Культура Гродненщины
1.93K subscribers
62K photos
2.64K videos
16 files
5.16K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
Ужо ў чэрвені мы будзем адзначаць чарговы юбілей Смаргоні – 520 гадоў!

З гэтай нагоды мы распачынаем новы праект у газеце: будзем расказваць пра вядомых людзей горада, якія шчыра любяць Смаргонь і памнажаюць яе дабрабыт. Наша першая гераіня – Тамара Валчанкова, смаргонская Галіна Барысава, як некалі называў яе Аляксандр Дзяруга. Вядомая спявачка, актыўная ўдзельніца культурных мерапрыемстваў Смаргоншчыны.

#Светлы_шлях #Люди_Сморгонщины
У Смаргонскі гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Знайсці сябе”, прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Смаргонскага раёна, скульптара, графіка і мастака Уладзіміра Церабуна.

“2023 год для нашага вядомага земляка – знакавы на юбілейныя даты: 70 год таму маленькі Валодзя стаў першакаснікам, 55 гадоў таму – паступіў у Беларускі тэатральна- мастацкі інстытут, а 50 гадоў таму пачалася творчая дзейнасць яшчэ студэнта аддзялення “скульптуры”, - адзначыла вядучая імпрэзы Вольга Самаркіна.

Дарэчы, першая праца маладога скульптара – мемарыяльна-архітэктурны комплекс “Дальва” – была адзначана прэміяй Ленінскага камсамола БССР.

https://www.shliah.by/news/obshhestvo/kultura/news34790.html👈🏻

#Светлы_шлях #Люди_сморгонщины #Творчество
С 1 по 25 марта в Москве проходят Дни Гродненской области на ВДНХ. На выставку отправились мастера народного творчества Республики Беларусь по лозоплетению Людмила и Александр Мусские, народный ансамбль народной песни «Хуторок» районного Центра культуры.

Завтра, 5 марта, на ВДНХ состоится торжественная церемония открытия Дней Гродненской области в белорусском павильоне, в которой примут участие коллектив «Хуторок».

На протяжении трех дней Людмила и Александр Мусские будут представлять посетителям выставки свои изделия и проводить мастер-классы по лозоплетению.

#Светлы_шлях #Люди_Сморгонщины
🎵 Вікторыя ГНЕВЫШАВА, артыстка смаргонскага раённага Цэнтра культуры, прыняла ўдзел у перадачы «Наперад у мінулае», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 3». Спявачка выканала песню «Ой дуды, мае дуды…»

🎤Праграма пра фальклорную спадчыну Беларусі «Наперад у мінулае» мае даволі багатую гісторыю. Яе адлік ідзе ад 7 студзеня 2012 года. На працягу гэтага часу аўтар і нязменная вядучая Аксана Вечар са сваёй камандай выпраўляюцца ў экспедыцыю ў адзін з куткоў Беларусі, вывучаюць гісторыю, запісваюць мясцовыя абрады і песні. Па выніках вандроўкі пэўная музычная кампазіцыя набывае новае жыццё. Гэтым разам здымачная група пабывала ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна, а смаргонка Вікторыя Гневышава выканала народную песню ў арыгінальнай сучаснай апрацоўцы.

«Песню мы з гукарэжысёрам Генадзем Сыраквашам запісвалі на Белтэлерадыёкампаніі. Для мяне гэта быў першы вопыт работы на беларускім тэлебачанні. Вельмі цікавая праца, – адзначыла Вікторыя. – Упэўнена: песня «Ой, дуды, мае дуды…» спадабаецца слухачам і застанецца ў маім рэпертуары».

Праграма «Наперад у мінулае» з удзелам Вікторыі Гневышавай выйдзе ў эфір у нядзелю, 5 студзеня, пачатак – у 9.50.

#Светлы_шлях #Люди_сморгонщины

INST 📱 | FB 📱 | VK 📱 | OK 📱 | YOUTUBE 📱| TIKTOK 📱
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM