Образование.Ленинский.Минск
4.56K subscribers
33.5K photos
2.59K videos
3.82K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
🌅 СВЕТ САВЕТ МАЯКА🗼рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і дадае іх каларыт сучаснасці.

❄️Раство было і застаецца найбольш ушанаваным святам для ўсіх хрысціян.

🎄Раскажам пра цікавую традыцыю хрысціян каталіцкай веры. За месяц да свята для іх наступае асаблівы час, што атрымаў шырокае распаўсюджванне пад назвай Адвэнт (ад лац. adventus — «прыход») — перыяд чакання і надзеі, час міласэрнасці.

❄️Наваколле апранаецца ў калядную атрыбутыку. І мала хто ведае, што гэтая традыцыя мае глыбокія духоўныя карані.
🖇Першыя згадкі пра Адвэнт адносяцца да 5 стагоддзя.

#советмаяка
#на_заметку
#нашыя_традыцыі
❄️АДВЭНТ ЧАС РАДАСНАГА ЧАКАННЯ

💁🏼‍♂️Кожная з чатырох нядзель Адвэнту мае пэўную тэматыку і назву.
🖇Першая называецца жалезнай, другая бронзавай, трэцяя срэбнай, апошняя залатой.

❄️Кожны тыдзень да Раства ў нядзелю вернікі запальваюць па адной свечцы ў святочным яловым вянку і такім чынам напаўняюць святлом свой дом і свае думкі.

Першая🕯 запальваецца ў гонар прарокаў і з'яўляецца знакам надзеі і чакання.
Другая 🕯
у гонар Віфлеемскай зоркі сімвал любові.
Трэцяя 🕯
у гонар пастухоў знак радасці.
Чацвёртая 🕯— у гонар анёлаў — сімвал спакою і міру.


❄️Сам вянок Адвэнту нагадвае пра бясконцасць жыцця і еднасць сям’і.

#советмаяка
#на_заметку
#нашыя_традыцыі
🎄Падчас Адвэнту ўпрыгожваюць ялінкі, запальваюць гірлянды, наведваюць калядныя кірмашы і пякуць святочныя пернікі -- сімвал багацця і дабрабыту🍪

💁🏼‍♂️Яшчэ адна вядомая традыцыя — Калядны каляндар для дзяцей з ласункамі🍬, з дапамогай якога кожны дзень дзеці заахвочваюцца за добрыя ўчынкі і праявы міласэрнасці.

З 1986 падчас Адвэнту праходзіць міжнародная акцыя "Віфлеемскі агонь міру". Запалены ад Нязгаснай лампады, што гарыць у гроце Віфлеема, агонь распаўсюджваецца між людзей як сімвал міру і дружбы, яднання і самаадданасці.

❄️Адвэнт — час пакаяння, аднаўлення і прабачэння, час дапамогі тым, хто побач. Давайце ўпрыгожым наша жыццё добрымі ўчынкамі і адкрыем сэрцы для надзеі і любові!
#советмаяка
#на_заметку
#нашыя_традыцыі