Forwarded from lixmuseum
Культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень»
Лідскі гісторыка-мастацкі музей прапануе віртуальным наведвальнікам культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень», які пазнаёміць з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі, актуальнымі падзеямі музейнай супольнасці.
Першы тыдзень месяца кожны дзень будзе прысвечаны пэўная тэматыцы, якая раскрые розныя напрамкі дзейнасці музея.
У рамках праекта будуць праводзіцца конкурсы, віктарыны, розыгрышы. Па выніках працы праекта самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы і падарункі.
Пачынаем заўтра, 3 студзеня!
#музейны_тыдзень
#фондавы_панядзелак
#літаратурны_аўторак
#мастацкая_серада
#этнаграфічны_чацвер
#прыродазнаўчая_пятніца
#замкавая_субота
#гістарычная_нядзеля

#музейны_тыдзень #гістарычная_нядзеля
К 600-летию бракосочетания короля Ягайлы и Софьи княжны Гольшанской https://lixmuseum.by/ru/yagajlo-i-sofia-golshanskoja/

13 сакавіка 2022 года - Міжнародны дзень планетарыяў.
Міжнародны дзень планетарыяў (International Day of Planetaria) адзначаецца штогод у другую нядзелю сакавіка ў многіх краінах свету.
Горад Ліда меў непасрэднае дачыненне да гэтага Дня. Планетарый у Лідзе прымаў наведвальнікаў з 1964 года па 1996 год. Многія жыхары горада неаднаразова наведвалі гэтую навукова-асветніцкую ўстанову, у якой дэманстравалася нябесная сфера з рознымі астранамічнымі з'явамі, чыталіся лекцыі па астраноміі, касманаўтыцы, навуках аб Зямлі.
Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея прапануюць падзяліцца ўспамінамі аб дзейнасці планетарыя ў горадзе Лідзе.
А вы наведвалі планетарый?

#гістарычная_нядзеля #музейны_тыдзень
11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
У памяць аб загінуўшых і тых, хто выжыў, штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Многія жыхары Лідскага раёна прайшлі праз жахі канцлагераў, адны выжылі ў тым пекле, другія загінулі.
У фондах ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” захоўваюцца ўспаміны былых вязняў. Некаторыя вытрымкі з успамінаў мы прапаноўваем вашай увазе 👉 https://lixmuseum.by/ru/mizhnarodny-dzen-vyzvalennya-vyaznyau-fashystskih-kantslagerau/

7 жніўня – Дзень чыгуначніка, які адзначаецца штогод у першую нядзелю жніўня.
Гэта прафесійнае свята было заснавана ў 1896 годзе і было прымеркавана да дня нараджэння імператара Мікалая I, які пачаў будаўніцтва чыгунак у Расіі.
У зборы Лідскага гісторыка-мастацкага музея захоўваюцца паштоўкі з выявай будынка чыгуначнага вакзала.

11 верасня – Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму
Гэты памятны дзень устаноўлены ў 1962 годзе. Адзначаецца ў другую нядзелю верасня, паколькі на першы месяц восені прыпадаюць дзве асноўныя даты Другой сусветнай вайны: дзень яе пачатку (1 верасня 1939 г.) і дзень поўнага завяршэння (2 верасня 1945 г.).
Гэта дата памінання не толькі салдат, якія аддалі жыцці, абараняючы Радзіму, але і мірнага насельніцтва, якое пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Масавыя бамбардзіроўкі і растрэлы, канцлагеры, Халакост, генацыд... за гэтымі страшнымі словамі – незлічоная колькасць загубленых жыццяў.
З гадамі людзей, хто на сабе адчуў зверствы гітлераўскага рэжыму, становіцца ўсё менш. Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму – даніна памяці іх пакутам і вытрымцы.
У музеі працуе выстаўка “Грозна грымнула вайна”, якая знаёміць наведвальнікаў з мужнасцю, адвагай, самаахвярнасцю, гераізмам слаўных сыноў і дачок нашай Радзімы. І, разам з тым, паказвае гора, слёзы, пакуты, смерць.

Сёння чарговую гістарычную нядзелю мы прысвячаем памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама іх родным і блізкім.
Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дата выбрана невыпадкова: у гэты дзень 34 гады таму назад тэрыторыю Афганістана пакінуў апошні салдат Савецкай Арміі. А 15 лютага стаў днём-сімвалам, днём Памяці.
Вайна ў Афганістане стала неад'емнай часткай нашай гісторыі. З Лідскага раёна ў Афганістан было накіравана 607 чалавек. 9 сыноў не дачакалася Лідская зямля.
Памяць пра загінуўшых землякоў увекавечана ў мемарыяльных дошках, помніку воінам-інтэрнацыяналістам, які ўстаноўлены ў горадзе ў 2007 г.
На Лідчыне створана раённая арганізацыя грамадскага аб’яднанння “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Воіны-інтэрнацыяналісты праводзяць работу па патрыятычным выхаванні моладзі, па захаванні і увекавечванні памяці аб загінуўшых таварышах па зброі і клапоцяцца пра ветэранаў і членаў сямей, якія загінулі ў Афганістане.

12 марта – Международный день планетариев.
Международный день планетариев (International Day of Planetaria) отмечается ежегодно во второе воскресенье марта во многих странах мира.
В ГУ «Лидский историко-художественный музей» хранится музейный предмет – осколок метеорита, который находился в планетарии города Лиды и в 1990-е годы был передан в Лидский краеведческий музей.
Сихотэ-Алинский метеорит упал 12 февраля 1947 года на водоразделе ручьев Сидоренкин и Метеоритный (современное название) около посёлка Бейцухе Приморского края в Уссурийской тайге в горах Сихотэ-Алинь на Дальнем Востоке. Он раздробился в атмосфере и выпал железным дождём на площади 35 квадратных километров.
Осколок метеорита массой около 3 килограмм экспонируется на выставке «Что такое камень?» в Лидском историко-художественном музее.