Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
У Залессі прайшло народнае свята Купалле. Па традыцыі сюды прыехалі госці з розных куткоў Беларусі. Сярод шматлікіх удзельнікаў свята былі мінчане, брэстчане, маладзечанцы, смаргонцы, ашмянцы, вілейчане, астраўчане, нават масквічы... Не кажучы пра жыхароў Залесся і ваколіц.

Цікавая тэатралізаваная дзея, рэжысёрам якой выступіла Аксана Ліс, зачаравала ўсіх літаральна з першых хвілін свята. Пачалося свята з шэсця па вуліцы ад чыгункі да Дома культуры. Прадоўжылася – на галоўнай сцэне і дадатковых пляцоўках.

Дадаў настрою беларускі арт-калектыў «Свята.BY». Свае праграмы прадставілі гістарычныя рэканструктары.

Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала распальванне купальскага вогнішча. Лагічным працягам - фаер-шоу «Kresiva»,

Рэтра-дыскатэка пад адкрытым небам сабрала людзей рознага ўзросту. “Кіраваў парадам” Дзмітрый Санковіч, вядучы “Душэўнага радыё”.

#Светлы_шлях #Купалье #Залессье