Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
Што можа аб’ядноўваць жанчын рознага пакалення пад дахам раённага Дома рамёстваў? Цікавасць і любоў да творчай спадчыны продкаў. 73-гадовая Зінаіда Ціманава – актыўная ўдзельніца аматарскага аб’яднання “Спадчына”, а 8-гадовая Аляксандра Майсеенка наведвае гурток “Кросенцы”, якім кіруе Ніна Кенько.

Ткацтва – адно з самых старажытных i пашыраных рамёстваў на Беларусi. Спецыялісты сцвярджаюць: саткаць дыванок – як задачу па вышэйшай матэматыцы рашыць. Тканыя дываны і ручнікі ўтойваюць у сабе сакрэты народнай мудрасці і працавітасці.

Сёння ўзорнае ткацтва – хутчэй экзотыка, чым штодзённая хатняя праца. Аднак рамяство гэта яшчэ жыве, і ў некаторых рэгіёнах актыўна адраджаецца, развіваецца і яднае людзей.

#Светлы_шлях #Дзень_народнага_адзінства