Образование.Ленинский.Минск
4.55K subscribers
33.5K photos
2.6K videos
3.83K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: ШЭРЫ КОТ

🆕 Новая рубрыка для тых, хто жадае далучыцца да набыткаў нацыянальнай культуры і традыцый.

👫Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.

🐁🐁Мышы становяцца за 🐈Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом і мышамі ідзе размова:
- Мышы ў стозе?
- Ёсць!
- Баяцца ката?
- Не!
- А я, Катафей,
разганю ўсіх мышэй!
Мышы разбягаюцца, Кот іх ловіць.

👫Правілы гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: "Разганю ўсіх мышэй!"; вымаўляць тэкст трэба дакладна, зразумела.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: МАЎЧАНКА

👫Апісанне беларускай народный гульні.
Дзеці прыгаворваюць:
Пярвенчыкі, чарвенчыкі,
Зазвінелі бубенчыкі
Па свежай расе,
Па чужой паласе.
Там кубкі, арэшкі,
Цукеркі, мядок...
Маўчок!

На апошняе слова усё павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае, засмяецца ці вымавіць хоць слова, ён плаціць "штраф". Напрыклад, яму загадваюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькі разоў прысесьці, праспяваць, загадаць загадку і іншае.

👫Правілы гульні: дзеці павінны маўчаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правілы, але не больш 1 хвіліны.

❤️💚Прыемнага адпачынку!

#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: БЛІН ГАРЫЦЬ

👫Апісанне гульні: па лічылцы выбіраецца лавец. На пляцоўцы выкладваецца або малюецца круг, у які становяцца дзеці. Лавец, стаўшы спіной да яго на адлегласці 1,5 м, гаворыць:
"Блін гарыць!"
Усе выбягаюць з круга, але адразу імкнуцца забегчы у яго зноў. Лавец у гэты час імкнецца запляміць каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, якое заплямілі, становіцца лаўцом. 🏃‍♀Гульня працягваецца.

👫Правілы гульні: лавец павінен пляміць толькі тых дзяцей, якія знаходзяцца па-за кругам.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#адукацыяЛенінскага
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: ГАРЛАЧЫК

👫Апісанне гульні. Дзеці сядзяць у крузе на кукішках - гэта гарлачыкі. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
"Колькі каштуе гарлачык?
Дзіця адказвае:
За гарлачык гэты
Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць,
Маннай кашы лыжку.
"
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік - насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

👫Правілы гульні. Дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках, пасля слоў "...маннай кашы лыжку", кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: ВІЛЮШКІ

👫Апісанне гульні: дзеці строяцца ў шарэнгу, бяруцца за рукі і ўтвараюць ланцуг. Важак, які стаіць першым, пачынае бегчы і цягне за сабою іншых. Пры гэтым ён нечакана бяжыць то ў адзін, то ў другі бок — робіць "вілюшкі". Такія ж хуткія і крутыя павароты павінны рабіць і іншыя.

👫Правілы гульні.
Хто падае, той выходзіць з ланцуга, а гульня працягваецца. Пераможцамі лічацца тыя, хто на працягу трох хвілін утрымліваў раўнавагу.

❤️💚 Прыемнага адпачынку!
#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: ВАРТАЎНІК

👫Апісанне гульні.
Сабака Жук сядзіць у будцы (у спецыяльна адведзеным месцы). Дзеці ідуць да будкі, вымаўляючы словы:
"Ноччу спіць сабака Жук,
Але чуе кожны гук:
Дом і двор вартуе ён,
Каб не хадзілі ля акон
"

👫Правілы гульні.
Сабака даганяе дзяцей (пляміць) пасля апошняга слова.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: ПРЭЛА-ГАРЭЛА

👫Апісанне гульні. Вядучы ў розных месцах хавае прадметы, пасля вымаўляе словы:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дык недзе і села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме!

