Образование.Ленинский.Минск
4.34K subscribers
31.9K photos
2.38K videos
3.53K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
#НАШЫ_СУАЙЧЫННIКI
🎨 Мiхаiл Савiцкi. Карціна “Партызанская Мадонна”

Тут няма разгорнутай сюжэтнай лініі. Мастака цікавіць не асобны факт, а сама сутнасць падзеі. Таму ён адмаўляецца ад усяго дробязнага. Вельмі выразна, як увасабленне самаадданай працы, успрымаюцца сялянкі. Іх схіленыя постаці нібы паўтараюць узгоркі і хвалі жыта. На фоне залацістага поля вылучаецца строгі сілуэт жанчыны, акружаны арэолам. Мастак атаясамлівае вобраз сялянкі з вобразам Багамаці.
У жывапісе круг азначае вечнасць.

Кампазіцыя карціны пабудавана на шматлікіх рытмічных паўторах акруглых формаў. Ім супрацьстаяць толькі вуглаватая постаць старой сялянкі і прыцэлы партызанскіх вінтовак. Яны ствараюць пачуццё трывогі і гатоўнасці да супраціўлення.

Карціну набыла Дзяржаўная Траццякоўская галерэя.
"Партызанская мадонна"– увасабленне чысціні, матчынай любові і самаахвярнасці. Адвечная трывога маці за дзяцей выказана тут у драматычным супастаўленні ладу простай сялянскай жанчыны з рэаліямі вайны.
#год_гiстарычнай_памяцi
#люблю_Беларусь🕊🇧🇾
#НАШЫ_СУАЙЧЫННIКI
🎨 Мiхаiл Савiцкi. Карціна «Партызанская мадонна (Мінская)»

Карцiна перагукваецца з традыцыямі старажытнага іканапісу. У аснове кампазіцыі ляжыць вядомая карціна эпохі Адраджэння Рафаэля Санці «Сіксцінская мадонна», толькі замест біблейскіх персанажаў мастак малюе простых людзей, сведак чумы XX стагоддзя — фашызму.
У сваім творы мастак звяртаецца да вечнага сімвала жыцця — мацярынства. Тут маладая маці быццам набліжаецца да гледача. Два позіркі — маці, усхваляванай, і сына, поўнага недзіцячай сур'ёзнасці, — накіраваны на гледача. Выявы маці і немаўля ператвараюцца ў сімвалы чысціні і ўстойлівасці беларускага народа, яго веры ў жыццё.

У палатне пераважаюць ўрачыстасць ідэалу і пачуццё наступлення новага. Маштабнасці і выразнасці вобразнага гучання мастак дамагаецца строгасцю архітэктонікі, рытмікі, пераконваючай сілай выраза ідэі абароны жыцця, неспасціжным абаяннем мадонны. Звязаная з мастацкай культурай мінулага, карціна звернутая ў будучыню.
#год_гiстарычнай_памяцi
#люблю_Беларусь🕊🇧🇾