Образование.Ленинский.Минск
4.55K subscribers
33.6K photos
2.61K videos
3.83K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
❤️💚 Настаўнікі і вучні сярэдняй школы № 164 імя Б.В. Карпенкі адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа. Мерапрыемства было адначасова і наведваннем, і ўрокам, і імпрэзай, у якой узялі ўдзел навучэнцы.
#родная_мова
#па_беларуску
#музейная_педагогіка
Дарэчы, паміж упраўленнем па адукацыі Ленінскага раёна і Музеем Якуба Коласа падпісана дамова аб супрацоўніцтве.
🏛🍃📖 Раскрыем сакрэт. У Мінску ёсць дзіўнае і чароўнае месца — музей беларускага песняра Якуба Коласа, дзе вас шчыра чакаюць усёй сям'ёй. А вавёрачка Ядвіся з цікавасцю будзе назіраць, як вы знаёміцеся з таямніцамі дома паэта.
#музейная_педагогіка
#лета_2023
#люблючытаць
📖🍃У КАДРЫ. Навучэнцы Ленінскага раёна прыйшлі ў госці да Якуба Коласа.
💫🕊Музейна-педагагічны занятак адбыўся ў 137-ым дзіцячым садку. Падчас "Выцінаных вячорак" выхаванцы і іх бацькі пазнаёміліся з традыцыямі Беларусі і паспрабавалі сябе ў ролі майстроў выразання.
#адукацыяЛенінскага
#нашы_традыцыі
#музейная_педагогіка
💫🕊На музейна-педагагічным занятку выхаванцы і бацькі 484-ага дзіцячага садка пазнаёміліся з народнымі святамі Беларусі і паспрабавалі сябе ў ролі майстроў роспісу вырабаў з гліны.
#музейная_педагогіка
#па_беларуску
#люблю_Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏛 Выпуск навін прысвечаны Міжнароднаму дню экскурсавода, які адзначаецца сёння.

💫 У эфіры Настасся Пшонная расказвае пра гісторыю музея і яго асаблівасці.
#музейная_педагогіка
🏛 #КУЛЬТУРНЫ_МАРШРУТ вучняў школы 189 на фестываль дзіцячай кнігі "Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу" адбыўся ў Дзяржаўным літаратурна — мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

🌾 Падарунккам фестывалю стала творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч. Яна з захапленнем расказвала пра свайго знакамітага дзеда, яго жыццёвы і творчы шлях, успамінала сваё дзяцінства.

🔜 Супрацоўнікі музея правялі дзяцей па пакоях, паказалі рабочы кабінет, уласныя рэчы пісьменніка. Напрыканцы сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у віктарыне і атрымалі памятныя падарункі.

#адукацыяЛенінскага
#музейная_педагогіка
☀️🌾 Дзетак і іх бацькоў запрашаем у дзіцячы садок №126 на цікавую экскурсію па музейнай экспазіцыі "Наша спадчына", што прысвечана беларускім рамёствам.
#музейная_педагогіка
#адукацыяЛенінскага
📖 Незвычайны ўрок беларускай літаратуры для вучняў 111-ай школы ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа па тэме "Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа" — яскравая, карысная і цікавая падзея.
#адукацыяЛенінскага
#музейная_педагогіка🏛