Образование.Ленинский.Минск
4.55K subscribers
33.6K photos
2.61K videos
3.84K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
🔆Беларускія жанчыны - мудрыя, моцныя духам, прыгожыя, прывабныя, пяшчотныя.

Прапануем Вам.
🔆ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ ў беларускіх пісьменнікаў і мастакоў

🖌🎨Іван Хруцкі. Партрэт невядомай. 19 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#хруцкі
"Прыгажэйшыя на свеце -
Беларускія дзяўчаты."
©Міхась Кавыль.

🖌🎨Юрый Яраш. Жаночы вобраз. 21 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#яраш
🔆ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ ў беларускіх пісьменнікаў і мастакоў🖌📖🎨

🔅Іван Мележ пра Ганну Чарнушку: "...Выспела нявеста, нічога не скажаш! ...ва ўсім пайшла ў матку. 3 аблічча - дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая - худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. I косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць на твары такая ж, і шчочкі таксама выпінаюцца".

🔅Янка Купала пра Бандароўну:
"Як маліны яе губкі,
А твар, як лілея,
Як дзве зоркі, яе вочы,
Гляне - свет яснее. 

🔅Іван Мележ пра Ганну Чарнушку: "Хлопцы гарнуліся да яе і пабойваліся". 

🔅Аркадзь Куляшоў пра Алесю: "Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці." 

🔅Якуб Колас пра Ядвісю:
" [Ён] глянуў ёй у вочы, у гэтыя акруглыя цёмныя і такія слаўныя, выразныя вочы, на яе чорныя тонкія бровы, якіх ён не бачыў ні ў аднае дзяўчыны, ні ў кога на свеце. Здаецца, ніколі не адводзіў бы ад яе вачэй!" 

🔅Якуб Колас пра Ядвісю: "Ці ж можна не любіць яе, гэтую лепшую, прыгажэйшую казку Палесся?" 

🔅Максім Багдановіч пра Вераніку:
"I мела дзеўча выгляд маці,
Калі тады ка мне яна,
Трывожнай ласкаю паўна,
Схілялася, як да дзіцяці,
Зіяючы перада мной
У новай пекнасці жывой."
#вясна_прыгажосць_жанчына
🎨🖌Іван Хруцкі. Партрэт невядомай у белай сукенцы з кнігай. 19 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#хруцкі
🎨🖌Іван Хруцкі. Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай. 19 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#хруцкі
🎨🖌Іван Хруцкі. Партрэт невядомай. 19 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#хруцкі
🎨🖌Іван Хруцкі. Сямейны партрэт. 19 стагоддзе
#хруцкі
#вясна_прыгажосць_жанчына
🖌🎨Іван Хруцкі. Партрэт маладой жанчыны з кошыкам. 19 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#хруцкі
"ТЫ - ШЧАСЦЕ МАЁ І
ВЫРАТАВАННЕ"


🎨🖌Юрый Яраш. Жаночы вобраз. 21 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
☀️🌷Сонейка, святла, вясновага настрою нашым дарагiм жанчынам! Мiра нашай зямлi i дабрабыту нашым сем'ям!
#са_святам
#вясна_прыгажосць_жанчына
🌷«Жанчына»

Добрая. Маўклівая. Самотная.
Мяккая. Прывабная. Душэўная.
Шчырая. Жаданая. Салодкая.
Чулая. Таемна-задуменная.
Смелая. Суровая. Рашучая.
Упартая. Упэўненая. Спрытная.
Гордая. Гарачая. Калючая.
Любая. Чароўна-аксамітная.


Сотні слоў сплятуцца ў адзінае,
Не любіць якое немагчыма.
Хай ляціць да зораў жураўлінае,
Слова непаўторнае «
жанчына».

Дбайная. Руплівая. Нястомная.
Клапатлівая. Жывая. Шчодрая.
Злосная. Кіпучая. Нязломная.
Гнеўная. Бурклівая. Халодная.
Звонкая. Прыветная. Забаўная.
Яркая. Гарэзлівая. Мілая.
Весялуха. Прыгажуня. Слаўная.
Мудрая. Каханая. Шчаслівая.

©Таццяна Цвірка
#вясна_прыгажосць_жанчына
#па_беларуску🌷
#думка_ў_падарунак