Forwarded from Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
#АртэФакт
✨Добры дзень! ✨
Гэтай публікацыяй мы пачынаем новую рубрыку #АртэФакт у акаўнтах сацыяльных сетак нашага музея. У межах рубрыкі вы пазнаёміцеся з цікавымі прадметамі, што захоўваюцца ў фондах музея.
☺️ Сёння мы раскажам пра цацку, аб якой марылі многія дзяўчынкі ў Савецкім Саюзе.
🧵Дзіцячая швейная машынка з’яўляецца паменшанай і спрошчанай версіяй "дарослай" швейнай машынкі. Гэта значыць, што на ёй можна было шыць! Канструкцыя машынкі простая: механізм працуе за кошт кручэння кола махавіка ручкай чорнага колеру.
📌 У СССР было некалькі заводаў па вытворчасці такіх швейных машынак: "Аўтапрыбор" (г. Уладзімір), "Легмаш" (г. Орша), "Прагрэс" (г. Масква), "Калугапрыбор" (г. Калуга), "МЗША" (г. Макееўка).
👉Дадзеная швейная машынка была зроблена на заводзе "Легмаш" у 1980-я гг.

🏛 Вашай увазе прадстаўлена незвычайная зброя – тросць-шпага.
👉 Выраблена ў Тыфлісе ў 1893 годзе. Тросць-шпага складаецца з дзвюх змацаваных паміж сабою частак – чатырохграннага клінка і рукаяці.
Рукаяць выглядае як тонкая пласціна з белага металу, скручаная ў выглядзе трубкі з адтулінай. У адтуліну была заліта клеепадобная маса (магчыма, сургуч) і ўстаўлена ніжняя частка клінка шпагі.
🏠Зброя была выпадкова знойдзена жыхаром горада В.Р.Юргелем на паддашшы свайго дома, дзе, па ўсёй бачнасці, была схавана яшчэ ў першай палове ХХ ст

🤔Ці ведалі вы, што ў БССР у канцы 1980-х гадоў выраблялі ўласныя камп’ютары?
🖥⌨️Звяртаем вашу ўвагу на камп’ютар “Байт” (1992 году вытворчасці), які захоўваецца ў фондах нашага музея. Вытворчасць такіх ПЭВМ была наладжана яшчэ ў 1989 годзе на Брэсцкім электрамеханічным заводзе. Узорам паслужыў папулярны ў тыя гады англійскі камп’ютар ZX Spectrum.
▪️ У якасці носьбіта інфармацыі на камп’ютары выкарыстоўваліся магнітафонныя касеты. З аднаго боку, яны ўжываліся для загрузкі праграм, з другога – для запісу інфармацыі. Для забеспячэння працы да ПЭВМ падключаўся магнітафон і тэлевізар.
▪️ Калі “Байт” паступіў у продаж у 1989 годзе, яго кошт складаў каля 1000 савецкіх рублёў. Дазволіць набыць яго маглі далёка не ўсе. Тым не менш, камп’ютары "Байт" прадаваліся не толькі ў крамах буйных гарадоў, але і ў невялікіх раённых цэнтрах.
▪️ У пачатку 1990-х гадоў магутнасці такіх камп’ютараў хапала не толькі для працы з праграмамі, але і для падтрымкі відэагульняў з графічнымі інтэрфейсамі.

Кнігі з аўтографам Якуба Коласа
📚Сёння адзначаецца Сусветны дзень кнігадарэння. У фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея ёсць шмат кніг з дарункавымі подпісамі. Сярод іх дзве кнігі з аўтографам Якуба Коласа.
📖 Пасля вайны ў гродзенскім музеі быў створаны літаратурны аддзел і планавалася стварэнне экспазіцыі. Музей звяртаўся да беларускіх пісьменнікаў з просьбай прадаставіць матэрыялы для будучай экспазіцыі. Накіраваны быў ліст і класіку беларускай літаратуры. Якуб Колас адгукнуўся на просьбу і перадаў у Гродна два новыя выданні сваіх твораў: «Паэмы» і «Вершы». На кожнай з кніг ён пакінуў подпіс: «Гродзенскаму музею Якуб Колас 16 IV 1947 г.».

🚚 Грузавік-самазвал з пультам кіравання – мара ўсіх хлопчыкаў у часы былога Савецкага Саюза.
🛣 Адна з фабрык, якая выпускала цацкі для дзяцей у СССР, мела назву "Norma". Фабрыка займалася вытворчасцю цацак з 1932 г. Існуе фабрыка і па сённяшні дзень у Таліне (Эстонская Рэспубліка), але вырабляе тавары народнага ўжытку, а таксама рамні бяспекі і абсталяванне для аўтамабіляў.
📌 Гэта цікава: Першыя дзіцячыя машынкі ў звыклым для нас выглядзе з'явіліся ўслед за сапраўднымі аўтамабілямі. Фабрыкі па вытворчасці цацачнага транспарту размяшчаліся, у асноўным, у Германіі і Англіі, адкуль цацкі распаўсюджваліся па ўсім свеце.
У СССР першыя мадэлі цацачнага транспарту выраблялі з дрэва. Гэта былі не толькі аўтамабілі, але і паравозы, і трамваі.

