Колледж бизнеса и права
1.69K subscribers
3.53K photos
335 videos
1 file
130 links
Качество. Будущее. Профессия.
Download Telegram
Здесь оживает прошлое.

🇧🇾Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны–первый в мире объект, посвященный событиям того времени,– в 2024 году отмечает 80-летие со дня открытия.

📆22 октября 1944 года в Доме Профсоюзов на площади Свободы было представлено 2 экспозиции–«Вооружение белорусских партизан» и «Большевистская печать Белоруссии в дни Великой Отечественной войны».

🏛В 1966 году музей переместился в здание на Ленинском проспекте (ныне проспект Независимости).

🏛В 2010 году было принято решение о строительстве нового здания музея рядом с парком Победы и стелой «Минск – город-герой».
🏛2 июля 2014 года произошло официальное открытие нового музея.

🏛В современном здании музея 10 выставочных залов выстроены согласно хронологии событий: от довоенных дней и военных действий до восстановления всей страны. В них демонстрируется более 8000 музейных предметов и научно-вспомогательных материалов.

🕯Этот объект был и всегда будет местом живой народной памяти.

#мы_помним
#мая_Радзiма
Васількі, Валошкі – кветачкі старонкі…
Iрына Беларусава


🇧🇾Васілёк сіні - сімвал нашай радзімы 2025 года і лепшых якасцей беларусаў - душэўнасць, гасціннасць, сціпласць, прыязнасць і надзейнасць.

🔹Гэтую кветку можна ўбачыць на нацыянальным арнаменце.
🔹Ён увасабляе сабой мірнае неба над галавой, сінь беларускіх азёр, глыбіню вачэй беларусаў.
🔹Выкарыстоўвалі яго і ў абрадах, звязаных са з'яўленнем першых каласоў на полі і са зборам ураджаю.
🔹Яшчэ ў старажытнасці лекары выкарыстоўвалі сок васілька для гаення ран.
🔹 Васiлёк таксама стаў сімвалам "БЕЛАВІЯ" і фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску.

#цiкава_ведаць
#мая_Радзiма
🇧🇾4 снежня 2024 года ЮНЕСКА ўключыла беларускае мастацтва выразання з паперы, вядомае як «выцінанка», у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

♦️Гэтае прызнанне падкрэслівае важнасць выцінанкі як часткі культурнай спадчыны Беларусі і дапамагае захаваць традыцыі для будучых пакаленняў.

♦️Выцінанка ўяўляе сабой выразаныя з паперы ўзоры і арнаменты, якія часта адлюстроўваюць прыроду, гісторыю, міфы і звычаі Беларусі.

♦️Мастацтва выцінанкі ўзнікла ў XVI стагоддзі і да гэтага часу працягвае быць важнай часткай беларускай культуры і актыўна выкарыстоўваецца ў афармленні інтэр'ераў дамоў, грамадскіх месцаў, а таксама ў тэатральных дэкарацыях, на святах і ў адзенні.

▶️Рэкамендуем для прагляду дакументальны фільм пра майстрыху беларускай выцінанкі: https://youtu.be/eKt8iAxmEfs?si=7t8PJT5ZHoYejw53

#мая_Радзiма
#цiкава_ведаць
Галоўнае правіла, якім закліканы карыстацца пісьменнік, – не ўтойваць ад чытача нічога

21 снежня 9⃣0⃣ гадоў таму нарадзіўся Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў.
📝🏅Ён прызнаны сцэнарыст, публіцыст, драматург і народны пісьменнік Беларусі, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева, кавалер ордэна Дружбы народаў.

📰Як празаік дэбютаваў у 1958 годзе ў моладзевай газеце «Чырвоная змена».

🇧🇾Пісаў выключна на беларускай мове.

📚За гады творчасці стварыў зборнікі апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю», «Самы шчаслівы чалавек», «Ішоў на вайну чалавек», прысвечаныя жыццю і працы савецкіх людзей.

📚У рамане-трылогіі «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» і «Свае і чужыя» перадаў драматызм падзей і чалавечых лёсаў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

🎞Браў удзел у стварэнні тэлевізійнага фільма пра мiнскае падполле «Руіны страляюць».

#мая_Радзiма
#каляндар
🧶Пасля мовы народнае адзенне – найважнейшая прыкмета этнасу.

🇧🇾Мастацкая спадчына беларускага народнага адзення яркая і непаўторная.

🪢Народнае адзенне беларусаў не было паўсюдна аднолькавае. Існавала вялікая колькасць рэгіянальных асаблівасцей крою, дэкору, колеру, матэрыялу, спосабаў нашэння.

🪗Дэкop кacцюмa бeлapycкix cялян cyлaдны з нapoднымi пecнямi, плacтыкaй нaцыянaльнaгa тaнцa, cтpoгaй вeлiчнacцю дpaўлянaгa дoйлiдcтвa.

🌿Фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі - настоямі траў, кары, лісця і шышак дрэў, балотнай жалезнай рудой.
◽️Ільняныя тканіны, якія ішлі на кашулі, фартухі, галаўныя ўборы, не фарбаваліся.
🔻Белае палатно аздаблялі звычайна чырвоным геаметрычным арнаментам, які рабіўся натыканнем ці вышыўкай.

🌺У святочным і абрадавым адзенні адлюстравалася само жыццё беларуса, яго светапогляд, адносіны да людзей.

🎨Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на колер, ён вельмі сімвалічны:
⚪️белы – сімвал чысціні;
⚫️чорны – смутку;
🔴чырвоны – жыцця;
🟢зялёны – расліннасці.

#мая_Радзiма
#сiмвалы_Беларусi