ПРЫЙШЛА ПАКРОВА — УЦІХЛА ДУБРОВА
🕊✨Штогод 14 кастрычніка адзначаецца адно з самых шанаваных свят сярод вернікаў – Пакровы Прасвятой Багародзіцы.
Паводле падання, Царыца Нябесная з'явілася ў храме Канстанцінопаля ў 910 годзе i раскінула свой амафор (покрыва) над вернікамі ў знак заступніцтва.
У народным календары — гэта канец збору ўраджаю, пачатак зімы, вячорак, кірмашоў і вяселляў.
🥞✨У гэты дзень было прынята "Запякаць куты", пячы бліны як сімвал дабрабыту сям'і. З рытуальным хлебам ці свечкай абыходзілі гаспадарку. Дзяўчаты частавалі прахожых пірагом, каб хутчэй выйсці замуж, падкідвалі лісце на ветры, каб даведацца, адкуль прыедуць сваты.
💦🔥Тапілі печ яблыняй, каб у хаце было цёпла да вясны. Палівалі парог святой вадой, каб умацаваць здароўе дамачадцаў. Над дзвярыма вешалі✨ рушнік, каб абараніць сям'ю ад нягод.
🙏🏻Абавязкова наведвалі царкву. Лічылі, што на Пакровы кожная малітва будзе пачута.
#наши_традиции
#народный_календарь