Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
💥Хочаце даведацца аб традыцыйным занятку ткацтвам нашых продкаў і ўбачыць сапраўдныя кросны ў працы? У такім выпадку вам да нас на Гудзевіцкі тэкстыльны фэст!
💥КАЛІ? 15 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 14.00 гадзін
💥ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Гудзевічы
💥ВАС чакае:
- прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці;
- канцэрт, прысвечаны 485-гадоваму юбілею вёскі Гудзевічы;
- выступленні аматарскіх творчых калектываў Мастоўскага раёна;
- маладзёжная дыска-праграма;
- летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»;
- выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам;
- рэтра-фотаатэлье «Времён связующая нить»;
- стол яднання і сяброўства «Смачна есці»;
- анімацыйная праграма «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць»;
- майстар-класы па ткацтву ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый;
- праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае.
💥Чакаем вас на самым тэкстыльным свяце Мастоўшчыны!
💥Падчас фэсту будзе праводзіцца фота-інста-конкурс на лепшы арыгінальны фотаздымак на свяце.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
#Гудзевіцкіфэст
Упершыню ў Гудзевічах прайшоў Гудзевіцкі тэкстыльны фэст.
Прысутныя на свяце змаглі палюбавацца дыванамі і дарожкамі, вытканымі ў тэхніцы падвойнага ткацтва, а таксама атрымалі майстар-клас «з рук у рукі» ад майстра Белакоз Веры Ігнацьеўны.
На выставе народных промыслаў і рамёстваў «Прыгажосць тканая і вышываная» усе любаваліся традыцыйнымі вырабамі ткацтва майстроў Мастоўскага раёна і палатном «Квецень Панямоння». Яно выканана з 17 міні-габеленаў, па колькасці раёнаў нашай вобласці.
У рамках свята працавала традыцыйная летняя школа па ткацтве “Майстэрня падвойнага ткацтва".
Яркім момантам фестывалю стала дэфіле-дэманстрацыя мужчынскага і жаночага традыцыйнага касцюма Гродзеншчыны, а таксама выступленні фальклорных калектываў Гродзеншчыны.
Свята ткацтва – гэта дэманстрацыя і папулярызацыя рэдкага ўнікальнага рамяства!
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
#Гудзевіцкіфэст
#яднаемсярамёствамі
#КрыніцаНароднайТворчасці