Образование.Ленинский.Минск
4.55K subscribers
33.6K photos
2.61K videos
3.83K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼— рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.

🔆🌿 Мой край, мой рай бульбяна-жытны!
Зеленадолы, залаты!
Як спеў матулі-старажытны,
Як песня любай - малады!
©

💯Цудоўную і багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў.
🧑🏻👱🏻‍♀️Мы, моладзь, – працяг папярэдніх пакаленяў і падмурак для будучых, павінны берагчы здабыткі мінулага, каб не страціць свае карані.

🆗 Сёння, напярэдадні прыгожай і сакавітай Сёмухі ўзгадваем некаторыя асаблівасці свята.⤵️

🔆🌿 Сёмуха ці Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец святкуецца на 7️⃣ і 8️⃣ тыдні пасля Вялікадня.

🌿Сёмушныя святы ахопліваюць каляндарны перыяд, які ў народзе мае ёмістую назву — пралецце.

🔆🌿 Свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце🌳🌻

#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
🔆🌿 ЧЭРВЕНЬ — ПРАЛЕЦЦЯ СКОН, А ЛЕТА Ў ГОН

🔝Свята поўніцца адметнымі абрадамі, што маюць сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі, таму галоўнае роля тут належыць жанчыне і нагадвае пра еднасць чалавека з прыгодай.

1️⃣Упрыгожванне хаты і гаспадарчых пабудоў зелянінай 🌿 Зеляніна - прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест. Звычай вяртае нас да тых часоў, калі Сёмушныя святы святкаваліся ўсім родам на адкрытай прасторы — у гаях і дубровах.

2️⃣ "Завіванне" бярозкі. Дзяўчаты ўпрыгожвалі сябе вянкамі і хадзілі ў лес, каб закруціць ці заламаць на бярозе галінкі, упрыгожыць іх стужкамі. А пасля пець і вадзіць карагоды.

3️⃣ Кумленне. 🤝 🌿 Пад час абрадавых гульняў замужнія кабеты і дзяўчаты шлюбнага ўзросту абіралі сабе сябровак «на год», каб спрыяць і дапамагаць адна адной. Для замацавання дружбы сяброўкі павінны былі прайсці поруч пад заламанай бярозай.

#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь🌿🔆
🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼🔝рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.

🌾Люблю жніво!..
Прастор шырокі,
Дзе ў межах
Шэпчуць каласы,
Дзе спевы коцяцца далёка
На ўзмор'і гордае красы!..
©

🔆Лета -- пара залатых каласоў, спелай садавіны🍎 і духмянага мёду.🍯 Здаўна людзі з асаблівым хваляваннем чакалі заканчэння жніва і пачатак восені.🍁

🔆🌾Пасля таго як з поля быў сабраны апошні сноп, па традыцыі святкавалі Дажынкі. Дарэчы, у гэтага свята ёсць больш за 🔟 назваў: Спажынкі, Дасеўкі, Спажа, Абжынкі,
Талака, Засідкі.

🔆 Звычайна свята прыпадае на канец Успенскага посту 2️⃣8️⃣ жніўня і сімвалізуе шчырую падзяку зямлі і небу за багаты ўраджай і пладавітае лета, ухваляе шчодрасць маці-прыроды і плён чалавечай працы.

🆗Сёння, напярэдадні шчодрых залатых Дажынак узгадваем некаторыя асаблівасці свята⤵️

#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
МАЛАДОЕ БАБ’Е ЛЕТА ПАЧЫНАЕЦЦА,
А СОНЦА ЗАСЫНАЕЦЦА
🌥

🔆🌾Дажынкі — адно з галоўных народных свят. Адзначалі іх гучна і на шырокую нагу: спявалі, танцавалі, частаваліся, праводзілі магічныя абрады:

1️⃣ Талака. Яе склікалі ў апошні дзень жніва на цяжкую тэрміновую працу, якую не адолее адна сям’я.
🖇Жаночую талаку клікалі на жніво, мужчынскую — на касьбу. Па полі забаранялася хадзіць у брудным і цёмным адзенні — трэба было паважаць зямлю, каб яна ўрадзіла.

2️⃣Завіванне барады. Лічылася, што дух поля хаваецца ў апошнім нязжатым снапку🌾 — барадзе, якую ўпрыгожвалі квиткам 🔆 і стужкамі🎗. Побач з "барадой" клалі хлеб з соллю.

3️⃣Сноп-баба. Апошні дажыначны сноп апраналі ў хустку, у жаночую сарочку і звалі яго «бабай». Жнеі ставілі бабу на ўскраіне поля, садзіліся вакол і ладзілі застолле.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
4️⃣Катанне па іржышчы. Такім чынам жанчыны спрабавалі вярнуць згубленую на жніве моц, бо наперадзе мелася яшчэ шмат працы -- малаціць хлеб, апрацоўваць лён, прасці.

