Образование.Ленинский.Минск
4.46K subscribers
32.9K photos
2.49K videos
3.72K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
🕊Міхаіл Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння.

📆 18 лютага 2022 года 100 год са дня нараджэння Мiхаiла Андрэевіч Савiцкага – чалавека-легенды, першага сярод дзеячоў нацыянальнай культуры – Героя Беларусі.

Паважаныя падпісчыкі, нагадаем Вам (кагосьці пазнаёмім) аб працы нашага суайчынніка, ганаровага жыхара Мінска.

📍Найбольш знакаміты цыкл мастака М. Савіцкага -- “Лічбы на сэрцы” (1974 ‒1979).
У кожнай яго рабоце суіснуюць рэальныя эпізоды лагернага пекла, высокая сімволіка і шматзначная алегорыя. Усяго налічваецца 16 палоцен з выяўленнем самай жудаснай трагедыі ХХ-ага стагоддзя.

✔️Серыя карцін “Лічбы на сэрцы” ‒ з’ява асаблівая, якая ў творчасці мастака азначае вышэйшы этап сталасці яго майстэрства. Палотны серыі, якія выкрываюць злавеснае аблічча фашызму, разам з тым сцвярджаюць бяссмяротнасць і прыгажосць чалавека-барацьбiта.

Сюжэты карцін, заснаваныя на канкрэтным гістарычным матэрыяле, маюць гераічнае і трагічнае гучанне адначасова.
#год_гістарычнай_памяці
#нашы_суайчыннікі
#люблю_Беларусь🕊🇧🇾
🎨 Мiхаiл Савiцкi. Карціна “Танец з факеламі” (серыя "Лiчбы на сэрцы")

У цэнтры карціны вымалёўваецца жудасная канструкцыя з чалавечых цел і бруса. Перад тым, як спаліць яе, фашысты танчаць з факеламі. Фігуры катаў намаляваныя скрыўленымі спецыяльна. Мастак імкнуўся падкрэсліць іх пачварства. Мармурова ж свецяцца целы іх ахвяр, прыгожыя твары выражаюць спакой. Гэтым алегарычным супрацьпастаўленнем мастак занатоўвае выдатнае насуперак жорсткасці фашызму.
#год_гістарычнай_памяці🕊🇧🇾
#нашы_суайчыннікі
#люблю_Беларусь
🎨 Мiхаiл Савiцкi. Карціна “Канада” (серыя "Лiчбы на сэрцы")

Фашысты імкнуліся знішчыць цэлыя нацыі. Эсэсаўцы падманным шляхам прымушалі людзей прыходзіць у спецыяльныя месцы знішчэння з усім скарбам пры сабе. “Канада” ‒ так называлі каты пункты багацця. Пасля таго, як людзей рабавалі, іх заганялі ў спецыяльныя газавыя камеры. На карціне адлюстраваны апошні шлях асуджаных. Агідны цынічны эсэсаўскі завадатай ‒ увасабленне брыдоты, якая настала на зямлі.
#год_гістарычнай_памяці
#нашы_суайчыннікі
#люблю_Беларусь🕊🇧🇾
🎨 Мiхаiл Савiцкi. Карціна “Мадонна Біркенау”
(серыя карцін “Лічбы на сэрцы
)

У адрозненні ад іншых палоцен серыі, якія мелі дакументальную аснову, дадзеная капмазіцыя пабудавана на асацыятыўна-вобразнай сімволіцы. Над чарнеючым сілуэтам крэматорыя жаночага лагера Біркенау лёгка лунае, узносіцца ў неба мадонна ‒ сімвал усіх закатаваных матуль. Яна такая ж выдатная, быццам бы сышла з карціны эпохі Адраджэння. Ідэал любові, прыгажосці. Гэты ідэал бессмяротны. Быццам бы новае жыццё даюць кветкі пад мемарыялам (1978).
#год_гістарычнай_памяці
#нашы_суайчыннікі
#люблю_Беларусь🕊🇧🇾
🎨 Мiхаiл Савiцкi. Карціна “Гэтыя выжылі” (серыя "Лiчбы на сэрцы")

У карціне адлюстраваны той хвалюючы, доўгачаканы момант, калі савецкі воін адкрывае вароты лагернага барака і вязні, яшчэ не верачы, што прыйшоў час выратавання, цесным натоўпам кінуліся да ўзнікшага светлага праёму. Голеныя галовы, паласатая ўніформа зняволеных, выразнасць іх спін ля выхада, ‒ усё гэта выклікае адчуванне страшэннай былі, аб якой расказана ў серыі “Лічбы на сэрцы”. Але ў смяротна-удушлівай цемры ўжо прарвалася святло жыцця і радасці, прынесенае салдатам-вызваліцелем. Уражаны ўбачаным, поўны спачування, жалю, ён з’явіўся тут як вяшчун дабра, быццам бы сатканы з сонечных праменняў.
#год_гістарычнай_памяці
#нашы_суайчыннікі
#люблю_Беларусь🕊🇧🇾
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 Цэнтр патрыятычнага выхавання "Сімвалы маёй краіны" адкрыўся ва ўстанове дашкольнай адукацыі √56 па ініцыятыве Наталлі ПАХІЛКІ, загадчыцы ўстановы і актывісткі жаночага руху.
#люблю_Беларусь
#яслі_сад56
#год_гістарычнай_памяці
🔸Патрыятызм выхоўваецца з маленства і 💯🕊пачынаецца з любові да таты і матулі, з ведаў пра родны горад, з аповеда пра сімвалы краіны.
🔛У гімназіі 28 прайшла сустрэча вучняў з пракурорам Ленінскага раёна г.Мінска Дзмітрыем Лук'янавым

⁉️Чаму актуальная тэма генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны сёння, якія звесткі адкрыліся ў ходзе даследавання пракуратуры, гісторыя сведкаў тых падзей — усе гэтыя пытанні шчыра абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы.

🔥Памяць пакаленняў — гэта і ёсць жывая гісторыя народа.

#гiмназiя28
#год_гістарычнай_памяці