Образование.Ленинский.Минск
4.56K subscribers
33.5K photos
2.59K videos
3.82K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
2⃣1⃣ снежня -- дзень зімовага сонцастаяння

❄️ Лічыцца, што сапраўдная астранамічная зіма пачынаецца менавіта ў дзень зімовага сонцастаяння. Тым не менш, падзея гэта ўсяляе надзею, бо цёмныя дні паступова адыходзяць пад націскам святла Сонца🔆, якое з кожным днём усё вышэй узнімаецца над гарызонтам, i адорвае зямлю святлом і цяплом, азначае сабой пачатак шляху да вясны і абуджэння прыроды ад зімовага сну

Зiма на лета працуе, а лета на зiму
©Прыказка
#школьны_каляндар
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння.
18 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага, чыя творчасць азнаменавала цэлую эпоху ў нацыянальным мастацтве.

ℹ️Міхаіл Андрэевіч Савіцкі – выдатны творца, педагог, грамадскі дзеяч. Народны мастак СССР. Народны мастак Беларусі, лаўэрат Дзяржаўнай прэміі СССР і тройчы – Беларусі, лаўэрат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.
У сэрцы мастака адгукнулася не толькі жудасць ваеннай рэчаіснасці, але і цеплыя пачуцці да сваёй калыбелі, да роднай Беларусі, да вобраза жанчыны-маці.

📆#школьны_каляндар
#патрыятызм #люблю_Беларусь
РОДНАЯ МОВА - ГОНАР І СКАРБ

❤️💚Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

💯У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, як ніколі востра паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

🔝Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за 6️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

🔠Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5️⃣ студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

🖇Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

💯Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

#центрМаяк #родная_мова
#па_беларуску
#школьны_каляндар📅
🔝З нагоды свята раім занатаваць 🔟 яскравых фактаў пра роднае слова і прыгатаваць самыя смачныя стравы нацыянальнай беларускай кухні!

💯Адзначаем свята роднай мовы #па_беларуску!🧆

#центрМаяк #родная_мова
#школьны_каляндар📅
#свята_кожны_дзень
📆13 жніўня - дзень памяці Якуба Коласа

Якуб Колас - класік беларускай літаратуры, педагог і навукоўца, сціплы мудры працавіты чалавек.

📖💫Зборнік вершаў Коласа пабываў у космасе. Яго браў з сабой у палёт у 1975 першы беларускі касманаўт Пётр Клімук. Памер выдання — 8,5х7 см, кніга была выпушчана ў 1972 да 90-годдзя з дня нараджэння песняра.

Паэт праславіўся не толькі творамі, але і мецэнацтвам. Ён выдаткоўваў грошы для падтрымкі таленавітых маладых людзей, якія толькі пачыналі свой творчы шлях. Невядомаму студэнту Заіру Азгуру Колас у свой час плаціў яшчэ і асабістую стыпендыю. Юнак стаў знакамітым скульптарам, народным мастаком СССР.

🚖 На працягу жыцця Якуб Колас меў 6 аўтамабіляў: ГАЗ М-1 (1936—1939), «Шаўрале» (1939—1941), «Опель-Алімпія» (1944—1947), «Опель-Адмірал» (1947—1954), ГАЗ М-20 (1953—1956), ЗІМ (1955—1956), але ніколі не сядзеў за рулем.

💫Нашчадкі Якуба Коласа па жаночай лініі не мяняюць прозвішча Міцкевіч, выходзячы замуж. Такая традыцыя — даніна памяці роду.
#школьны_каляндар
📖🍃🔥ВАСІЛЬ БЫКАЎ — пісьменнік, які пасталеў на вайне, які расказаў пра чалавека і вайну проста, ёмка, таленавіта і праўдзіва.

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года на Віцебшчыне.

Біяграфічныя факты:
✔️авалодваў прафесіямі мастака і скульптара, любіў фатаграфаваць🎨;
✔️быў цяжка паранены ў 1943 годзе і ўнесены ў спіс загінуўшых;
✔️па матывах яго 22 твораў зняты мастацкія фільмы🎬;
✔️сам перакладаў свае творы на рускую мову;
✔️не стала Васіля Быкава 22 чэрвеня 2003 года.

🍃🕊Памяць аб крывавых выпрабаваннях у мінулай вайне ёсць лепшы гарант міру і існавання розных народаў на нашай зямлі.
                               ©Васіль Быкаў
#імёны
#школьны_каляндар📆
Образование.Ленинский.Минск
📖 🕊Хутка Дзень роднай мовы. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна распачалі флэшмоб "Чытаем вершы #па_беларуску".🇧🇾 З гонарам чытае верш Уладзіміра Карызны "Беларусь мая сінявокая" дырэктар сярэдняй школы √•224 Наталля Новік. #люблю_Беларусь #родная_мова…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖 🕊 Разважліва і філасофскі гучыць верш Міколы Пракаповіча "Радзіма" у чытанні Марыны Паляшчук, дырэктара сярэдняй школы √•153 Аляксея Талая. Чытаем вершы #па_беларуску.

Гэты тыдзень напоўнены важнымі падзеямі і думкамі аб Радзіме.
▫️Дзень роднай мовы — 21 лютага.
▫️Дзень абаронцаў Радзімы святкуем 23 лютага.
▫️Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года.
#люблю_Беларусь
#родная_мова
#мы_галасуем
#школьны_каляндар📆
Образование.Ленинский.Минск
📖 🕊 Разважліва і філасофскі гучыць верш Міколы Пракаповіча "Радзіма" у чытанні Марыны Паляшчук, дырэктара сярэдняй школы √•153 Аляксея Талая. Чытаем вершы #па_беларуску. Гэты тыдзень напоўнены важнымі падзеямі і думкамі аб Радзіме. ▫️Дзень роднай мовы…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖 🕊 Верш Янкі Купалы "Спадчына" — роздум аб Радзіме чытае Святлана Мусіловіч, дырэктар сярэдняй школы √•40. Чытаем вершы #па_беларуску.

Гэты тыдзень напоўнены важнымі падзеямі і думкамі аб Радзіме.
▫️Дзень роднай мовы — 21 лютага.
▫️Дзень абаронцаў Радзімы святкуем 23 лютага.
▫️Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года.
#люблю_Беларусь
#родная_мова
#мы_галасуем
#школьны_каляндар📆
❤️💚 Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

💯У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

Зараз у свеце налічваецца больш за 6️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5️⃣ студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

🎶 Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
              © Францыск Скарына
#родная_мова
#па_беларуску
#школьны_каляндар📅