5️⃣Абранне Багіні. Скончыўшы жніво, дзяўчаты абіралі паміж сабою Багіню👸🏼: самую разумную, прыгожую і працавітую з усіх. Яе «каранавалі» вянком, давалі ў рукі апошні зжаты сноп.🔆🌾 Потым з песнямі ішлі да хаты гаспадара, якому ўрачыста аддавалі апошні сноп.
❗️Гаспадар абавязкова даваў жанчынам грошы, частаваў хлебам, а апошні сноп ставіў у куце, пад іконамі як абярэг на цэлы год.

6️⃣Выраб лялек-абярэгаў. Крупянічка і Багач🎎 — жнівеньскія сімвалы дабрабыту і багатага ўраджаю -- вырабляліся з тканіны і напаўняліся зернем. У цяжкія часы гэта зерне ўжывалася ў ежу, а калі дажыве да вясны -- выкарыстоўвалася для пасеву.

🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼— рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.

#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь🔆🌾
🌅СВЕТ - САВЕТ МАЯКА — рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і дадае іх каларыт сучаснасці.

🍁🍂Канец верасня азначаны ў народным календары беларусаў сакавітым святам з прыгожай назвай Багач (Багатнік, Багатуха), што традыцыйна супадае з часам восеньскага раўнадзенства🌜🌤 і атаясамліваецца з заканчэннем палявых работ і гаспадарчага года.

У аснове свята — шанаванне прыроды, зямлі, жанчыны, маці, берагіні хатняга дабрабыту🤱

🍏🍎Этымалогія назвы цалкам адпавядае стану гаспадаркі ўвосень: ураджай сабраны, засекі поўныя збожжа і гародніны.🌶🥕🌽 Зручны час для адпачынку, планавання будучага і падсумавання зробленага. Звычайна да Багача кожны гаспадар імкнуўся скончыць працу, пачысціць і схаваць да вясны сельскагаспадарчы інвентар.

Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы.
©Прыказка

🍂🍁Свята доўжылася цэлы тыдзень і мела шэраг адметных асаблівасцей, якім надаваўся сакральны сэнс.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
БУДЗЬ БАГАТЫ, ЯК ВОСЕНЬ!🍂🍁

1️⃣ Збор багача.🥣 Напачатку свята выбіраўся лепшы сейбіт (багач)👨🏻‍🦰, які ладзіў застолле. Кожны вясковец прыносіў да стала жменю жыта🌾, што ссыпалася ў адзін лубок і захоўвалася цэлы год.
🖇Багачом таксама называўся сам лубок з жытам.

2️⃣ Запальванне агменю.🔥 Свечку ставілі ў міску з жытам ці проста праводзілі вечар пры лучыне.
🖇Лічылася, што агонь валодае ачышчальнай сілай і напаўняе энергіяй жыцця.

3️⃣Частаванне навіной.🍇 Навіна́ — усё новае, што вырасла за лета, што каштуецца ўпершыню.
🖇Каштуючы навіну, трэба было вымавіць: "Навіна ў рот -- здароўе ў жывот."

4️⃣Нагрувашчванне здобы. 🥧🥮 На стале рабіўся насып з пірагоў, за якім хаваўся гаспадар хаты. Калі гаспадара было бачна, госці насыпалі на стол яшчэ прысмакаў. Пасля пачыналася агульнае застолле.
🖇Лічылася, што так усталёўваецца азінства між людзей 👫Першы пірог елі агулам, другі спальвалі ў агні -- для продкаў, трэці крышылі на 4 бакі свету -- для пералётных птушак.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
5️⃣Смажанне барана.🐏 Да агульнага стала гатавалі стравы з усяго, што вырасла за лета, білі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парве.🐺

6️⃣ Абыход гаспадаркі.🏠🐄 У хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства лубок з жытам і свечкай жыхары абносілі вакол вёскі і статка, што павінна было засцерагчы ад бед і хвароб.

7️⃣Культ маці.🤱 На Багача ладзілі кірмашы і вяселлі. Дзяўчыны апраналі чырвоныя хусткі і пацеркі, упрыгожвалі дом галінкамі рабіны, дарылі падарункі павітухам, наведвалі маладых мам, якім прыносілі гарачы хлеб і малако.

8️⃣Культ продкаў.🙏 Людзі наведвалі могілкі, наводзілі там чысціню і прыносілі плён новага ўраджаю.

9️⃣Варажба на каласах. 🌾 Сноп жыта накрывалі хусткай і наўздагад цягнулі адзін каласок. Калі ён быў багаты, такім і жыццё будзе.

