Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
10 верасня 2022 года ў 11.00 Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае на адкрыццё выставы “Артэфакты Іўеўскага касцёла”.
Адметнасцю выставачнага праекта з’яўляецца тое, што частка экспанатаў знаходзіцца ва ўжыванні і сёння.
Прадметы для выставы прадастаўлены святаром касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, сярод якіх арнаты XVIII ст., літургічнае начынне і інш.
Адзін з тэматычных комплексаў прысвечаны каталіцкаму святару, доктару філасофіі, публіцысту – Ільдэфонсу Бобічу. Кнігі з асабістай бібліятэкі якога, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца часткай музейнай калекцыі.

Выстава “Артэфакты Іўеўскага касцёла” працуе да 09.10.2022 г.

📞Даведкі па тэл. 6-80-35

#музей #ивье #костел #касцёл #касцёлыбеларусі #іўе #арнаты #орнат #выставка #экскурсии #фото #путешествия #культура #культурабеларуси
13 верасня 2022 года старшы навуковы супрацоўнік УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур” Марына Пятроўна Пазняк прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Ивьевский район в контексте истории страны”.
Тэма даклада гучала наступным чынам: «Навукова-даследчая праца як неад’емны элемент дзейнасцi музея. Праект «Былое у сучасным».

Нагадваем, што праект “Былое ў сучасным” трапіў у аб’ектыў АНТ 09.01.2021 г.

А пакуль Марына Пятроўна рыхтавалася да выступлення, дырэктар музея знаёміла журналістаў СМІ суседніх раёнаў з гісторыяй горада.

#большечеммузей #ивье #музей #іўе #культурабеларуси #экскурсии #путешествия #Belarus #tourism #history #ivye #ivye_museum #онт #гісторыябеларусі #под_единым_небом_через_столетия #пад_адзіным_небам_праз_стагоддзі