Forwarded from ГУ "Мостовский районный центр культуры"
Танцавалі кадрылю на Мастоўшчыне
💥У Вялікіх Азёрках прайшло свята фальклора "Па сцежках спадчыны". КУЛЬТУРНЫ брэнд Мастоўскага раёна — котчынская кадрыля.
💥Гэты дынамічны і жартаўлівы танец выконваецца на Мастоўшчыне не адно дзесяцігоддзе. Спакон веку бытаваў танец у Котчыне. З цягам часу вёска састарэла, моладзь з’ехала, клуб закрылі… Можа, і зніклі б скокі з адметным мясцовым каларытам, калі б не перавандравала традыцыя ў суседнія Вялікія Азёркі. Вяскоўцы перанялі котчынскую кадрылю і цяпер даюць з ёй жару на розных вясковых святах.
🎶На свяце прайшлі майстар-класы па вывучэнню кадрылі не толькі Котчынскай, а таксама Дэмбраўскай, Грабаўскай, Тудараўскай, Лядкаўскай і Загорскай. А напрыканцы ўсе станцавалі кадрылю сяброўства “Танцуюць усе!”
💥У гэты раз выступленне кожнага калектыву паказала высокі прафесійны выканаўчы ўзровень. Гэта цудоўна, што наш імклівы час не загасіў у людзей іскрынку светлай любові да песні, адраджаць свой каштоўны нацыянальны скарб.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✅У філіяле “Струбніцкі ЦВЧіК” прайшоў Струбніцкі фэст “Свята, поўнае пашаны”.
✅Сюды штогод прыязджае мноства паломнікаў на ўрачыстае набажэнства ў гонар аднаго з самых шанаваных святых — Святога Антонія. У гэты дзень ладзіцца вялікае свята з хрэсным ходам. І гэты год не стаў выключэннем.
✅Свята «Струбніцкі фэст» працягнулася тэатралізаванай праграмай “Традыцыі нашых продкаў”, у рамках якой прайшлі выступленні калектываў аматарскай творчасці Мастоўскага раёна, а таксама прайшло ўшанаванне шматдзетных сем’яў і лепшых працаўнікоў вёскі.
✅Мясцовыя жыхары і госці свята змаглі палюбавацца абразамі ручной работы Клаўдзіі Грыб і Міхаіла Какорына. Адразу відаць, што ўсе абразы зроблены з любоўю і добрымі намерамі.
✅Варта адзначыць, што менавіта праз далучэнне да народных вытокаў выхоўваюцца беражлівыя адносіны да культуры, павага да самабытных традыцый на сяле.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
✅Сюды штогод прыязджае мноства паломнікаў на ўрачыстае набажэнства ў гонар аднаго з самых шанаваных святых — Святога Антонія. У гэты дзень ладзіцца вялікае свята з хрэсным ходам. І гэты год не стаў выключэннем.
✅Свята «Струбніцкі фэст» працягнулася тэатралізаванай праграмай “Традыцыі нашых продкаў”, у рамках якой прайшлі выступленні калектываў аматарскай творчасці Мастоўскага раёна, а таксама прайшло ўшанаванне шматдзетных сем’яў і лепшых працаўнікоў вёскі.
✅Мясцовыя жыхары і госці свята змаглі палюбавацца абразамі ручной работы Клаўдзіі Грыб і Міхаіла Какорына. Адразу відаць, што ўсе абразы зроблены з любоўю і добрымі намерамі.
✅Варта адзначыць, што менавіта праз далучэнне да народных вытокаў выхоўваюцца беражлівыя адносіны да культуры, павага да самабытных традыцый на сяле.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
Forwarded from ГУ "Мостовский районный центр культуры"
💥Хочаце даведацца аб традыцыйным занятку ткацтвам нашых продкаў і ўбачыць сапраўдныя кросны ў працы? У такім выпадку вам да нас на Гудзевіцкі тэкстыльны фэст!
💥КАЛІ? 15 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 14.00 гадзін
💥ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Гудзевічы
💥ВАС чакае:
- прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці;
- канцэрт, прысвечаны 485-гадоваму юбілею вёскі Гудзевічы;
- выступленні аматарскіх творчых калектываў Мастоўскага раёна;
- маладзёжная дыска-праграма;
- летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»;
- выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам;
- рэтра-фотаатэлье «Времён связующая нить»;
- стол яднання і сяброўства «Смачна есці»;
- анімацыйная праграма «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць»;
- майстар-класы па ткацтву ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый;
- праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае.
💥Чакаем вас на самым тэкстыльным свяце Мастоўшчыны!
💥Падчас фэсту будзе праводзіцца фота-інста-конкурс на лепшы арыгінальны фотаздымак на свяце.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
#Гудзевіцкіфэст

✅Упершыню ў Гудзевічах прайшоў Гудзевіцкі тэкстыльны фэст.
✅Прысутныя на свяце змаглі палюбавацца дыванамі і дарожкамі, вытканымі ў тэхніцы падвойнага ткацтва, а таксама атрымалі майстар-клас «з рук у рукі» ад майстра Белакоз Веры Ігнацьеўны.
✅На выставе народных промыслаў і рамёстваў «Прыгажосць тканая і вышываная» усе любаваліся традыцыйнымі вырабамі ткацтва майстроў Мастоўскага раёна і палатном «Квецень Панямоння». Яно выканана з 17 міні-габеленаў, па колькасці раёнаў нашай вобласці.
✅У рамках свята працавала традыцыйная летняя школа па ткацтве “Майстэрня падвойнага ткацтва".
✅Яркім момантам фестывалю стала дэфіле-дэманстрацыя мужчынскага і жаночага традыцыйнага касцюма Гродзеншчыны, а таксама выступленні фальклорных калектываў Гродзеншчыны.
✅Свята ткацтва – гэта дэманстрацыя і папулярызацыя рэдкага ўнікальнага рамяства!
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
#Гудзевіцкіфэст
#яднаемсярамёствамі
#КрыніцаНароднайТворчасці