💼 Сакваяж (1970-я гг.)
Сакваяж належаў жыхару г. Гродна, які працаваў на тонкасуконным камбінаце, і быў набыты для паездак у камандзіроўкі.
🛤🚂 Калі ў сярэдзіне XIX стагоддзя пачынаюць актыўна будавацца чыгуначныя шляхі, то значна пашыраецца і колькасць людзей, якія мелі магчымасць адправіцца ў падарожжа. Расце попыт на недарагія, але зручныя дарожныя сумкі. Менавіта ў той час і з'яўляюцца першыя сакваяжы.
🧵🗝 Матэрыялам для іх вырабу служылі дываны́! З часам матэрыял змяніўся, сакваяжы сталі шыць з натуральнай скуры. Гэта паспрыяла павелічэнню кошту дарожных сумак і зніжэнню іх даступнасці. Цікавы знешні выгляд, зручнасць і кампактнасць сакваяжаў зрабілі іх запатрабаванымі ў людзей розных прафесій: бізнесменаў, адвакатаў, лекараў. Для абароны ад крадзяжу каштоўных рэчаў на сакваяжы пачалі ставіць уразныя замкі, ключы ад якіх уладальнікі насілі на шыі.
🧳 У XX стагоддзі асартымент сакваяжаў змяніўся: больш разнастайнымі сталі іх формы, пашырыўся выбар матэрыялаў і фурнітуры.

🕓 З XVIII ст. гадзіннікі сталі сапраўдным упрыгожваннем касцюма. Іх насілі на спецыяльным ланцужку – шатлене, які прымацоўваўся да пояса адзення. У XIX ст. кішэнныя гадзіннікі атрымалі найбольшае распаўсюджванне.
✨ Перад вамі кішэнны гадзіннік швейцарскай вытворчасці фірмы "Galonne". Гадзіннік належаў падпольшчыку Анішчыку Міхаілу Трафімавічу. У гады Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Трафімавіч займаў пасаду сакратара Слонімскага падпольнага райкама партыі, кіраваў міжраённым цэнтрам, шмат зрабіў для развіцця партызанскага руху на тэрыторыі Слонімскага раёна

🔥 Лямпа газавая настольная, з круглым гарэннем (кнот мае форму кальца) выраблена кампаніяй Ditmar у кан. ХІХ – пач. ХХ ст. Прыбор складаецца з чатырох зборных элементаў: металічнага рэзервуара для паліва, шкляной колбы, плафона з белага шкла і металічнага мацавання плафона да рэзервуара. На вентылі для рэгуліроўкі кнота змешчана ўстаўка з сіняга шкла з фірменнай гравіроўкай.
💡 Лямпавая мануфактура, заснаваная К.Р.Дзітмарам у Вене ў 1853 г., цягам ХIX ст. стала найбуйнейшай сярод аўстрыйскіх вытворцаў газавых асвятляльных прыбораў. Кампанія пастаянна ўдасканальвала сваю прадукцыю і распрацавала венскую плоскую гарэлку, якая атрымала шырокае распаўсюджванне. У асартыменце мануфактуры К.Р.Дзітмара былі якасныя і дарагія лямпы, якія адказвалі самым высокім патрабаванням. Да канца ХIX ст. у кампаніі Ditmar з’явілася мноства філіялаў у шматлікіх краінах, а пастаўкі прадукцыі Ditmar ажыццяўляліся па ўсім свеце.

⏱ Перад вамі настольны гадзіннік маркі “Агат”. Ён складаецца з гадзінніка і ручкі, якія мацуюцца да падстаўкі. У 1960-я гг. такі гадзіннік можна было набыць за 20 руб.
🕰 У СССР прадукцыя Златавускага гадзіннікавага завода пад адзінай фірменнай маркай "Агат" карысталася вялікім попытам. Акрамя настольных механічных гадзіннікаў на заводзе быў наладжаны выпуск наручных і кішэнных гадзіннікаў, таксама секундамераў і высокадакладных прыбораў.

