Forwarded from Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
#АртэФакт
🏰 23.10.2024 у Музеі “Замкавы комплекс «Мір»” была акрыта выстаўка “Арсенал: ваенная зброя ў гістарычным кантэксце”. На выстаўцы наведвальнікі могуць убачыць прадметы са збораў нашага музея, у тым ліку літаўру XVII ст.
🥁 Літаўра – гэта ўдарны музычны інструмент старажытнага паходжання. У Еўропе літаўры сталі вядомымі ўжо ў XV ст. З XVII ст. яны, першымі з ударных, уваходзяць у склад аркестраў. У ваеннай справе ўжываліся ў цяжкай кавалерыі, дзе выкарыстоўваліся для перадачы сігналаў баявога кіравання, у прыватнасці для кіравання строем кавалерыстаў.
🎵 Характэрнае гучанне літаўраў можна пачуць у розных музычных жанрах: класічнай музыцы, эстрадзе, джазе. Кожная літаўра можа выдаваць толькі адзін гук – той, на які яе настроілі. Настройку інструмента забяспечвае нацяжэнне скуры. Перастройваць літаўру доўга і складана. Таму ў аркестры звычайна бывае дзве ці тры літаўры розных памераў з рознай настройкай. Сучасныя кампазітары выкарыстоўваюць адначасова чатыры, часам нават пяць літаўраў.