#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер
«Бот лапцю не таварыш». Нават сёння можна пачуць гэтае трапнае выслоўе, прыдуманае нашымі кемлівымі продкамі. І праўда. Хіба маглі лапці параўнацца са скураным абуткам, часам аздобленым узорамі! Боты, боцікі на шнуровачках, чаравікі на нагах былі паказчыкам сацыяльнага статусу ўладальніка. «Відна пана па халявах»! Скураны абутак каштаваў дорага, таму, калі і пашчасціла купіць, то карысталіся толькі на «выхад у людзі»: на свята, на кірмаш, у храм. І то, калі дарога не блізкая, ішлі басанож ці ў лапцях, а пасля ўжо пераабуваліся. Такая беражлівасць дазваляла, напрыклад, малодшым даношваць абутак за старэйшымі (нічога, што са зношаным абцасам на бок ці дзірачкай маленькай!). Дык як жа бот можа быць таварышам таннаму лапцю?!
Чытайце на нашым сайце https://lixmuseum.by/be/bot-laptsyu-ne-tavarysh/

Сыр, тварог і масла на Лідчыне, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, нашы продкі не толькі спажывалі сезонна, але і клапатліва нарыхтоўвалі да двух свят па народным календары: Пятроўка і Масленіца. На Пятра, па павер’ях, трэба было абавязкова разгавецца малочнымі стравамі, каб і на наступны год у гэты час іх удосталь хапала. На Масленіцу нельга шкадаваць ні сабе, ні радні, ні суседзям, каб дастатак быў на ўвесь год, каб жыццё пайшло, як па масле, каб “качацца, як сыр у масле”.
Чытайце працяг на нашым сайце https://lixmuseum.by/be/nevyadomae-u-vyadomym-syr-tvarog-dy-masla/

#этнаграфічны_чацвер #музейны_тыдзень
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Благавешчанне (Дабравешчанне). За каталіцкім святам (25 сакавіка) замацавалася назва Звеставанне.
Гэта адно з шаноўных нерухомых двунадзясятых свят у гадавым коле жыцця нашых продкаў. Як сведчыць Біблія, у гэты дзень архангел Гаўрыіл, благавеснік Таямніц Божых, паведаміў Дзеве Марыі пра непарочнае зачацце боскага немаўляці. Ужо зыходзячы з самой назвы, свята прызвана рабіць добрыя справы. Якія? А гэта ўжо кожны вырашае сам, «размаўляючы» са сваім сумленнем.
У фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея захоўваюцца два абразы «Благавешчанне Святой Багародзіцы», перададзеныя Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем.
Працяг чытайце па спасылцы
https://lixmuseum.by/be/blagaveshchanne/

Сярод розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пэўнае месца займае набіванка. Набойка, выбойка, крашаніна, набіванне. Які яшчэ выраб можа выхваліцца такой колькасцю лакальных назваў у залежнасці ад абранай тэхнікі?!
https://lixmuseum.by/be/belaruskaya-nabivanka/

Кожны, хто дарос, спяшаўся на сенакос.
Пачынаючы з вясны, у нашых продкаў адна за другою ў пэўным парадку ішлі сельскагаспадарчыя работы. Асноўны клопат быў пра пасадку гародніны, пасеў зернявых культур. Важнае значэнне набываў агляд адпаведных прылад працы. Дбайныя гаспадары стараліся падрыхтаваць усё загадзя: адрамантаваць, замяніць “аджыўшую” частку, прыдбаць новае.
Чытаць далей - https://lixmuseum.by/be/kozhny-hto-daros-spyashausya-na-senakos/
#лидскиймузей #музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер

Летні цыкл святаў завяршаў дзень, які меў некалькі варыянтаў назвы: Пятро, Пятра, Пятрок, Пятроў дзень, Пятро і Павел. Адзначаецца і сёння ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня – у каталікоў, 12 ліпеня – у праваслаўных), якія былі першымі, хто прапаведаваў вучэнне Хрыста і прыняў за гэта пакутную смерць. Назва язычніцкага свята не захавалася.
Згодна з народным календаром, Пётр і Павел з’яўляліся памочнікамі і апекунамі сялян у разнастайных земляробчых занятках летняга перыяду...
Працяг → https://lixmuseum.by/be/ad-kupallya-da-pyatrova-dnya/