Пасля гэтых слоў усе разбягаюцца і шукаюць схаваныя прадметы. Хто знойдзе больш за ўсіх, той і выйграў.

👫Правілы гульні.
Гульцы пачынаюць шукаць прадметы толькі пасля таго, як сказаны ўсе словы. У той час, калі вядучы хавае прадметы, усе павінны стаяць спіной да яго з заплюшчанымі вачыма.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: ЗЯЗЮЛЬКА

👫Апісанне гульні
Дзеці робяць круг, у цэнтры якога знаходзіцца зязюля. Дзеці хорам пытаюць у зязюлі:
Зязюлька, зязюлька,
Дзе сёння была?
Ці многа, прызнайся,
Гадкоў
раздала?
Зязюлька адказвае:
Я ў пушчу лятала,
У сад, за раку,
Каго б ні сустрэла,
Вітала: Ку-ку!

Зязюлька кукуе некалькі разоў, а дзеці лічаць. Затым зязюля загадвае, што трэба зрабіць (скокнуць, прысесці, пляскаць у далоні і г.д). Колькі зязюля пракукуе разоў, столькі рухаў робяць дзеці.

👫Правілы гульні
Хто не так палічыў або не выканаў заданне, выходзіць з гульні. Гульня працягваецца з тымі дзецьмі, якія справіліся з заданнем дакладна.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: БУСЕЛ

👫Апісанне гульні
Выбіраецца вядучы, астатнія дзеці — буслы. Буслы паважна ходзяць, падымаючы сагнутыя ў каленях ногі, гавораць верш:
Бусел з вечара прымгнуў -
На адной назе заснуў.
Ды забыў нагу змяніць,
Так да раніцы і спіць..
Затым дзеці-буслы становяцца на правай(левай) назе. Вядучы назірае за бусламі, і калі хто з іх другой нагой дакранаецца да падлогі, прапануе пакінуць гульню.

👫Правілы гульні.
Гульцы павінны як мага больш прастаяць на адной назе; другой нагой нельга дакранацца да падлогі.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: КАРШУНЫ І ПЕЎНІКІ

👫Апісанне гульні.
Выбіраюцца з групы дзяцей 2 каршуны. Астатнія — пеўнікі. Пеўнікі выходзяць на пляцоўку са сваіх хатак (абручы) і пачынаюць кляваць зярняткі. Каршуны пасля слоў:
"Раз, два, тры, чатыры, пяць.
Каршуны не хочуць спаць,
Хочуць есці, хочуць піць,
Хочуць пеўнікаў ухапіць
"
пачынаюць лавіць пеўнікаў. Пеўнікі бягуць у свае домікі. Каго злавілі, тыя пакідаюць гульню, а іх хаткі прыбіраюцца з пляцоўкі.

👫Правілы гульні.
Пасля слоў каршуноў трэба хутчэй заняць свой домік.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#образованиеЛенинского
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску
💚❤️ #ГУЛЯЕМ_РАЗАМ: ДЗВЕ КАЗЫ

👫Апісанне гульні.
Выбіраюцца з групы дзяцей 2 казы. Дзеці і козы ствараюць кола. Козы стаяць побач, трымаючы па кошыку. Дзеці вымаўляюць тэкст:
Неяк ранкам дзве казы
Кош сплялі сабе з лазы,
Каб затым траву касіць
І ў кашы дамоў насіць.

Пасля слоў адна каза перадае кошык ў правы бок, а другая — у левы. З рук у рукі дзеці перадаюць кошыкі адзін аднаму, пакуль яны не вернуцца да коз. Перамагае тая каза, якая атрымае хутчэй свой кошык.

👫Правілы гульні.
Кошыкі перадаюцца ў розныя бакі. Да якой казы кошык вернецца хутчэй, тая каза хутчэй прынесла траву дадому.

❤️💚Прыемнага адпачынку!
#дошкольникислюбовьюкделу
#па_беларуску