🔟Пахаванне мух.🪰 Лічылася, калі кузурка засынае, восень канчаткова праганяе лета. З мухамі хавалі ўсё набалелае, дрэннае.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь🍂🍁
ЯКУБ КОЛАС — ПЯСНЯР ЗЯМЛI БЕЛАРУСКАЙ🌾☀️

Сёння, 3 лістапада, спаўняецца
1️⃣4️⃣0️⃣ год з дня нараджэння беларускага песняра Якуба Коласа, паэта, празаіка, навукоўцы, педагога, славутага сына роднай зямлі.

📖🔝 Яго словы поўныя жыццёвай сілы і мудрасці, адданасці Радзіме:
"Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар",
"Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух",
"Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш",
"Свая зямля – вось што аснова!",
"Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія",
"Няма чаго чакаць панукі, калі работы поўны рукі",
"Толькі на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод".

#беларускі_каляндар
#па_беларуску
🕸 На ніцях белай павуціны
Прывозяць восень павучкі.
Яе красёнцы, чаўначкі
У моры лесу мільгатнулі
І лісце ў багру апранулі;
І з кожнай лісцевай галоўкі
Глядзіць твар восені-свякроўкі.
Павее ветрык — шурхнуць травы:
Няма ў ім ласкі, ні забавы.
Не — то не шолах каласочкаў,
Не смех блакітных васілёчкаў
У межах росных збажыны;
Не — то не музыка вясны,
А ціхі жаль і нараканне,
З жыццём і з сонцам развітанне.
Шыбуюць гусі ў край далёкі
І жураўлі ў той самы край.
— Бывай жа, лецейка, бывай!
Бывайце, родныя валокі!

Якуб Колас.Урывак з паэмы "Новая зямля"

#беларускі_каляндар
#па_беларуску
🌅 СВЯТЛО - ПАРАДА МАЯКА🗼-- рубрыка для тых, хто напаўняе кожны дзень каштоўнымі падзеямі і зносінамі з добрымі людзьмі.

🌱Варта памятаць, што мы самі ствараем свет наўкола! Вясна — час цікавага перапляцення народных і хрысціянскіх святаў — крочыць па планеце, абуджае прыроду і чалавека.

🕊Дабравешчанне, Вербніца, Вялікдзень, Радуніца — духоўная спадчына нашых продкаў, што ўзбагачае жыццё беларусаў на працягу стагоддзяў.

☀️Гадавое кола народных святаў са старажытных часоў падпарадкоўвалася руху Зямлі вакол Сонца і пачыналася з вясны, калі селяніна чакалі самыя важныя справы (ворыва, сяўба, выган жывёлы на пашу) і неабходна было абудзіць жыватворны моц зямлі, песнямі і рытуальнымі карагодамі выклікаць надыход цёплых дзён.

#парадамаяка
#беларускі_каляндар📆
#люблю_Беларусь
☀️🌱ШЫБУЕ ВЯСНА НА ЧАЎНЕ!
ДАРОГУ, ДАРОГУ ВЯСНЕ!
©️

🔸САРАКІ. Лічылася, што ў дзень вясновага раўнадзенства дадому вяртаецца 40 птушыных зграй. Каб паскорыць вясну, з яе дарогі прыбіралі перашкоды: хлапчукі перакідвалі праз страху 40 трэсак, дзяўчаты разрывалі столькі ж вяровак, жанчыны гатавалі печыва ў выглядзе птушак, спальвалі старыя рэчы, каб увайсці ў вясну адноўлёнымі.

🔸КАМАЕДЗІЦА.
Свята прысвечана абуджэнню мядзведзя -- апекуна сялян. Да свята рыхтавалі рэпу, гарохавыя камы (адсюль назва свята), аўсяны кісель, ладзілі гульні з пераапрананнем і перакатамі з боку на бок, што ўвасаблялі рухі звера.

🔸ВЕРБНІЦА (ВЕРБАХЛЁСТ).
Апошняя перад Вялікаднем нядзеля, калі вернікі асвятляюць у храме галінкі вярбы, што сімвалізуе сустрэчу Госпада ў Ерусаліме. Вярбой упрыгожвалі жыллё, магілы продкаў, праводзілі жывёл на першы выпас. Верылі, што вярба беражэ ад маланкі. Галінкі асвячонай вярбы захоўвалі да новай Вербнай нядзелі.

#парадамаяка
#беларускі_каляндар📆
#люблю_Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☀️🌱Каб наблізіць цяпло, выраблялі лялек-вяснянак. Лялька-вяснянка -- сімвал росквіту і адраджэння, маладосці і прыгажосці.

Яркі знешні выгляд лялькі падымае настрой, дае надзею і зараджае энергіяй. Адметная асаблівасць абярэгу — доўгая каса, задраная ў гару, і пялёстыя фарбы ў вопратцы. У касе — яе сіла: чым даўжэйшая і таўсцейшая каса, тым лепш.

#парадамаяка
#беларускі_каляндар📆
#люблю_Беларусь