lixmuseum
103 subscribers
4.34K photos
58 videos
2 files
306 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры! На працягу года ў рамках праекта #музейны_тыдзень Лідскі гісторыка-мастацкі музей знаёміў віртуальных наведвальнікаў з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі.
Вітаем вас у #фондавы_панядзелак на апошнім, дванаццатым музейным тыдні!

Набліжаюцца навагоднія святы, таму сёння запрашаем вас паглядзець на святочныя зімовыя паштоўкі з фондаў Лідскага музея.
Пэўная колькасць паштовак была сабрана дзякуючы акцыі «Падары музею старую навагоднюю паштоўку!». Дзякуем усім, хто падтрымлівае музей і ўдзельнічае ў нашых праектах!
#лідскімузей #lixm_фонды #філакартыя
Лідскі музей – музей года!
9 снежня 2022 года ў Спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».
Дзяржаўная ўстанова «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» – лаўрэат конкурсу ў намінацыі «Музей года: Раённыя (гарадскія) музеі».
Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» штогод праводзіцца Нацыянальным агенцтвам па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
#lixm #лідскімузей #лідскізамак #домтаўлая #лидскиймузей #лидскийзамок #пазнайбеларусь
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Новыя паступленні ў #lixm_фонды – паштовыя маркі «Лідскі аэрадром» і маркіраваныя канверты спецыяльнага гашэння «Першы дзень».
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 2023 года выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Лідскі аэрадром» з эмблемай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС).
Праект «Гісторыя авіяцыі» падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі.

#лідскімузей #lixmuseum #лида700лет #лидскийаэродром
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Сфрагістыка або сігілаграфія – гэта гістарычная дысцыпліна і разнавіднасць калекцыянавання, аб'ектам вывучэння і збірання якой з'яўляюцца пячаткі, штампы, матрыцы з любога цвёрдага матэрыялу (каменя, металу, косці), а таксама іх адбіткі на розных матэрыялах (метале, сургучы, воску, паперы і інш.).
Пячаткі разглядаюцца галоўным чынам як знакі сапраўднасці дакументаў, гісторычных крыніц, помнікаў мастацтва і з'яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі гісторыі.

Калекцыя «Сфрагістыка» Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачала фарміравацца ў 1983 годзе з пячаткі «FABRYKA MUDŁA “RAKIETA” LIDA».
Сёння калекцыя ўключае больш за 30 адзінак захоўвання: пячаткі, штампы ўстаноў і прадпрыемстваў, клішэ, пломбы.
Падчас камплектавання калекцыі асноўная ўвага надаецца прадметам, звязаным з Лідскім рэгіёнам.
І ў папярэднім месяцы ў фонды музея паступілі адразу 4 пячаткі службовых асоб Лідскага павета 2 пал. ХІХ – п. ХХ стст.

#lixm_фонды #лідскімузей #lixmuseum #лида700лет
Празднуем 700-летие любимого города вместе!

«ZAMOK DANCE» - Дискотека в Лидском замке – 2 сентября, start -24.00-05.00

Традиционный, грандиозный OPEN AIR в Лидском замке приглашает... Лучший рецепт самых горячих выходных этой осени: танцевальное шоу, зажигательные ретро и современные хиты от лучших DJ, розыгрыши и конкурсы, яркие впечатления и, конечно же, заряд энергии на Дискотеке в Лидском замке «ZAMOK DANCE», приправленной незабываемой атмосферой фестиваля «LIDBEER 2023»! Дискотека начнется 2 сентября в 24.00 и продлится до 05.00. Поэтому приготовьтесь веселиться до утра, тем более, что организаторы приготовили для публики лучшую шоу-программу!
#лідскізамак #лида700лет #lidbeer2023 #zamokdance #лідскімузей #lixmuseum