КУЛЬТУРА ЛИДЧИНЫ
397 subscribers
17.6K photos
1.06K videos
28 files
1.4K links
Анонс мероприятий. Достижения и успехи. Новости.
Download Telegram
Forwarded from lixmuseum
Распачынаем новы 2022 год з новай рубрыкі #музейны_тыдзень !
Музейны збор налічвае больш за 50 тысяч прадметаў. З некаторымі з іх мы пазнаёмімся ў #фондавы_панядзелак

Сёння немагчыма ўявіць святкаванне Новага года без упрыгожанай елачкі. У крамах можна набыць цацкі на любы густ. Аднак не так даўно аздобы для навагодняй ялінкі рабілі дзеці і дарослыя сваімі рукамі. У такіх цацак ёсць душа, яны прыносілі ў хату цяпло, утульнасць і сапраўднае свята!
Адным з першых матэрыялаў для елачных цацак была вата – скручаная прэсаваная бавоўна, якой надавалі пэўную форму.
Навагоднія елачныя цацкі з ваты 30-60-х гг. ХХ ст. былі перададзены музею жыхарамі горада Ліды падчас акцыі, якая праходзіла на базе выстаўкі «Хрушчоўка 60-х». Калі ў вас ёсць падобныя цацкі, вы можаце перадаць іх музею і падарыць ім новае жыццё.

Віншуем усіх з навагоднімі святамі і запрашаем вас падзяліцца ў каментарах успамінам пра свой самы цікавы і запамінальны падарунак на Новы год.
Forwarded from lixmuseum
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Сёння ў нас ёсць цудоўная магчымасць нагадаць пра сябе даўнім сябрам і знаёмым. 7 лютага адзначаем незвычайнае свята – Дзень адпраўкі паштовак сябрам!
Паштоўка – самы просты спосаб павіншаваць са святам альбо выказать увагу блізкім.

Калекцыя “Філакартыя” Лідскага музея змяшчае больш за 250 паштовак з відамі Ліды. Большасць з іх была зроблена ў 1915-1918 гг.
У верасні 1915 г. Лідскі павет акупавалі кайзераўскія войскі. Нямецкія салдаты і афіцэры цікавіліся жыццём меснага насельніцтва. Фотаздымкаў, якія леглі ў аснову паштовак, у тыя гады было зроблена шмат. Сотні выяў Ліды: вуліцы, будынкі, базарная плошча, мясцовыя жыхары…
Дзякуючы калекцыянерам, якія захавалі фотаздымкі і паштоўкі, сёння мы маем магчымасць убачыць Ліду пачатку ХХ ст.


#лидскиймузей #лидскийзамок #лида #lixm_фонды #открытка
Forwarded from lixmuseum
#музейны_тыдзень
Працягваем знаёміцца з фондамі Лідскага музея ў #фондавы_панядзелак

Музейныя прадметы @lixmuseum размеркаваны па 25-ці калекцыях. Адна з іх – «Фалерыстка».
У склад калекцыі ўваходзяць медалі, ордэны, ордэнскія планкі, знакі, а таксама значкі.

Фалерыстыка - адно з самых распаўсюджаных хобі ў свеце. А значкі – бадай самы цікавы прадмет для калекцыянавання ў савецкія часы. Гэтаму спрыяла невялікая цана і разнастайная тэматыка. Новыя "экспанаты" для калекцый выпускалі да пэўных падзей, у памяць аб знакавых будоўлях, у гонар гарадоў. Наборы значкоў можна было купіць у любым кіёску сеткі "Саюздрук".
У зборы Лідскага музея захоўваецца больш за тысячу значкоў. Некаторыя з іх, прысвечаныя майскім святам, вы можаце ўбачыць на фотаздымках.
Forwarded from lixmuseum
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца ў Беларусі штогод 7 лістапада. Гэта дзяржаўнае свята заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157.

У фондах Лідскага музея захоўваюцца альбомы з фатаграфіямі парада работнікаў прадпрыемстваў, ваеннаслужачых, работнікаў сельскай гаспадаркі, устаноў культуры, адукацыі Лідскага раёна ў юбілейныя 1957, 1967, 1977 гады (40-годдзе,50-годдзе, 60-годдзе).

Наведвальнікі музея маглі ўбачыць, як адзначалі свята жыхары нашага раёна, на выстаўцы «7 лістапада на старых фотаздымках: як гэта было».

Для старэйшага пакалення выстаўка – добрая нагода для настальгіі і ўспамінаў аб юнацтве. А для маладога пакалення – гэта магчымасць яшчэ больш даведацца пра гісторыю свайго рэгіёна.

Гартайце фотаздымкі, магчыма, хтосьці з вас пазнае сваякоў, знаёмых, калег.

