Образование.Ленинский.Минск
6.61K subscribers
36.4K photos
3.05K videos
5.28K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.

Калі ласка☀️🕊

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: “Калi ласка!..”🎶🕊
Як звiняць яны сардэчнаю струною,🎼
Праз усё жыццё iдуць са мною.

Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!

Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:
– Калi ласка!🌷Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!

I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi…
☀️ Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!

– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.
©Пятрусь Броўка

#па_беларуску❤️💚
Образование.Ленинский.Минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😘🥰 Дзеткі з малодшай групы дзіцячага садка √•61 разам са сваімі матулямі- прыгажунямі чытаюць #па_беларуску.
📖 lenue.minsk.edu.by | Telegram
#АНОНС: ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!..🕊

🔜 5 мая 2025 года адбудзецца раённы конкурс рытарычнага майстэрства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!"

У конкурсе прымуць удзел навучэнцы 8 — 10 класаў, якія прадставяць мультымедыйнае эсэ па прапанаванай тэме (да 80-годдзя Вялікай Перамогі) і прачытаюць на памяць адзін з прапанаваных твораў А. Куляшова, П. Броўкі, П. Панчанкі.

💫🕊Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.
                             ©Якуб Колас

#родная_мова #па_беларуску
#якасць_адукацыі
📲 lenue.minsk.edu.by | Telegram