Культура Гродненщины
1.94K subscribers
61.9K photos
2.61K videos
16 files
5.14K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
Ян Булгак - знакаміты фатограф, ураджэнец Навагрудчыны. Ён зафіксаваў прыгажосць Наваградка і ваколіц сваёй камерай, вельмі часта сюды ездзіў, хоць жыў і працаваў у Вільні.
Паштоўка з гарой Міндоўга была надрукавана ў Познані, а з саборам Св. Мікалая і сядзібай у Чамброва - мясцовым наваградскім выдавецтвам.
Паштоўка з мясцовымі краявідамі самая старая ў гэтай калекцыі. Была надрукавана ў 1938 г. аб’яднанымі картаграфічнымі выдавецкімі дамамі “Ксёнжніца-Атлас”, якое працавала ў 1924-1941 гг. ва Львове, а потым ва Вроцлаве. Падчас Другой Польскай рэспублікі яно ўваходзіла ў спіс самых важных польскіх выдавецтв. Іх выдавецкую пячатку можаце пабачыць на паштоўцы)
#navahrudak #navahrudakmuseum #navahradakmuseum #nowogrodek
#старыяфотаздымкі #наваградак
#новогрудок #старыефотографии