👉Запрашаем на народнае гулянне “Глядавіцкія цуды”!
👉КАЛІ? 3 жніўня 2024 г. Пачатак – 19.00 гадзін
👉ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Глядавічы
👉Гасцей чакаюць:
- канцэртныя выступленні артыстаў,
- танцавальная праграма «Скарбонка танцаў і забаў»,
- ушанаванне майстроў «Рукі залатыя»,
- выстава выцінанкі «Выцінанка ў кожным доме»,
- тэатральна-гульнёвая праграма турыстычнага маршруту «Па сямі цудоўных мясцінах».
👉Чакаем вас на незвычайным і “цудоўным” свяце Мастоўшчыны!
#культураМастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
👉КАЛІ? 3 жніўня 2024 г. Пачатак – 19.00 гадзін
👉ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Глядавічы
👉Гасцей чакаюць:
- канцэртныя выступленні артыстаў,
- танцавальная праграма «Скарбонка танцаў і забаў»,
- ушанаванне майстроў «Рукі залатыя»,
- выстава выцінанкі «Выцінанка ў кожным доме»,
- тэатральна-гульнёвая праграма турыстычнага маршруту «Па сямі цудоўных мясцінах».
👉Чакаем вас на незвычайным і “цудоўным” свяце Мастоўшчыны!
#культураМастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
Forwarded from ГУ "Мостовский районный центр культуры"
💥У аграгарадку Глядавічы адбылося народнае гулянне "Глядавіцкія цуды”.
💥Для жыхароў аграгарадка і гасцей свята была падрыхтавана цікавая праграма са сваімі адметнасцямі – так званымі «глядавіцкімі цудамi".
💥 Маладыя юнак i дзяўчына ў вобразах Яна i Цэцылii рассказалi легенду пра ўзнiкненне вёскi Глядавiчы.
💥На свяце прайшла вельмi захапляльная танцавальная праграма «Скарбонка танцаў і забаў», у якой моладзь вучылі танцаваць старадаўнія танцы. I гэта ўдалося на славу!
💥У тэатральна-гульнёвай праграме турыстычнага маршруту «Па сямі цудоўных мясцінах» юнакі і дзяўчаты шукалі сапраўдныя глядавіцкія цуды!
💥А творчыя выступленні артыстаў прыемна парадавалі мясцовых жыхароў і гасцей свята, якое прайшло ў цудоўнай атмасферы!🔥
#культурамастоўшчыны

✅У Пацавічах прайшло брэндавае мерапрыемства “Святая Ганна – дабрабыт у хату”.
✅У Мастоўскім раёне вядома легенда, якая паклала пачатак святу «Святая Ганна – дабрабыт у хату» у аграгарадку Пацавічы: на камені каля вёскі стаў з’яўляцца воблік жанчыны. Камень заклалі ў падмурак царквы Раства Прасвятой Багародзіцы, і з тых часоў ушаноўваюць маці Прасвятой Багародзіцы Ганну як захавальніцу сямейнага ачага, якой моляцца аб міры і дастатку.
✅Святочныя мерапрыемствы пачаліся з набажэнства і хрэснага ходу вернікаў.
✅ Яркім момантам фестывалю стала тэатральная пастаноўка «Легенда аб святой Ганне», а таксама выступленні аматарскіх калектываў.
✅Падчас свята працавалі атракцыёны і гандлёвыя рады.
✅А завяршылася мерапрыемства святочнай вячэрняй праграмай!

🥞Запрашаем да нас на апетытнае Харціцкае гулянне “Народныя прысмакі”!🥗🌮🥧
📌КАЛІ? 10 жніўня 2024 г.
Пачатак – 14.00 гадзін
📌ДЗЕ? Мастоўскі раён,
аг. Харціца
📌Акрамя бульбяных фантазій вас прыцягнуць пахі пірагоў і пончыкаў, мяса на вуглях, традыцыйных каўбасак і іншай смакаты.
📌Для ўсіх жадаючых правядуць майстар-класы па выпяканню бліноў.
📌Не набраць лішнія кілаграмы дапаможа ўдзел у вясёлых гульнях, конкурсах і спаборніцтвах.
📌Мерапрыемства абяцае быць цікавым і па-сапраўднаму смачным!
#культураМастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
📌КАЛІ? 10 жніўня 2024 г.
Пачатак – 14.00 гадзін
📌ДЗЕ? Мастоўскі раён,
аг. Харціца
📌Акрамя бульбяных фантазій вас прыцягнуць пахі пірагоў і пончыкаў, мяса на вуглях, традыцыйных каўбасак і іншай смакаты.
📌Для ўсіх жадаючых правядуць майстар-класы па выпяканню бліноў.
📌Не набраць лішнія кілаграмы дапаможа ўдзел у вясёлых гульнях, конкурсах і спаборніцтвах.
📌Мерапрыемства абяцае быць цікавым і па-сапраўднаму смачным!
#культураМастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
Forwarded from ГУ "Мостовский районный центр культуры"
💥Запрашаем да нас на свята “СМАК па-стралецку”!💥
👉КАЛІ? 17 жніўня 2024 г.
Пачатак – 17.00 гадзін
👉ДЗЕ? Мастоўскі раён,
аг. Стральцы
👉Мерапрыемства абяцае быць цікавым і па-сапраўднаму смачным!
#культураМастоўшчыны
#святамастоўшчыны