lixmuseum
103 subscribers
4.34K photos
58 videos
2 files
307 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля

13 сакавіка 2022 года - Міжнародны дзень планетарыяў.
Міжнародны дзень планетарыяў (International Day of Planetaria) адзначаецца штогод у другую нядзелю сакавіка ў многіх краінах свету.
Горад Ліда меў непасрэднае дачыненне да гэтага Дня. Планетарый у Лідзе прымаў наведвальнікаў з 1964 года па 1996 год. Многія жыхары горада неаднаразова наведвалі гэтую навукова-асветніцкую ўстанову, у якой дэманстравалася нябесная сфера з рознымі астранамічнымі з'явамі, чыталіся лекцыі па астраноміі, касманаўтыцы, навуках аб Зямлі.
Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея прапануюць падзяліцца ўспамінамі аб дзейнасці планетарыя ў горадзе Лідзе.

А вы наведвалі планетарый?
#гістарычная_нядзеля #музейны_тыдзень

11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

У памяць аб загінуўшых і тых, хто выжыў, штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Многія жыхары Лідскага раёна прайшлі праз жахі канцлагераў, адны выжылі ў тым пекле, другія загінулі.

У фондах ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” захоўваюцца ўспаміны былых вязняў. Некаторыя вытрымкі з успамінаў мы прапаноўваем вашай увазе 👉 https://lixmuseum.by/ru/mizhnarodny-dzen-vyzvalennya-vyaznyau-fashystskih-kantslagerau/
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
Выстаўка “З гісторыі герба і сцяга”.
У нашай краіне ў другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляецца яе сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.
5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь", які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Беларусі, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і вызначае апісанне і парадак іх выкарыстання.
Пра шляхі станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі можна пазнаёміцца на выстаўцы “З гісторыі герба і сцяга”, якая працуе ў музеі.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
Во второе воскресенье июня в Беларуси отмечают профессиональный праздник работники и ветераны лёгкой промышленности. Представители этой профессии украшают быт белорусов, одевают, обувают их. Поздравления принимают в этот день и работники обувной фабрики – одного из старейших предприятий нашего города. В фондах ГУ «Лидский историко-художественный музей» хранится продукция предприятия, фотоальбомы, фотографии.
Продолжайте читать по ссылке https://lixmuseum.by/ru/lidskaya-obuvnaya-fabrika/
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля

