Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння, 18 снежня, са з'яўленнем першых зорак на небе, іўдзеі ўсяго свету запальваюць ханукальныя свечкі...

Наш музей таксама запаліў🕯

Ханука - свята цуда, святла і веры, якое яўрэйскі народ адзначае ўжо больш ІІ тысяч гадоў.

Няхай святло ханукальнай свечкі саграе цяплом вашыя сэрцы і, адбудзецца цуд!


Хаг Самеах!

#ханука #іўе #иудеи #Ивье #музей #Israel #Hanukkah
Працуючы ў музеі нацыянальных культур, мы жывём па трох календарах...🔯

Учора ханукальныя свечкі запалілі іўдзеі, а сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень памяці святога Мікалая Цудатворцы

У фондах нашага музея захоўваюцца абразы святога Мікалая

Вашай увазе - Мікола зімні, Мікола летні

#Калекцыя #музей #большечеммузей #іўе #Ивье
Сустрэцца ў першыя дні новага года з сябрамі ў музеі? Гэта проста! У Іўеўскім музеі нацыянальных культур сення было весела, гучна і па-святочнаму!🎉

Дзякуй, што абіраеце наш музей!🤗

#большечеммузей #іўе
«Містэрыі на Раство» для маленькіх наведвальнікаў👫

Сення ў нашым музеі было маляўніча, весела і гучна🤗

#большечеммузей #іўе
💫💫💫06.01.2023💫💫💫

Католікі адзначаюць «Тры Каралі»...

Праваслаўныя рыхтуюцца да куцці...

Мусульмане збіраюцца ў мячэць...

Нашчадкі іўеўскіх іўдзеяў запаляць шабатныя свечкі са з'яўленнем першых зорак на небе...

❤️Вось яно, сапраўднае жыццё ў Іўі...
Такое рознае, такое роднае, такое шчырае...

Фота з выставы «Містэрыі на Раство», К. Маціфейчык рэдакцыя газеты «Іўеўскі край»

#большечеммузей #іўе
🗝Сімвалічны ключ ад горада Іўе і магічныя званочкі

⚡️Новыя паступленні сувенірнай прадукцыі ў нашым музеі!

Запрашаем🤗

#іўе #большечеммузей
🔗“У гады выпрабаванняў. 1939-1945 гг”выстаўка Іўеўскага музея нацыянальных культур, даступная для наведвання з 22 лютага 2023 года

🔗Сусветныя падзеі 1939-1945гг. адлюстраваны ў кантэксце гісторыі раёна з дапамогай музейных калекцый, матэрыялаў, прадастаўленых пракуратурай Іўеўскага раёна.

🔗Абноўленая карта спаленых вёсак, дакументы 1969 года, дзе пазначаны яшчэ толькі 4 населеныя пункты раёна, якія пацярпелі ад пажару, пратаколы допытаў сведкаў спаленых вёсак, матэрыялы з крымінальных спраў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны…

Выстаўка працуе да 29.12.2023

📞 Даведкі па тэл. 6-80-35

#іўе #большечеммузей #памятьпоколений #мыпомним #вов #Ивье #музей #музеиБеларуси
Музей, дзяўчаты і люстэрка😌

⚡️Так праходзіць апошняя серада месяца ў нашым музеі

☝️Нагадваем, што пачаўся запіс на 29 сакавіка. Спяшайцеся, бо на 11.00 і 12.00 ужо замоўлены экскурсіі

#іўе #большечеммузей #экскурсии #Ивье
⭐️Экскурсія-гульня «Па ваенных сцяжынках малой радзімы»

З маленькіх наведвальнікаў ствараецца «армія» абаронцаў сваёй Айчыны. Напрацягу экскурсіі ўдзельнікі становяцца разведчыкамі, саперамі, артылерыстамі, танкістамі і ў ходзе гульні выконваюць заданні, якія адпавядаюць іх спецыялізацыі. Ад паспяхова выкананага задання залежыць поспех усёй «арміі».

Запрашаем!
☎️6-80-35

#музей #экскурсии #большечеммузей #Ивье #память #наследие #мыпомним #вов #Беларусь #іўе #гродно #туризм
🔑Як мог выглядаць сядзібны дом былых уладароў Іўя, можна пабачыць у нашым музеі

Сядзіба ўладароў Іўя існавала ўжо ў XVII стагоддзі. Гэта была магнацкая рэзідэнцыя роду Кішкаў, выкананая ў формах Рэнесанса. Усе асноўныя будынкі былі пабудаваны з дрэва.

...У 1843 годзе маёнтак пераходзіць у пасаг да Эльфрыды Тызенгаўз, якая становіцца жонкай Аўгуста Замойскага. Пры Замойскіх пачалося аднаўленне сядзібы...

Выява, на другім паверсе нашага музея, дазваляе ўявіць, як мог выглядаць галоўны сядзібны дом Замойскіх на пачатку ХХ стагоддзя. А фотаздымкі сённяшняга дня, як ён выглядае зараз.

Падрабязней на сайце музея

#сядзіба #іўе #музей #большечеммузей #Ивье