Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
Запрашаем наведаць выставу!

Наталля Клімко адраджае традыцыйнае мастацтва выцінанкі-выбіванкі. У 2014 годзе Навагрудская выбіванка была ўнесена ў Дзяржаўны спіс каштоўнасцяў нематэрыяльнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Наталля Аляксандраўна стварае з простай паперы ўзоры незямной прыгажосці.

Мастацтва выбівання ажурных фіранак на паперы яна пераняла ад майстрыхі Ніны Пятроўны Шурак. Ёй удалося не толькі захаваць унікальную традыцыю беларускай выцінанкі-выбіванкі, але і напоўніць яе новым зместам, перадаць уменні маладым вучням, у тым ліку і сваёй дачцэ Вераніцы. Талент і стараннасць майстрыхі, беражлівыя адносіны да народнай спадчыны адзначаны шматлікімі ўзнагародамі і прэміямі.
https://novcrb.grodno.by/mini-galereya-imgnenne-zaprashae/
#ВыцінанкаВыбіванка
#Бібліятэказапрашае
У Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася другая сустрэча ў рамках асветніцкага праекта, прысвечанага Году міра і стварэння “Вялікія кнігі – вялікія справы”. 📚📖На культурны дыялог была запрошана Наталля Клімко, народны майстар Беларусі традыцыйнага мастацтва выцінанкі-выбіванкі,  лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Асаблівую цікавасць выклікала традыцыйная выцінанкавыбіванка, якая з’яўляецца лакальнай адметнасцю майстэрства выразання з паперы на Навагрудчыне.

Наталля Аляксандраўна правяла майстар-клас, а юнакі і дзяўчаты паспрабавалі самастойна папрацаваць з паперай у розных тэхніках.

Бібліятэкары прадставілі 📚кнігі пра ўнікальную традыцыю выцінанкі, якая з'яўляецца часткай народнай спадчыны Беларусі.
#Нематэрыяльнаякультурнаяспадчына #ВыцінанкаВыбіванка
#ВялікіяКнігіВялікіяСправы