7 жніўня – Дзень чыгуначніка, які адзначаецца штогод у першую нядзелю жніўня.
Гэта прафесійнае свята было заснавана ў 1896 годзе і было прымеркавана да дня нараджэння імператара Мікалая I, які пачаў будаўніцтва чыгунак у Расіі.
У зборы Лідскага гісторыка-мастацкага музея захоўваюцца паштоўкі з выявай будынка чыгуначнага вакзала.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
11 верасня – Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму
Гэты памятны дзень устаноўлены ў 1962 годзе. Адзначаецца ў другую нядзелю верасня, паколькі на першы месяц восені прыпадаюць дзве асноўныя даты Другой сусветнай вайны: дзень яе пачатку (1 верасня 1939 г.) і дзень поўнага завяршэння (2 верасня 1945 г.).
Гэта дата памінання не толькі салдат, якія аддалі жыцці, абараняючы Радзіму, але і мірнага насельніцтва, якое пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Масавыя бамбардзіроўкі і растрэлы, канцлагеры, Халакост, генацыд... за гэтымі страшнымі словамі – незлічоная колькасць загубленых жыццяў.
З гадамі людзей, хто на сабе адчуў зверствы гітлераўскага рэжыму, становіцца ўсё менш. Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму – даніна памяці іх пакутам і вытрымцы.
У музеі працуе выстаўка “Грозна грымнула вайна”, якая знаёміць наведвальнікаў з мужнасцю, адвагай, самаахвярнасцю, гераізмам слаўных сыноў і дачок нашай Радзімы. І, разам з тым, паказвае гора, слёзы, пакуты, смерць.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
9 кастрычніка - Сусветны дзень пошты.
Гэта адзін з міжнародных дзён, якія адзначаюцца ў сістэме ААН. Беларуская пошта з 1947 г. з’яўляецца паўнапраўным членам сусветнай паштовай супольнасці.
Развівалася паштовая справа і на Лідчыне. Падчас ваенных ліхалеццяў на нашай тэрыторыі неаднаразова мянялася ўлада, і ў кожнай была свая пошта, свая паштовая цэнзура.
У музеі захоўваюцца паштоўкі, на якіх адлюстраваны будынак Лідскай павятовай паштова-тэлеграфнай канторы. Размяшчалася яна на вуліцы Віленскай у вялікім драўляным доме Малеўскага, які быў пабудаваны ў 1885 г. на субсідыю Віленскай паштовай акругі. У доме кантора знаходзілася да 1938 г.
Новы будынак пошты ў стылі функцыяналізму ўрачыста адкрыўся ў маі 1939 г. Гарадская пошта са старога драўлянага будынка з вуліцы Сувальскай (былой Віленскай) пераехала ў новы будынак на вуліцу Міцкевіча. У гэтым будынку яна знаходзіцца і па сённяшні дзень. Будынак лідскай пошты з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі.
17 декабря – День ракетных войск стратегического назначения.
Свой профессиональный праздник отметят ветераны 49-й ракетной дивизии.
Все годы существования 49-я гвардейская Краснознаменная Станиславско-Будапештская ракетная дивизия была одной из лучших в структуре Министерства обороны СССР.
18 ноября 2005 г. создана ветеранская организация «Ракетчик».
У истоков организации стояли полковник Малахова П. П. и подполковник Камзолов М. И.
По инициативе совета ветеранов 49-й ракетной дивизии в июне 2018 года было создано Республиканское общественное объединение «Ветераны ракетных войск стратегического назначения».
С 2016 г. в Лидском музее работает выставка «Надежный щит страны», которая знакомит посетителей с историей создания, деятельностью 49-й ракетной дивизии. На базе выставки проходят экскурсии, собрания, встречи поколений, диалоги.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
Сёння чарговую гістарычную нядзелю мы прысвячаем памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама іх родным і блізкім.
Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дата выбрана невыпадкова: у гэты дзень 34 гады таму назад тэрыторыю Афганістана пакінуў апошні салдат Савецкай Арміі. А 15 лютага стаў днём-сімвалам, днём Памяці.
Вайна ў Афганістане стала неад'емнай часткай нашай гісторыі. З Лідскага раёна ў Афганістан было накіравана 607 чалавек. 9 сыноў не дачакалася Лідская зямля.
Памяць пра загінуўшых землякоў увекавечана ў мемарыяльных дошках, помніку воінам-інтэрнацыяналістам, які ўстаноўлены ў горадзе ў 2007 г.
На Лідчыне створана раённая арганізацыя грамадскага аб’яднанння “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Воіны-інтэрнацыяналісты праводзяць работу па патрыятычным выхаванні моладзі, па захаванні і ўвекавечванні памяці аб загінуўшых таварышах па зброі і клапоцяцца пра ветэранаў і членаў сямей, якія загінулі ў Афганістане.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля

12 марта – Международный день планетариев.

