Образование.Ленинский.Минск
4.44K subscribers
32.8K photos
2.48K videos
3.71K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
#АНОНС: ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!..🕊

🔜2 сакавіка 2024 года адбудзецца раённы конкурс рытарычнага майстэрства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!"

У конкурсе прымуць удзел навучэнцы 8 — 10 класаў, якія прадставяць мультымедыйнае эсэ па прапанаванай тэме і прачытаюць на памяць адзін з прапанаваных твораў Аркадзя Куляшова.

💫🕊Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ею.
                             ©Якуб Колас

#родная_мова #па_беларуску
#якасць_адукацыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☀️🕊Любімыя словы на роднай мове настаўнікаў и вучняў СШ 123.
 А якія словы на
беларускай мове падабаюцца вам? Далучайцеся!
#родная_мова #па_беларуску
#якасць_адукацыі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖 🕊Верш Максіма Багдановіча "Санет" — з верай ў будучыню, шчаслівы лёс, духоўнае адраджэнне — чытае дырэктар сярэдняй школы √•51 Юлія Пакатаева.
❤️💚Шчырыя віншаванні з Днём роднай мовы! Чытаем вершы
#па_беларуску
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.

Калі ласка☀️🕊

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: “Калi ласка!..”🎶🕊
Як звiняць яны сардэчнаю струною,🎼
Праз усё жыццё iдуць са мною.

Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!

Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:
– Калi ласка!🌷Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!

I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi…
☀️ Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!

– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.
©Пятрусь Броўка

#па_беларуску❤️💚
Образование.Ленинский.Минск
📖 🕊Верш Максіма Багдановіча "Санет" — з верай ў будучыню, шчаслівы лёс, духоўнае адраджэнне — чытае дырэктар сярэдняй школы √•51 Юлія Пакатаева. ❤️💚Шчырыя віншаванні з Днём роднай мовы! Чытаем вершы #па_беларуску
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕊🎼Добрай раніцы! Чытаем вершы #па_беларуску.

📽Алена Міхайлідзі, дырэктар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Маяк", разважае пра сапраўдную любоў да радзімы і чытае верш Алеся Ставера "Жураўлі на Палессе ляцяць". Гучыць #родная_мова🎶
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Гадаванец — вырашчаная, выгадаваная раслiна або жывёлiна. Месца, дзе вырошчваюць i разводзяць раслiны або жывёл, — гадавальнiк.

...Апошнi перад самай вайной быў наш уласны гадаванец, узяты яшчэ жарабяткам.
©У. Дубоўка.

...Краснаярскi гадавальнiк пладовых дрэваў быў далёка за горадам.
©У. Дубоўка


☀️🕊Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем
#па_беларуску
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽 І яшчэ адзін рэпартаж школьнага жыцця. Яскрава, крэатыўна, прыгожа, з душой — Дзень роднай мовы ў сярэдняй школе √•164 Б.В.Карпенкі
#па_беларуску
#адукацыяЛенінскага
#родная_мова📖🕊
Образование.Ленинский.Минск
Photo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💫🎶 Верш-роздум Максіма Багдановіча "Я хацеў бы спаткацца з Вамі..." — аб сэнсе жыцця, каштоўнасці кожнай хвіліны, адказнасці чалавека за створанае ім. Чытае Алена Абазоўская, дырэктар сталічнай сярэдняй школы √•47 імя В.С.Мічурына.

Люты — цудоўны месяц: ліецца #родная_мова📖🕊 — чытаем вершы #па_беларуску!
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Сямейнiк — член сям'i.

Сямейнiкаў маiх дома нiкога не аказалася, але я нават забыўся хоць якой запiскай папярэдзiць iх аб маiм ад'ездзе i пабег на аўтобусную станцыю.
©Васіль Быкаў


☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем
#па_беларуску. Абдыміце сваіх сямейнікаў сёння — гэта так проста і так важна!
📸 У КАДРЫ. Займальны вучэбны занятак па беларускай літаратуры ў пачатковай школе N29.

✈️ 📖 Падчас занятку хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з творам “Папяровы самалёцік”. Аўтар казкі Алена Анатольеўна Стэльмах прысутнічала на ўроку і правяла цікавую гутарку з вучнямі.
#па_беларуску
#родная_мова
Образование.Ленинский.Минск
📖🎶 Верш Лідзіі Полазавай "Родная мова" чытае Анжэла Кіракасян, дырэктар Дзіцячага гарадка. Мова, спадчына, сэрца, Радзіма. Люты — цудоўны месяц: ліецца #родная_мова🕊 — чытаем вершы #па_беларуску!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖🎶 Як проста і пранікнёна чытае верш Ганны Новік "Сяброўства" Святлана Сліжэўская, дырэктар сярэдняй школы √55! Разважанне аб галоўных каштоўнасцях жыцця.
Люты — цудоўны месяц: ліецца #родная_мова🕊чытаем вершы #па_беларуску!
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Сябрына (размоўнае слова, мае некалькі значэнняў):
▫️кола, асяроддзе сяброў,
▫️ сяброўская бяседа, пачастунак. 

Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся.
©Кузьма Чорны
Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся
па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госці. 
©Барыс Сачанка

☕️ Добры вечер! Размаўляем разам з намі #па_беларуску.
Образование.Ленинский.Минск
📖🎶 Як проста і пранікнёна чытае верш Ганны Новік "Сяброўства" Святлана Сліжэўская, дырэктар сярэдняй школы √55! Разважанне аб галоўных каштоўнасцях жыцця. Люты — цудоўны месяц: ліецца #родная_мова🕊 — чытаем вершы #па_беларуску!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❄️🌷Апошні дзень зімы і незвычайная дата — 29 лютага.
Дзіва, як паветра ўжо дыхае вясной. Як сакавіта і прыгожа ў лютым чыталіся нашымі кіраўнікамі вершы #па_беларуску!

Сёння верш Васіля Жуковіча "Першая настаўніца" вам дорыць дырэктар гімназіі √•17 Таццяна Валадкевіч. #родная_мова🎶📖