#фондавы_панядзелак #музейны_тыдзень
Forwarded from lixmuseum
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры! На працягу года ў рамках праекта #музейны_тыдзень Лідскі гісторыка-мастацкі музей знаёміў віртуальных наведвальнікаў з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі.
Вітаем вас у #фондавы_панядзелак на апошнім, дванаццатым музейным тыдні!

Набліжаюцца навагоднія святы, таму сёння запрашаем вас паглядзець на святочныя зімовыя паштоўкі з фондаў Лідскага музея.
Пэўная колькасць паштовак была сабрана дзякуючы акцыі «Падары музею старую навагоднюю паштоўку!». Дзякуем усім, хто падтрымлівае музей і ўдзельнічае ў нашых праектах!
#лідскімузей #lixm_фонды #філакартыя
Forwarded from lixmuseum
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Адным з апошніх паступленняў у фонды Лідскага музея ў 2022 годзе стаў еўрапейскі даспех ХV ст. (раканструкцыя), які стварыў кіраўнік вайскова-гістарычнага клуба «Дайнава» Юрый Мандрык для аднаго з першых фэстаў сярэднявечнай культуры і традыцый у Лідскім замку.

Набыццё экспаната стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Лідскага музея і ААТ «Лідскае піва».

Пачынаючы з 2017 г. «Лідскае піва» праводзіць «Агульную дыктоўку». У 2022 годзе дыктоўка прайшла ў анлайн-фармаце. За кожнага ўдзельніка, які адправіў сваю працу на праверку, ААТ «Лідскае піва» пералічвала 5 рублёў на набыццё новага экспаната для Лідскага музея.

Убачыць даспех у хуткім часе можна будзе ў экспазіцыі Лідскага замка.

#лидскиймузей #lixm_фонды #лида700лет
Forwarded from lixmuseum
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Сфрагістыка або сігілаграфія – гэта гістарычная дысцыпліна і разнавіднасць калекцыянавання, аб'ектам вывучэння і збірання якой з'яўляюцца пячаткі, штампы, матрыцы з любога цвёрдага матэрыялу (каменя, металу, косці), а таксама іх адбіткі на розных матэрыялах (метале, сургучы, воску, паперы і інш.).
Пячаткі разглядаюцца галоўным чынам як знакі сапраўднасці дакументаў, гісторычных крыніц, помнікаў мастацтва і з'яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі гісторыі.

Калекцыя «Сфрагістыка» Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачала фарміравацца ў 1983 годзе з пячаткі «FABRYKA MUDŁA “RAKIETA” LIDA».
Сёння калекцыя ўключае больш за 30 адзінак захоўвання: пячаткі, штампы ўстаноў і прадпрыемстваў, клішэ, пломбы.
Падчас камплектавання калекцыі асноўная ўвага надаецца прадметам, звязаным з Лідскім рэгіёнам.
І ў папярэднім месяцы ў фонды музея паступілі адразу 4 пячаткі службовых асоб Лідскага павета 2 пал. ХІХ – п. ХХ стст.

#lixm_фонды #лідскімузей #lixmuseum #лида700лет
Forwarded from lixmuseum
Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі супрацоўнікі музея падрыхтавалі інфармацыйны агляд “Са святам Кастрычніка!”.
Нават калі не ведаеш тэматыкі, то, трапіўшы ў залу, адразу здагадаешся: тут усё з савецкага часу, таму што не адна эпоха ў гісторыі нашай краіны не была такой чырвонай. Чырвоныя сцягі, чырвоныя вымпелы, чырвоныя гальштукі, чырвоныя значкі, чырвоныя гваздзікі…
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены выявы Леніна, дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія арганізацыі савецкага часу, а дакладней іх атрыбуты - акцябронак, піянер, камсамолец і камуніст. Пра жыццё лідчан у савецкі час расказваюць выставачныя экспанаты. Сярод іх вымпелы за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве ў розных галінах, рапарты аб выканані чарговых планаў пяцігодак і шмат іншых прадметаў.
Запаршае наведаць музей на вуліцы Перамогі, 37а
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак #лидскиймузей #lixmuseum #lixm_фонды
Forwarded from lixmuseum
Сёння, 4 снежня, у свеце адзначаецца цікавае свята – Дзень напісання лістоў Дзеду Марозу

Штогод у снежні дзеці і дарослыя звяртаюцца да Дзеда Мароза з просьбамі ці скаргамі.
Напярэдадні калядных і навагодніх святаў так хочацца верыць у добрыя казкі і цуд! Таму сёння, у #фондавы_панядзелак , мы жадаем вам здароўя, дабрабыту, цеплыні і прапануем пачытаць лісты да Дзеда Мароза ад дзяцей Лідчыны, якія перадала рэдакцыя Лідскай газеты ў фонды музея пасля правядзення акцыі «Пісьмо Дзеду Марозу» ў 2004 г.

А вы пісалі лісты Дзеду Марозу? Дзяліцеся ў каментарыях успамінамі
#музейны_тыдзень