Международный день планетариев (International Day of Planetaria) отмечается ежегодно во второе воскресенье марта во многих странах мира.
В ГУ «Лидский историко-художественный музей» хранится музейный предмет – осколок метеорита, который находился в планетарии города Лиды и в 1990-е годы был передан в Лидский краеведческий музей.
Сихотэ-Алинский метеорит упал 12 февраля 1947 года на водоразделе ручьев Сидоренкин и Метеоритный (современное название) около посёлка Бейцухе Приморского края в Уссурийской тайге в горах Сихотэ-Алинь на Дальнем Востоке. Он раздробился в атмосфере и выпал железным дождём на площади 35 квадратных километров.
Осколок метеорита массой около 3 килограмм экспонируется на выставке «Что такое камень?» в Лидском историко-художественном музее.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля #экспануеццаўпершыню
“Антыфашысцкая агітацыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны”
На выстаўцы прадстаўлены антыфашысцкія ўлёткі. Храналагічныя рамкі якіх ахопліваюць перыяд з 1941 да 1945 гг. Прадстаўлены галоўным чынам савецкія выданні на рускай і беларускай мовах.
Асноўная частка ўлётак была выдадзена ў савецкім тыле для насельніцтва Беларусі, ці на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі ў глыбокім варожым тыле. У іх знайшлі адлюстраванне ідэі, думкі і імкненні беларускага народа, які самааддана змагаўся з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
У 1941—1942 гг. улёткі разам з газетамі і брашурамі засылалася на тэрыторыю Беларусі праз лінію фронту. Галоўныя тэмы і напрамкі гэтай працы вызначаліся ў Маскве ў ЦК КП(б)Б аддзелам прапаганды і агітацыі, які ўзначальвае Т.С. Гарбуновым.
Яны былі важнай крыніцай звестак аб стане на франтах, гераізме савецкіх воінаў, баявой дзейнасці партызан і падпольшчыкаў, самаадданай працы рабочых, сялян і інтэлігенцыі ў савецкім тыле, аб падзеях на міжнароднай арэне - незаменным матэрыялам у правядзенні палітработы сярод партызан і насельніцтва. У іх гучыць заклік аказваць разнастайны супраціў акупантам.
Некаторыя экзэмпляры былі ўзмоцнены фотаздымкамі, утрымлівалі гумарыстычныя замалёўкі ці карыкатуры. На выстаўцы будзе прадстаўлена, выдадзеная ЦК КП(б)Б улётка “Угледзіся ў гэты партрэт: гэта крывавы Гітлер! Смерць Гітлеру і яго разбойніцкай зграі”, паводле задумы максімальна набліжана да мастацкага плаката.
З мэтай узмацнення прапагандысцкай працы ў варожым тыле ЦК КП(б)Б ставіў задачы арганізацыі бальшавіцкага друку на месцы, у падпольных друкаваных друкарнях. Пры падпольных райкамах былі створаны рэдакцыі газет і наладжана масавае выданне перыядычнага друку і ўлётак. У 1942—1943 гг. актыўна зарабілі партызанскія "друкары". Друкаваныя машынкі, з дапамогай якіх падпольшчыкі і партызаны стваралі першыя нешматлікія экзэмпляры "Зводак Саўінфармбюро", саступілі месца партатыўным друкаваным машынам, спецыяльна сканструяваным для партызан і дастаўленым з Вялікай Зямлі. З варожага тылу на імя Гарбунова ішлі радыёграмы з просьбай дапамагчы паперай, фарбай, даслаць у распараджэнне рэдакцыі радыста з рацыяй. З прычыны перабояў з паперай і фарбай некаторыя з улётак даводзілася друкаваць на шпалерах.
У экспазіцыі можна ўбачыць выданні падпольнай газеты “Уперад”, газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўлёткі былі адным з самых даступных відаў масавага друку. Невялікія друкаваныя лісткі былі заўсёды актуальныя па тэматыцы, аператыўна распаўсюджваліся, мелі вялікія тыражы, лаканічную, выразную мову і разам з іншымі формамі друку адыгралі выдатную ролю ў мабілізацыі ўсіх сіл краіны на адпор ворагу. Сёння гэта вялізны дакументальны пласт, які садзейнічае вывучэнню гісторыі вайны.
Адымі з першых наведвальнікаў выстаўкі сталі вучні 7-га класа ДУА “СШ № 14 г. Ліды” і 8 класаў ДУА “СШ № 12 г. Ліды” .
Старшы навуковы супрацоўнік Валынец Н. М.
Павятовы горад Ліда

