Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
🌌Сёння яўрэі ўсяго свету ўступаюць у Новы 5782 год! 🕎🔯Шана Това!
Лічыцца, што ў гэтыя дні (у 2021 годзе свята прыпадае на 7-8 верасня), вырашаецца, які лёс чакае кожнага чалавека ў наступным годзе: каму жыць, а каму не. Малітоўныя службы ў гэты час павінны паўплываць на рашэнне Усявышняга.
Тым не менш, шчырая вера ў тое, што Усявышні жадае ўсім дабра і дабрабыту, ператварае гэты дзень у свята. Падчас гэтага свята яўрэі аналізуюць свае ўчынкі за мінулы год і рыхтуюцца да новага, просячы ў Бога здароўя, міра, дастатку.
🔯Віншуем! 🍏Шчаслівага і 🍯салодкага Новага года!
🎁Публікуем падарунак: фота з асабістага архіва Іны Герасімавай. Так выглядала наша мястэчка ў 1932 годзе (5692-5693 гг. яўрэйскага календара). А таксама выява таго, як прадстаўлена гэта свята ў нашым музеі.

#шанатова #рошхашана #ивье #местечко #историябеларуси #гродненскаяобласть #евреи #shanatova #іўе #гісторыябеларусі #мястэчка #яўрэі #беларусьфото
10 верасня 2022 года ў 11.00 Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае на адкрыццё выставы “Артэфакты Іўеўскага касцёла”.
Адметнасцю выставачнага праекта з’яўляецца тое, што частка экспанатаў знаходзіцца ва ўжыванні і сёння.
Прадметы для выставы прадастаўлены святаром касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, сярод якіх арнаты XVIII ст., літургічнае начынне і інш.
Адзін з тэматычных комплексаў прысвечаны каталіцкаму святару, доктару філасофіі, публіцысту – Ільдэфонсу Бобічу. Кнігі з асабістай бібліятэкі якога, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца часткай музейнай калекцыі.

Выстава “Артэфакты Іўеўскага касцёла” працуе да 09.10.2022 г.

📞Даведкі па тэл. 6-80-35

#музей #ивье #костел #касцёл #касцёлыбеларусі #іўе #арнаты #орнат #выставка #экскурсии #фото #путешествия #культура #культурабеларуси
13 верасня 2022 года старшы навуковы супрацоўнік УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур” Марына Пятроўна Пазняк прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Ивьевский район в контексте истории страны”.
Тэма даклада гучала наступным чынам: «Навукова-даследчая праца як неад’емны элемент дзейнасцi музея. Праект «Былое у сучасным».

Нагадваем, што праект “Былое ў сучасным” трапіў у аб’ектыў АНТ 09.01.2021 г.

А пакуль Марына Пятроўна рыхтавалася да выступлення, дырэктар музея знаёміла журналістаў СМІ суседніх раёнаў з гісторыяй горада.

#большечеммузей #ивье #музей #іўе #культурабеларуси #экскурсии #путешествия #Belarus #tourism #history #ivye #ivye_museum #онт #гісторыябеларусі #под_единым_небом_через_столетия #пад_адзіным_небам_праз_стагоддзі
Праца нашага музея адзначана на ўзроўні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў!
Шаноўная Марына Пятроўна Пазняк, старшы навуковы супрацоўнік, атрымала Ганаровую грамату за прафесіяналізм, плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё музейнай справы і ў сувязі з прафесійным святам Днём работнікаў культуры!
Віншуем Марыну Пятроўну! 👏💐
Рухаемся наперад з пачуццём асабістай годнасці і гонару за нашу культуру! ❤️

#культура #іўе #музей
21 кастрычніка 2022 года адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства 🕊“У міры і згодзе 625 год. Гістарычныя лёсы татар-мусульман Іўя”, прысвечанае 625-годдзю пасялення татар на Беларусі і 140-годдзю Іўеўскай мячэці🕋
Мерапрыемства адбудзецца ў 15.00 у памяшканні Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, вул. 1 Мая, 2.
Звяртаем увагу, што на 1-м паверсе будзе працаваць перасоўная выстаўка: мугіры Э.Х. Шабановіч, аўтэнтычныя прадметы з калекцыі Іўеўскага музея нацыянальных культур.
Запрашаем!

#культура #гісторыя #іўе #татары #іслам #мусульмане #музей #Беларусь #Islam #Muslim #Koran #Belarus
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 625-годдзю пасялення татар на Беларусі і 140-годдзю Іўеўскай мячэці.
Іўеўскі музей нацыянальных культур прымае ўдзел ва ўрачыстасцях.

#іўе #музей #татары #іслам #культура #Беларусь #Ивье
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 625-годдзю пасялення татар на Беларусі і 140-годдзю Іўеўскай мячэці.
Іўеўскі музей нацыянальных культур прымае ўдзел ва ўрачыстасцях.

#іўе #музей #татары #іслам #культура #Беларусь #Ивье
Рэчы, якія памятаюць графоў Замойскіх. Археалагічная калекцыя нашага музея стала багацейшай на 78 адзінак захоўвання

У асноўны фонд музея ўключаны:

дахоўка з цаглянага завода У. Брахоцкага (Морына, пач. ХХ ст.);

фрагмент кафлі з паравога кафляна-ганчарнага завода І.Я.Авербуха (Мінская губерня, к. ХІХ-пач. ХХ стст.) і інш.

Разынкай калекцыі стала кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя - графоў Замойскіх.

Мы вырашылі не хаваць яе ў фондасховішча. У хуткім часе вы ўбачыце, што ў нас атрымалася. Сачыце за навінамі!

#іўе #калекцыя #музей #гісторыя #большечеммузей #археология
Крыху святочнай атмасферы ад нашага музея

Ужо на наступным тыдні пачне працаваць шыкоўная фотазона, каталікі сустрэнуць Раство і застанецца толькі сем дзён, каб паспець зрабіць высновы, падвесці вынікі бягучага года...

Сачыце за навінамі! 🤗
Будзе шмат цікавага😉

#іўе #музей #раство #Ивье #музей #Рождество #сказка #волшебство #культура
⚡️За ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ХХХІІІ Мартьяновские краеведческие чтения»

сертыфікатам адзначаны старшы навуковы супрацоўнік нашага музея Пазняк Марына Пятроўна

👏👏👏

#музей #іўе #большечеммузей