў вуліцы Валянціна Таўлая. 11 красавіка яна была перайменавана з вуліцы Лідскай.
З мэтай “адсвяткаваць” юбілей вуліцы паэта Валянціна Таўлая, супрацоўнікі Дома, у якім ён жыў, вырашылі стварыць фотавыстаўку “Лідскімі сцежкамі: вуліцы ў імёнах пісьменнікаў”.
Калі Вы пражываеце на “пісьменніцкай” вуліцы, ці яна знаходзіцца побач з Вамі, то дашліце яе фотаздымкі.
Лепшыя фотаздымкі будуць выбраныя і змешчаныя на фотавыстаўцы “Лідскімі сцежкамі: вуліцы ў імёнах пісьменнікаў”.
Дасылаць фотаматэрыялы можна да красавіка 2023 года на электронную пошту Лідскага музея ([email protected]), Дома Валянціна Таўлая ([email protected]), або ў групы музея ў сацыяльных сетках з паметкаю На конкурс “Лідскімі сцежкамі: вуліцы ў імёнах пісьменнікаў і абавязкова адзначыць назву вуліцы на фотаздымку і іх аўтара.
Далучайцеся! Дом Валянціна Таўлая Вас шчыра вітае!
#музейны_тыдзень #літаратурны_аўторак #домвалянцінатаўлая
У рамках праекта “Перадай дабро па крузе” 3 снежня ў доме Валянціна Таўлая была адкрыта выстаўка Дзмітрыя Федчэнкі “У жыцці маім – майстэрства і натхненне”. На ёй прадстаўлена 15 аўтарскіх работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананых ў тэхніках вышыўка гладдзю, крыжыкам, бісерам, у аб’ёмнай вышыўцы, змешанай тэхніцы і створаныя французскім вузельчыкам.
7 снежня адбылася сустрэча з аўтарам. Вядучай імпрэзы была загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Бярозаўкі Саўко Наталля Мікалаеўна. Галоўнай падтрымкай для Дзмітрыя Васільевіча сталі і яго бацькі – мама і тата, якія таксама падзяліліся цікавымі жыццёвымі момантамі і гісторыямі пра сына.
#домвалянцінатаўлая #лидскиймузей #выставка #ліда