🧷 Бутэлька трохкутная, зеленавата-блакітнага адцення, прызначалася бутэлька для воцату. Бутэлька зроблена на Шклозаводзе імя 9 студзеня.
У 1892 г. маскоўскі купец Мікалай Самуйлаў пабудаваў на беразе ракі Цна шклозавод.
📌 З’явіліся трохкутныя бутэлькі ў XIX стагоддзі, калі была засвоена прамысловая вытворчасць воцатнай кіслаты, і ў шырокі продаж паступіла 70-100% воцатная эсэнцыя. Яна была танней за натуральны воцат, але ў неразведзеным выглядзе магла быць прычынай апёкаў і атручванняў, якія былі даволі частымі з-за дрэннага асвятлення памяшканняў ці недастатковай граматнасці людзей. Але навобмацак у цемры трохгранную бутэльку зблытаць з іншымі было немагчыма.
👉 Дзяленні на сценках дапамагалі правільна адмяраць прапорцыю пры развядзенні вадой, а патаўшчэнне на горлачку прадухіляла ад пырскаў.
Воцат у трохгранных бутэльках у СССР выраблялі да 1970-х гг., паступова ад такой формы бутэлькі адмовіліся.

Ці карысталіся вы калі-небудзь грэлкамі? 🤔
🔥 Здаўна ў еўрапейскіх краінах для абагравання ложка людзі выкарыстоўвалі грэлкі. Гэта былі свайго роду жароўні з металу ці керамікі, авальнай або круглай формы, якія напаўнялі вуголлем ці попелам. Рабілі іх з доўгай ручкай, каб зручна было рухаць грэлкай пад коўдрай для раўнамернага прагрэву ложка. Падобнымі грэлкамі карыстаюцца і сёння ў Італіі, Балканскіх і іншых краінах.
📌 Дадзеная грэлка выраблена ў 2-й палове XX ст. у Італіі. Па форме нагадвае патэльню з адкідным вечкам і вытачаным драўляным дзяржаннем. Вечка прымацавана да корпусу пры дапамозе невялікай завесы, арнаментавана па акружнасці насечкамі, упрыгожана фігурнай лапкай. У вочы кідаецца герб у выглядзе крылатых грыфонаў, якія трымаюць увенчаны каронай шчыт.

🎉 У Гродне пышна прайшоў ХІV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, таму прадмет з нашай рубрыкі будзе звязаны менавіта з гэтай грандыёзнай падзеяй.
🧣Белы шалік належаў удзельніку фестывалю ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Пра гэта сведчыць эмблема ў выглядзе рознакаляровай шматпялёсткавай кветкі, якая размешчана на адным з яго канцоў.
💐Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адбываецца раз у два гады ў Гродне. Удзел прымаюць прадстаўнікі грамадскіх нацыянальна-культурных аб'яднанняў Беларусі, майстры народнай творчасці, артысты. Асаблівасцю фестывалю з'яўляецца стварэнне нацыянальных падворкаў.
Першы фестываль адбыўся ў 1996 годзе. У ім прынялі ўдзел 11 нацыянальных аб'яднанняў.
🌼 У 2016 годзе з 4 па 5 чэрвеня адбыўся ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, падчас якога прайшло адкрыццё скульптуры шахматнай фігуры ладдзі на беразе Нёмана, непадалёк ад Старога і Новага замкаў.

🤔 Амаль усе існуючыя прадметы могуць стаць аб'ектам калекцыяніравання. Калекцыяніраванне запалкавых карабкоў называецца філуменіяй.
🔥 Набор запалак “Les allumettes. Le cinema de L'U.R.S.S. Спички” выраблены масавым тыражом да Міжнароднай выставы ў Бруселі 1958 года. На этыкетках запалкавых карабкоў адлюстраваны кадры з савецкіх кінафільмаў. Набор складаецца з 17 карабкоў з рознымі этыкеткамі.
Аўтар малюнкаў – Краўцоў Ігар Барысавіч (нар. у 1931 г.), савецкі мастак, дызайнер, прамысловы графік, плакатыст.

🏰 23.10.2024 у Музеі “Замкавы комплекс «Мір»” была акрыта выстаўка “Арсенал: ваенная зброя ў гістарычным кантэксце”. На выстаўцы наведвальнікі могуць убачыць прадметы са збораў нашага музея, у тым ліку літаўру XVII ст.
🥁 Літаўра – гэта ўдарны музычны інструмент старажытнага паходжання. У Еўропе літаўры сталі вядомымі ўжо ў XV ст. З XVII ст. яны, першымі з ударных, уваходзяць у склад аркестраў. У ваеннай справе ўжываліся ў цяжкай кавалерыі, дзе выкарыстоўваліся для перадачы сігналаў баявога кіравання, у прыватнасці для кіравання строем кавалерыстаў.
🎵 Характэрнае гучанне літаўраў можна пачуць у розных музычных жанрах: класічнай музыцы, эстрадзе, джазе. Кожная літаўра можа выдаваць толькі адзін гук – той, на які яе настроілі. Настройку інструмента забяспечвае нацяжэнне скуры. Перастройваць літаўру доўга і складана. Таму ў аркестры звычайна бывае дзве ці тры літаўры розных памераў з рознай настройкай. Сучасныя кампазітары выкарыстоўваюць адначасова чатыры, часам нават пяць літаўраў.