З наваселлем, шаноўны куфар!
Сярод розных відаў мэблі ў народным побыце найбольш пашыраным быў куфар.
Кубел (продак куфра) мог зрабіць фактычна кожны гаспадар. Куфар жа патрабаваў асаблівага майстэрства, у першую чаргу, сталяра і каваля. Першапачаткова куфры ў Беларусі згадваюцца ў інвентарных кнігах багатых сядзіб і жылля гараджан. А ўжо ў канцы XIX – п.п. XX ст. куфар красаваўся на самым пачэсным месцы ў кожнай вясковай хаце.
Аздаблялі куфры ў Беларусі пераважна мастацкім роспісам з выкарыстаннем акоўкі. У фондах Лідскага музея захоўваюцца куфры з цікавым кампазіцыйным дэкорам. Злёгку пукатыя векі, фігурныя палоскі акоўкі, каваныя ручкі, уразныя замкі, фігурныя замочныя накладкі, завесы, каваныя цвікі – такія дэталі можна разгледзець у дэкоры сабраных куфраў.
На днях папоўніў музейную калекцыю яшчэ адзін прыгажун з в. Агароднікі Воранаўскага р-на.
На днішчы куфра маецца дата: 28. Х. 1930 г. Вылучаецца сярод іншых тым, што мае дзве шуфляды!
Палюбуемся разам!!!

“Мышка, мышка! Табе – на полі, а нам – у гумне!”
Адчыняй, гаспадар, свой двор,
Бо вязём увесь жніўні збор.
Ай, нажалі, навязалі копачак,
Як на небе зорачак.
Спраў жа нам, гаспадар, дажынкі,
Бо мы страцілі ўсе свае сілкі (з народнай песні).
Падыходзіць да завяршэння жніво – самы адказны перыяд у гадавым коле, які падводзіць вынік шматдзённай працы селяніна, забяспечвае хлебам на цэлы год.
Два этапы жніва - пачатковы і заключны (зажынкі і дажынкі) - вылучаліся абрадавымі дзеяннямі, якія мелі магічную скіраванасць дзеля забеспячэння багатага ўраджаю на наступны год.
https://vk.com/lixmuseum?w=wall-36016048_2849
#этнаграфічны_чацвер #музейны_тыдзень
Адчыняй, гаспадар, свой двор,
Бо вязём увесь жніўні збор.
Ай, нажалі, навязалі копачак,
Як на небе зорачак.
Спраў жа нам, гаспадар, дажынкі,
Бо мы страцілі ўсе свае сілкі (з народнай песні).
Падыходзіць да завяршэння жніво – самы адказны перыяд у гадавым коле, які падводзіць вынік шматдзённай працы селяніна, забяспечвае хлебам на цэлы год.
Два этапы жніва - пачатковы і заключны (зажынкі і дажынкі) - вылучаліся абрадавымі дзеяннямі, якія мелі магічную скіраванасць дзеля забеспячэння багатага ўраджаю на наступны год.
https://vk.com/lixmuseum?w=wall-36016048_2849
#этнаграфічны_чацвер #музейны_тыдзень
#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер
«Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю»
Народны каляндар месяца кастрычніка небагаты. Дзякуючы назіранням нашых продкаў, і сёння ведаюць усе бабіна лета. Верагодна, назва паходзіла ад таго, што на гэты перыяд выпадала цёплае надвор’е і «бабская» работа на агародзе і ў полі. Па народным календары яно пачыналася ў канцы верасня, закранала першую палову кастрычніка і доўжылася ад некалькіх дзён да тыдня-двух.
Паважаныя сябры, у нас ёсць яшчэ магчымасць паназіраць, ці спраўдзяцца спадзяванні на сонца, цяпло, лагоднасць надвор’я, як сцвярджае народная мудрасць.
https://vk.com/@lixmuseum-kastrychnk-hodzc-pa-krau-gonc-ptushak-z-gau