У гэтым годзе Ліда адзначае 700-гадовы юбілей.
Датай заснавання горада лічаць 1323 год – пачатак узвядзення Лідскага замка на загад Вялікага Князя Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Гедыміна.
На поўнач ад замка на міжрэччы паміж забалочанымі далінамі рэк Каменкі і Лідзейкі ўзнік горад. Сваё імя горад атрымаў ад балцкага слова ляда – лясная высечка, прасека. Ліда на Лідзейцы – Вырубка на Шчупаковай рацэ.
Ліда знакаміта сваёй цікавай гісторыяй. Горад заўсёды быў шматнацыянаьным, шматканфесійным. З канца XIV і да пачатку XVI стагоддзя Ліда – вялікакняжацкі горад з першай пяцёркі гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Лідай валодалі Вялікія князі літоўскія Гедымін, Кейстут, Альгерд, Ягайла і Вітаўт, князь Карыбут. Лідскімі дзяржаўцамі і старастамі былі Вайдыла – просты чалавек, які падняўся да Дарадцы вялікага князя, Ач-Гірэй – заснавальнік Крымскага ханства, Юрый Іллініч – будаўнік Мірскага замка, князь Мікалай Радзівіл "Рыжы", Ян Станіслававіч Абрамовіч і іншыя вядомыя гістарычныя асобы.
З 1566 года Ліда – адміністрацыйны, судовы, гандлёвы цэнтр Лідскага павета.
17 верасня 1590 г. горад атрымаў Магэбургскае права і герб у выглядзе шчыта, падзеленага на дзве паловы, на левай з якіх, чырвонага колеру – залаты леў, які стаіць на задніх лапах, а на правай блакітнага колеру – два залатыя скрыжаваныя ключы.
У XVI-XVIII стст. Ліда маленькі горад: адна цэнтральная плошча – рынак, побач Школьны двор і чатыры вуліцы: Віленская, Замкавая, Каменская, Крывая.
У Лідзе жылі гарбары, кавалі, вінакуры, галоўным заняткам мяшчан было земляробства. З навакольных мястэчак, маёнткаў, фальваркаў і вёсак у Ліду прыязджалі памаліцца ў культавых пабудовах, гандляваць, вырашаць судовыя спрэчкі, сустракацца на балях і ўрачыстасцях.
З 1759 па 1803 г. у горадзе функцыянаваў піярскі калегіум – сярэдняя навучальная ўстанова. Дадзеная ўстанова была вельмі рэдкай па тых часах, што надавала Лідзе адукацыйную значнасць. З Лідскага калегіума выйшлі вядомыя тэолагі, пісьменнікі і вучоныя XVIII-ХІХ стст.
У 1795 г. пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Ліда ўключана ў склад Расійскай імперыі, горад стаў павятовым цэнтрам. З другой паловы ХІХ ст. у Лідзе інтэнсіўна развіваецца прамысловасць, гэтаму садзейнічала пракладзеная чыгунка Вільна-Лунінец (1884 г.). Горад пачаў пашыраць свае межы, расла колькасць насельніцта. З'яўляюцца тытунёвая, макаронная, кандытарская фабрыкі, машынабудаўнічы, чыгуналіцейны, лесапільныя, піваварныя заводы, шматлікія магазіны, рэстараны і гасцініцы.
Неаднаразова Ліда зведвала пажары, якія знішчалі жылую забудову горада XVIII ст., але, дзякуючы намаганням жыхароў, горад падымаўся з папялішча, адбудоўваўся і развіваўся…
У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі культурна-гандлёвы цэнтр, даваенная Ліда знікла. Пры бамбёжках 22 і асабліва 23 чэрвеня 1941 г. былі знішчаны Рынкавая плошча, Школьны двор, сінагога, кінатэатры, аптэкі, магазіны, гасцініцы, рэстараны, жылыя будынкі. Цэлыя вуліцы ператварыліся ў руіны.
Пашырыць свае веды пра гісторыю горада, завочна пападарожнічаць па старых вуліцах Ліды можна, наведаўшы выстаўку “Павятовы горад Ліда” і занятак “Прывітанне, ранейшая Ліда!”. Чакаем сустрэчы з вамі, шаноўныя наведвальнікі музея!
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
Адзіная падзяка слаўным сынам і дочкам нашай Радзімы – НАША ПАМЯЦЬ….
79 гадоў таму назад, 9 ліпеня 1944 г. Масква салютавала войскам 3-га Беларускага фронту за вызваленне Ліды 12 артылерыйскімі залпамі са 124 гармат.
Многія воіны склалі галовы, вызваляючы Лідскі раён, аддалі сваё жыццё дзеля будучыні, пакінуўшы ўдовамі жонак, сіротамі дзяцей, бездапаможнымі старых бацькоў. У гонар загінуўшых у раёне ўстаноўлены помнікі і мемарыяльныя комплексы.
Аб подзвігах вызваліцеляў расказваюць дакументы, людзі, якія разам з імі прайшлі праз вайну, галадалі, халадалі, сцякалі крывёю ў траншэях. І адзінае, чым можна аддзячыць ім – наша ПАМЯЦЬ….
У музей на выстаўкі “Вайна. Перамога. Памяць” і “Аб чым расказваюць помнікі…” прыходзяць людзі розных узростаў і роду заняткаў, каб яшчэ раз прайсці па гераічных і трагічных старонках нашай гісторыі, пашырыць веды па тэме Вялікай Айчыннай вайны і аддаць даніну памяці і павагі слаўным сынам і дочкам нашай Радзімы.
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля

