Образование.Ленинский.Минск
4.46K subscribers
32.9K photos
2.49K videos
3.73K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
📸 На фотаздымках: першакласніц гімназіі 28 Веру Шыдлоўскую і Сафію Бакіну з надыходзячым Днём ведаў віншуюць 💫 дырэктар гімназіі Алеся Зяневіч і старшыня Ленінскай раённай г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ала Бакуновіч 📚

🔝ПАРТФЕЛЬ ПЕРШАКЛАСНІКА: ПАДАРЫМ ДАБРЫНЮ ДЗЕЦЯМ

#адукацыяЛенiнскага
#партфель_першакласнiка
👩🏻‍🏫 🥇 ЗНАЁМЦЕСЯ: ВЫДАТНIК АДУКАЦЫI

Святлана Анатольеўна ДЗЯШУК - настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г.Мінска, настаўнік-наватар, аўтар дапаможнікаў для вучняў па літаратуры і трэнажораў па арфаграфii

💯За дзесяць гадоў узрасціла 31 дыпламанта рэспубліканскай алімпіяды на гарадскiм узроўнi i 10 – на заключным этапе, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай гульні “Я знаю”, дыпламанта рэспубліканскага конкурсу “Сто ідэй для Беларусі”.

🕊«Пачынаецца ўсё з любвi, а iнакш i жыць немагчыма»! ©️Гэтыя словы Яўгенii Янiшчыц — жыццёвае крэда Святланы Анатольеўны.
Трэба любiць прадмет, што выкладаеш, тых, каго вучыш, бацькоў вучняў, калег, людзей, якiя побач з табой.

#адукацыяЛенiнскага
#выдатнік_адукацыі
🍁Незвычайны Адзіны ўрок "Цеплыня бацькоўскай душы" адбыўся ў 8-х класах Гімназіі 28, дзе Наталля Міхайлаўна Дабравольская размаўляла з дзецьмі пра сапраўдную сямейную любоў, пра разуменне і ўзаемадапамогу. Расказала пра тое, як клапаціліся пра сваіх бацькоў беларускія пісьменнікі. 📚

💯Напрыклад, Уладзімір Караткевіч для сваёй мамы ставіў крэсла на кожным лесвічным пралёце, каб яна магла адпачываць, падымаючыся да кватэры ў Мінску. Пра гэта і зараз памятаюць тыя, хто жыве ў доме на Карла Маркса, 36 🏠

#адукацыяЛенiнскага
👩‍🏫👨‍🏫 Літаратурна-педагагічная гасцёўня адчыніла свае дзверы маладым настаўнікам Ленінскага раёна ў гімназіі 28 імя Уладзіміра Караткевіча г.Мінска

🔛Тэмай сустрэчы на гэты раз стала педагагічнае ўзаемадзеянне паміж настаўнікамі і вучнямі.

🎭 Ролевыя гульні, педагагічны дыспут і экспертыза дазволілі адшукаць сакрэты паспяховага настаўніцтва.

❗️Падрыхтоўка + павага + разуменне + патрабавальнасць = шчасце + поспех!
#мы_маладыя
#кіраваннеадукацыяй
#адукацыяЛенiнскага
❄️🔛 Снежаньскія педагагічныя сустрэчы з маладымі педагогамі прайшлі ў форме дыялогавых пляцовак "Выхоўваем уласным прыкладам" з удзелам лепшых настаўнікаў –Аляксандры Сакулевіч, пераможцы конкурсу "Настаўнік года" 2023 у намінацыі "Разумнае, добрае, вечнае", і Рамана Крыцука, гісторыка, настаўніка-метадыста.

📖 Пераймаць вопыт у лепшых - унікальная магчымасць прафесійнага развіцця і матывацыі.
Дзякуем майстрам педагагічнай справы за такую магчымасць!

#адукацыяЛенiнскага
#мы_маладыя
#педагогіЛенінскага

Сэнс жыцця нашага - бесперапынны рух.
©Якуб Колас
🎓Канікулы ў вучняў — урокі ў настаўнікаў

Гарадская дыялогавая пляцоўка "Урокі майстра" аб'яднала ў гімназіі 28 імя Уладзіміра Караткевіча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

📚"Ад разумення літаратуры — да мастацтва жыцця" — тэма метадычнай сустрэчы, на якой абмеркаваны пытанні, чаму і як вучыць на ўроках беларускай літаратуры.

✔️ Выснова: ведаем захапленні сучасных дзяцей — фарміруем маральную чысціню і патрыятычныя пачуцці💯
#адукацыяЛенiнскага
#вучыць_i_вучыцца
🔝🔛 Тэрыторыя талерантнасці ў 15-ай сярэдняй школе

8⃣ прынцыпаў інклюзіўнай адукацыі:

✔️каштоўнасць чалавека не залежыць ад яго здольнасцей і дасягненняў,

✔️кожны чалавек здольны адчуваць і думаць,

✔️кожны чалавек мае права на зносіны і на тое, каб быць пачутым,

✔️усе людзі маюць патрэбу адзiн ў адным,

✔️сапраўдная адукацыя можа ажыццяўляцца толькі ў кантэксце рэальных узаемаадносін,

✔️усе людзі маюць патрэбу ў падтрымцы і сяброўстве равеснікаў,

✔️для ўсіх навучэнцаў магчыма дасягненне прагрэсу,

✔️разнастайнасць узмацняе ўсе бакі жыцця чалавека.

#iнклюзiя #адукацыяЛенiнскага

🔝Інклюзія – даступна ўсім💯!
🎶🕊️ Шчыра віншуем вучаніц гiмназii 28 Таццяну Вайцяховіч і Лізавету Рак з перамогай у гарадскім конкурсе фларыстаў “Мелодыі лета”

Свой фларарыум мастачкі i кіраўнік праекта Анастасія Андрэеўна Копасава прысвяцілі дню нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

#адукацыяЛенiнскага

🌺📖 Натхненне — гэта ўменне прыводзіць сябе ў рабочы стан!
© А.С.Пушкін