У лістападзе гола ў садзе, а на імшарынах чырвона ад “кіслых шарыкаў”
https://telegra.ph/U-l%D1%96stapadze-gola-%D1%9E-sadze-a-na-%D1%96msharynah-chyrvona-ad-k%D1%96slyh-sharyka%D1%9E-11-10

Культурна-адукацыйная праграма “Згадкі з беларускай хаткі”, якая рэалізуецца на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”, прапануе для сваіх наведвальнікаў розныя тэматычныя музейныя заняткі, інтэрактыўныя, тэатралізаваныя і анімацыйныя экскурсіі, квэсты, майстар-класы.
У пошуках новых інтэрактыўных форм у рабоце з дзіцячай аўдыторыяй быў створаны тэатр ценяў, які ўжо знайшоў свайго гледача.
Цікавасць выклікаюць пастаноўкі “Жывая печ”, “Гісторыя жыцця Свечак”, “Хлябок і яго прыгоды”, “Вясна-красна на ўвесь свет”, “Калядоўшчыкі”, асновай якіх стала вусная народная творчасць у апрацоўцы куратара праекта.
3-4 снежня 2022 г. у Мінску праходзіў V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. “Тэатр ценяў” удзельнічаў у конкурсе прафесійнага майстэрства ў намінацыі “За навацыі ў музейнай дзейнасці”. Па выніках конкурсу “Тэатр ценяў” атрымаў дыплом III ступені.

Пачатак чэрвеня! Калі венікі бярозавыя для лазні нашы продкі рыхтавалі да Зелянца ці праз тыдзень-два пасля свята (лічылі, што лісце даўжэй патрымаецца і лекавыя якасці захаваюцца), то наступны клопат быў пра збор зёлак. Дбайная гаспадыня павінна была мець у запасе не толькі высушаныя ці перацёртыя з цукрам ягады (брушніцы, чарніцы, журавіны, каліну), але і лекавыя травы.
Ужо ў чэрвені шматлікія зёлачкі ў росквіце, на піку сваёй моцы. Толькі-толькі раса спадала з раслін, апранутыя абавязкова ў белае (светлае) і чыстае, нашы продкі выпраўляліся на збор (паводле ўспамінаў жыхаркі былога Лідскага павета). Сыравіну клалі ў плеценыя кашы з накрыўкай ці ў палатняныя торбы.
На дапамогу бралі з сабой і дзяцей (лічылі, што травы будуць асабліва гаючымі). Падчас збору зёлак бабулі, мамы перадавалі ўнукам, дзецям веды пра навакольны свет: знаёмілі з назвамі красак, раскрывалі гаючыя сакрэты раслін, перасцерагалі ад шкодных і нават вучылі… лічыць.
Збіралі зёлкі з павагай да прыроды, з вераю ў іх лекавыя ўласцівасці. Кланяліся травам і сонцу, жагналіся і шапталі малітву-замову:
Травіца-жывіца, нябесна царыца,
Ні я цябе садзіла,
Ні я палівала.
Садзіў цябе сам пан Бог,
Палівала Маці Боска,
А я прыйшла рваці,
Сабе і людзям здароўя даваці!
Пасля трох паклонаў і прыгавораў прымаліся за збор. Зрывалі кветачкі, а лісце “сёрбалі” ўніз па ствалу так, што ўсе лісточкі аказваліся ў жмені. “Зверху-ўніз, жмых-жмых!” – успамінала сяброўка нашай атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” словы сваёй бабулі. Калі ж выкопвалі карэньчыкі асобных траў, то ў першай выкапанай ямцы пакідалі кавалачак хлеба – удзячнасць за збор.
Сушылі на гарышчы ў падвешаным выглядзе, каб быў доступ свежага паветра. Раскладвалі і на даматканае палатно.
Гатовыя высушаныя зёлкі захоўвалі ў палатняных мяшочках. Заварвалі ў патрэбу, дабаўлялі ў святочныя стравы, запарвалі ў лазні, лячыліся ад хвароб.
Няхай будзе толькі на карысць ваша хатняя “зёлкавая аптэчка”!