Образование.Ленинский.Минск
4.55K subscribers
33.6K photos
2.61K videos
3.84K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
🌅 СВЯТЛО - ПАРАДА МАЯКА🗼 --рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і нясе іх ў сучаснасць.

Калі зоркі запальваюцца, значыць гэта каму-небудзь трэба! Але ёсць адна зорка-Віфлеемская, якая патрэбна ўсім, бо з ёй прыходзіць святло на нашу зямлю, у нашы дамы, у нашы сэрцы. Каб убачыць гэтае святло на зямлі, трэба гэтага хацець, каб убачыць святло ў доме, трэба над гэтым працаваць, каб убачыць святло ў сваім сэрцы, трэба жыць з любоўю і ласкай.

Раство Хрыстова -- гэта натхненне для нашых душ.👼 Яно прымушае нас думаць пра іншых, накіроўвае нашы думкі да даравання і міласэрнасці🙏.©

🔝У
год гістарычнай памяці ўзнаўляем лепшыя традыцыі святкавання аднаго з найважнейшых святаў для вернікаў.

#советмаяка #па_беларуску
#народныя_традыцыі
#зима_в_радость
НАПЯРЭДАДНІ РАСТВА
СВЕТ ПОЎНЫ ХАРАСТВА


Да свята рыхтаваліся грунтоўна— 6⃣ тыдняў да Каляд пасціліся, а ў апошні дзень, 6 студзеня, накрывалі святочную, але посную вячэру з 1⃣2⃣ страў — па колькасці апосталаў.

🥗Трапеза нагадвала хутчэй абрад, чым ядзенне ў нашым разуменні, бо праходзіла ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі.

🌾Пад абрус клалі сена ў напамін пра тое, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ў пячоры, якая служыла адрынай для жывёлы.

🍽На стол ставілі лепшы посуд па колькасці прысутных і пакідалі чыстую талерку для продкаў ці гасцей.
Існавала павер'е, што на вячэру напярэдадні Калядаў можа прыйсці сам Гасподзь, і ніколі не ведаеш, у якім абліччы ён з'явіцца. 👨🏼‍🦳Падарожнікаў і жабракоў на Куццю заўсёды прымалі ветліва і з вялікай павагай.

🐈Частавалі і бяздомных жывёл: на ганак кожная гаспадыня абавязкова ставіла міску з ежай.
#советмаяка #па_беларуску
#народныя_традыцыі
#зима_в_радость
🌅 СВЯТЛО - ПАРАДА МАЯКА🗼 --рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і нясе іх ў сучаснасць.
Сачэўнік —дзверы ў святкаванне Божага Нараджэння. Назва дня паходзіць ад сочыва (куцці) са збожжа і мёду — асноўнай стравы на святочнай вячэры.

🥗Сярод традыцыйных калядных страў —узвар, запечаная рыба, стравы з гародніны, саленні, рагу, пірагі з начынкамі, варэнікі.
🖇Спецыяльна да свята пяклі казулі — пернікі ў выглядзе жывёл. Імі ўпрыгожвалі 1⃣2⃣ асноўных страў.

🥗Кожная страва мела сваё значэнне:
✔️куцця — сімвал ахвярнасці Бога, боршч — сімвал пралітай крыві пакараных Ірадам дзяцей,
рыба — сімвал веры і напамін, як Хрыстос накарміў некалькімі рыбамі 5⃣0⃣0⃣0⃣ галодных.

🥗 Каштаваць прысмакі дазвалялася толькі тады, калі на небе з'яўлялася першая зорка, правобраз Віфлеемскай. Яна ўвасаблялася на вячэры 🕯, што ставілі пасярод стала.

Пасля вячэры посуд не прыбіралі — чакалі продкаў, ішлі на святочнае набажэнства.

З надыходам Раства на вуліцах ладзілі гулянні, слаўленні і карагоды.

💯Лічылася, што на Каляды неба раскрываецца і сілы нябесныя выканаюць усё загаданае.

#советмаяка
#народныя_традыцыі
ЖАВАРОНАЧКІ ПРЫЛЯЦІЦЕ,
ЗЯМЛЮ-МАТУХНУ АБУДЗІЦЕ

☀️Вясна са старажытных часоў – пачатак не толькі земляробчага года🌱, але і пачатак новага жыцця, таму яе сустракалі з радасцю і ўдзячнасцю, што перажылі цяжкую зіму🌬.

☀️Гуканне вясны – гэта не свята аднаго дня, а хутчэй цыкл гулянняў. Паўсюдна па Беларусі вясну клікалі ад моманту з’яўлення праталінаў да Звеставання.

☀️Звычайна гукаць вясну выходзілі на высокія пагоркі. Там раскладвалі вогнішча🔥 (гэта называлі “грэць зямлю”), пяклі яешню🍳, як сонечную старажытную рытуальную страву. Ладзілі танцы, гульні, скокі, спявалі песні,🎶 вадзілі карагоды.

❗️У мясцовасці, дзе няма пагоркаў, залазілі на дахі хат🏠, жадаючы "дакрычацца, дагукацца” да Бога, каб хутчэй прыходзіла вясна.

☀️Улюбёны занятак моладзі на вясновых гуляннях– гушкацца на арэлях. Хлопцы разгойдвалі дзяўчат як мага вышэй, а тыя, калі падляталі наверх, агу̀калі вясну.
🖇Верылі: чым вышэй скакаць ці разгойдвацца, тым вышэй парасце лён.
#народныя_традыцыі
#беларускі_каляндар
#центрМаяк
☀️Бытаваў абрад спальвання кола. Хлопцы і дзяўчаты ішлі да ракі і рабілі плыт, на якім замацоўвалі старое прамасленае кола. Затым гэта кола падпальвалі🔥 і пускалі па вадзе. Вогненнае кола сімвалізавала сонца, якое ўшаноўвалася нашымі продкамі.
🖇Пакуль плыт з вогненным колам плыў каля сяла, усе ўдзельнікі абраду ішлі за ім берагам ракі і спявалі песні-вяснянкі.🗣

☀️На гуканне вясны выпякалі печыва ў выглядзе жаваранкаў.🐦 Гэтае печыва раздавалі дзецям, тыя падкідалі яго ўгору, заклікаючы птушак хутчэй вяртацца і прыносіць вясну.🕊
🖇Форма печыва залежыла ад рэгіёна. На Гомельшчыне нажом выразалі з цеста пляскатыя выявы птушак, называліся яны чыркамі. На Палессі рабілі галёпы – своеасаблівае печыва ў форме буслінай лапы.

☀️Напрыканцы цыкла веснавых святаў у некаторых рыгіёнах Беларусі праводзілі абрад "пахавання стралы", занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

#центрМаяк
#беларускі_каляндар
#народныя_традыцыі