14 кастрычніка Пакроў Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці

У сярэдзіне кастрычніка, калі зямля пакрываецца залатымі лістамі і радуе нас багатым ураджаем, адзначаецца царкоўнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Гэты дзень заўсёды радасны і светлы, таму што Багародзіца аберагае нас ад бед і непрыемнасцей. І невыпадкова ў нашай краіне гэта свята супадае з Днём маці: Багародзіца з’яўляецца для ўсіх вобразам найвялікшага мацярынства.
Усё высокае і святое ў чалавека - ад Маці. Нягледзечы на гады, мы з трапятаннем вымаўляем слова “мама”, таму што ў ім столькі клопату і цяпла. Слова “мама” святое для кожнага. Яе рукі прымаюць нас у свае абдымкі і вядуць па жыцці, заўсёды гатовыя падтрымаць у цяжкі момант. Яе вочы грэюць нас сваім цяплом, аплакваюць наша гора і няўдачы.​ Праходзіць час, мы самі становімся бацькамі. Здаецца, што даўно ўжо пераступілі рысу дзяцінства і юнацтва, Але для нашых маці мы назаўсёды застанемся ўсё ж тымі дзецьмі, якім патрэбна дапамога і падтрымка. Яны заўсёды будуць перажываць і хвалявацца за нас, а самае галоўнае - маліцца аб нашым шчасці. У народзе кажуць, што малітва маці мае вялікую сілу, яна “ з дна мора дастане”. Гэта можа быць і малітва без слоў - “благоположение любящего сердца”. Не трэба саромецца гаварыць бацькам словы падзякі. Іх добрыя адносіны і благаслаўленне з’яўляецца залогам нашага шчасця.
Запрашаем наведаць мерапрыемства, прысвечанае Дню маці і царкоўнаму святу Пакровы Божай Маці. Вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення царкоўнага свята і, з помнікамі архітэктуры Лідчыны, прысвечанымі Багародзіцы. Вашай увазе будзе прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, якая раскрые вобраз Маці ў розныя гістарычныя перыяды.