Культура Гродненщины
1.93K subscribers
63.1K photos
2.75K videos
16 files
5.29K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
16 чэрвеня ў міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” Навагрудскай раëннай бібліятэкі завіталі цікаўныя выхаванцы аздараўленчага лагера “Нашчадкі традыцый” з сярэдняй школы №3.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як выглядаў Навагрудак у пачатку 20 стагоддзя, якія будынкі зніклі з твару горада, а якія захаваліся. Даведаліся аб зменах назваў вуліц горада, чым займаліся нашы продкі, як жылі, працавалі і адпачывалі.
У рэтра-фотаатэлье пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра тагачасных фатографаў і сам працэс фатаграфавання.
Пасля экскурсіі дзяцей чакалі гульня ў рыцарскі турнір, гістарычныя пазлы і віктарына пра Навагрудак.
https://novcrb.grodno.by/u-poshukah-strachanai-spadchyny/

#бібліятэкадзецям
#канікулызбібліятэкай