Культура Гродненщины
1.79K subscribers
60.7K photos
2.55K videos
16 files
5K links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Гродненщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
Forwarded from lixmuseum
Культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень»

Лідскі гісторыка-мастацкі музей прапануе віртуальным наведвальнікам культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень», які пазнаёміць з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі, актуальнымі падзеямі музейнай супольнасці.
Першы тыдзень месяца кожны дзень будзе прысвечаны пэўная тэматыцы, якая раскрые розныя напрамкі дзейнасці музея.
У рамках праекта будуць праводзіцца конкурсы, віктарыны, розыгрышы. Па выніках працы праекта самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы і падарункі.
Пачынаем заўтра, 3 студзеня!

#музейны_тыдзень
#фондавы_панядзелак
#літаратурны_аўторак
#мастацкая_серада
#этнаграфічны_чацвер
#прыродазнаўчая_пятніца
#замкавая_субота
#гістарычная_нядзеля
Forwarded from lixmuseum
#літаратурны_аўторак
4 студзеня адзначаецца Сусветны дзень азбукі Брайля.
У доме В. Таўлая, што знаходзіцца ў Лідзе па вуліцы Замкавая, 7, экспануецца мастацкая праца Васіля Зянько “Верабейкі” паводле першага верша Валянціна Таўлая, складзенага ў Лідзе ў школьным узросце.
Мастак, уступаючы ў дыялог з паэтам, аўтарам вершаў, стварыў адмысловую маляўнічую структуру, у якую інтэграваў самі тэксты, перакладзеныя на шрыфт Брайля (у выглядзе фактурна выстаўленых кропак).
Паважаныя наведвальнікі, прапануем Вам далучыцца да збору матэрыялаў і прадметаў на “вераб’іную” тэму. Гэтую акцыю абвясцілі супрацоўнікі Дома Таўлая, бо 2022 год стане юбілейным у творчым пачатку паэта, так як вершу “Верабейка” споўніцца 100 год з дня напісання. Падрабязней на нашым сайце https://lixmuseum.by/ru/susvetny-dzen-azbuki-brajlya/
Forwarded from lixmuseum
Вітаем Вас! Зноў #літаратурны_аўторак і мы радуем сваіх прыхільнікаў чарговым гістарычным аповедам.
У хуткім часе мы будзем адзначаць язычніцкае свята Купалле. У гэты дзень, 7 ліпеня, 140 гадоў назад, нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала.
Чым знакавая падзея для Лідскага краю? →
https://vk.com/lixmuseum?w=wall-36016048_2792
Forwarded from lixmuseum
8 лютага, на дзень нараджэння Валянціна Таўлая, у доме паэта адбудзецца адкрыццё экспазіцыі “А пачнём мы казку так…”.
Любоў да фальклору з дзяцінства прывіла Валянціну Таўлаю бабуля Аўдоцця – маці яго таты Паўла Дзям’янавіча. Яна па вечарах расказвала Валянціну і яго малодшаму брату Аляксандру казкі. Гэтую любоў унук пранёс праз усё сваё жыццё. У паэтычным арсенале Валянціна Таўлая ёсць вершы для дзяцей (напрыклад, “Бабуля і ўнучка”), адзін з вершаў ён прысвяціў сваёй сястрычцы Ніне – “Дзяўчынка-свінка” (чарнавая назва “Я Ніночку-малышу гэткі вершык напішу”).

Запрашаем наведаць часовую экспазіцыю “А пачнём мы казку так…” у доме В. Таўлая па вуліцы Замкавая, 7

#музейны_тыдзень #літаратурны_аўторак