☕️🍏КУБАЧАК СМАЧНАЙ ГАРБАТЫ Ў НЯДЗЕЛЮ
☕️ ✨Узвар, бадай, самы распаўсюджаны з даўніх часоў на Беларусі напой. Гатуюць яго з сухіх яблыкаў і груш. Узімку часта ўжываюць гарачым замест гарбаты.
🍏🍐Інгрэдыенты:
*1 л вады;
*200 г сухіх яблыкаў і груш;
*лыжка травы чабору або мяты.
☕️🍏Як гатаваць:
✨Кіпнем трэба заліць сухафрукты, насыпаныя ў асобную пасудзіну. Каб палепшыць смак узвару, можна дадаць туды лыжку мяты або чабору. Накрыць посуд, пакінуць на паўгадзіны насычацца сухафруктамі.
✨Дарэчы, чым чысцейшая вада, тым смачнейшы узвар. Не трэба дадаваць туды варэнне ці цукар, узвар і так будзе салодкім. Калі хочацца, каб было саладзей, дадайце крыху мёду.
✨☕️ Здароўя! Няхай шчасціць Вашай сям'і!
#кубак_гарбаты