🗓4 сакавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, празаіка, драматурга і сцэнарыста Анатоля Андрэевіча Дзялендзіка (1934-2019).
🇧🇾Анатоль Дзялендзік - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікi Беларусь.
📚Скончыў Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага ў Маскве.
🎬З 1968 па 1980 гады быў рэдактарам кінастудыі "Беларусьфільм".
🖊Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года.
📖Аўтар драм «Выклік багам», «Грэшнае каханне», «Майстар»; камедый "Амазонка", "Аўкцыён", "Бегемот".
📝Напісаў сцэнарый да фільма "Анастасія Слуцкая", удастоенага 17 прызоў на міжнародных фестывалях.
🏅За заслугі быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
#каляндар_лiтаратура
#наша_Радзіма

🖊У адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая.
🇧🇾Народны пiсьменнiк Беларусi Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года.
🔹Жыццёвы дэвіз Крапівы - "Ніводнага дня без радка".
🔸Байкапісец, аўтар вядомых усiм "Дыпламаванага барана", "Ганарысты парсюк" і "Жабы ў каляiне".
🔹Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцці сатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі.
🔸Акрамя літаратуры, Кандрат Крапіва меў яшчэ адну запал - шахматы.
🔹Быў рэдактарам "Беларуска-рускага слоўніка", пяцітомнага "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы".
🔸Усё жыццё ён даследаваў беларускую мову, глыбока ведаў яе асаблівасці і вельмі клапаціўся аб развіцці моўнай культуры.

🌱Усё, аб чым нам марыцца,
Збываецца ў жыцці.
Жыццё пражыць — не старыцца —
Не рэчку перайсці.
✍️Мікола Хведаровіч,
1976 г.
🗓️6 красавіка-120 гадоў з дня нараджэння Міколы Хведаровіча (1904 — 1981) — паэт, празаік, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1937 года.
🇧🇾Нарадзіўся ў г. Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
⌨️Друкавацца пачаў у 1924 гoдзe.
У 1929 годзе выходзіць першая яго кніжка вершаў «Настроі».
📑Асаблівасць яго паэтычнай манеры – публіцыстычнасць, спалучаная з лірызмам, канкрэтнасць і рэалістычнасць вобразаў.
📚Пераклаў на беларускую мову «Казку пра цара Салтана” А. С. Пушкіна.

🗓️90 год з дня нараджэння
🖼️9 красавіка 1934 года нарадзіўся Леанід Мікалаевіч Асядоўскі-беларускі жывапісец.
🏞️Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, пейзажа.
📍У творчасці пераважалі гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка і тэмы сучаснасці.
🎑Сярод твораў:
«Хай заўжды будзе сонца», «Нафта беларуская ёсць!», «Дажынкі», «Балада пра маці»;
трыпціхі «М. В. Фрунзэ ў Мінску»;
партрэты «Партрэт маладога вучонага», «Пачынальнікі беларускай музыкі»;
пейзажы «Сакавік», «Зімовы матыў», «Пасля дажджу».
#наша_Радзіма
#каляндар_мастацтва

✍Паэту трэба многа ведаць, каб было пра што людзям гаварыць.
🗓26 красавіка – 125 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Ільі Данілавіча Гурскага (1899–1972).
📝Літаратурную дзейнасць Ілля Гурскі пачаў як драматург: п'есы «Новым шляхам» і «Дрыгва», «Качагары», «Новы горад», «Маці», «Сваты».
🖌Псеўданім Іллі Гурскага быў Лявон Бушма.
📖Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «У агні», многія эпізоды якога расказваюць аб падполлі Мінска.
✏️Аўтар нярэдка выкарыстоўваў фальклор: казкі, прыказкі, прымаўкі, што надавала тэкстам большую метафарычнасць.
🌆У Фрунзенскім раёне г.Мінска ёсць вуліца Іллі Гурскага.

🖊Пaдaюць cняжынкi – дыямeнты-pocы,
Пaдaюць бялюткi
зa мaiм aкнoм…
🇧🇾Беларускі паэт, публіцыст Паўлюк Трус нарадзіўся 6 мая 1904 года ў вёсцы Нізок на Уздзенскай зямлі.
✔️Сапраўднае імя – Павел Адамавіч Трус.
🗞Паўлюк Трус апублікаваў больш за шэсцьдзясят сваіх твораў у часопісах «Маладняк» і «Малады араты», у газетах «Беларуская вёска», «Чырвоная змена».
📗Паэт, які пражыў усяго 25 гадоў, паспеў выдаць два зборнікі паэзіі: «Вершы» і «Ветры буйныя».
📘Была выдадзена кніжка для дзяцей «Падаюць сняжынкі».
📝Жыццесцвярджальная паэзія Паўлюка Труса – чыстая, як крынічны струмень, і шчырая, як народная песня, – стала ўзорам «пачуццёвай лірыкі» ў беларускай літаратуры.

🇧🇾Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская.
🗓19 чэрвеня адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння беларускага пiсьменнiка Васiля Быкава.
📖Вядомасць Васілю Быкаву прынесла аповесць «Трэцяя ракета», напісаная ў 1962 годзе.
📚У 1960-я публікуе аповесці «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», у 1970-я – «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца».
📖Васіль Быкаў - класік беларускай ваеннай прозы.
🖊У 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі.
🎥У другой палове ХХ стагоддзя па творах В. Быкава было пастаўлена 19 мастацкіх фільмаў.
👈Інтэрактыўны плакат: https://kbp.by/biblioteka/vasil-byka%d1%9e/

🍁🍁🍁Кастрычнік🍁🍁🍁
🍂Стараславянскія назвы яго - листапад, риень, паздерник, брудень.
⁉️Адкуль пайшла назва месяца?
🔶Беларускае найменне месяца паходзіць ад слова "кастрыца": у гэты час сяляне трапалі, часалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастрыцы.
🔶Існуе і такое меркаванне, што на фоне залатых лістоў бярозы і клёна гронкі рабіны асабліва кідаюцца ў вочы. Здаецца, быццам хтосьці распаліў вялізныя кастры.
🌦Кастрычнік характарызуецца зменлівым надвор'ем: бываюць густыя туманы, дажджы, частыя замаразкі, а часам выпадае і снег. Дрэвы стаяць аголеныя, птушкі адляцелі ў вырай.
☝️Кастрычніцкія прыкметы:
🍁Калі гусі і жураўлі не спяшаюцца пакінуць родныя мясціны, сцюжа не хутка наступіць, а зіма будзе кароткай.
🍁Калі да паловы кастрычніка лісце з бярозы не апала, то снег ляжа позна.
🍁Не выпадзе снег у першай палове кастрычніка – не будзе яго i да сярэдзіны студзеня.
🗓Народны каляндар месяца небагаты. Яго асноўнае свята - Пакровы (14 кастрычнiка).
#каляндар

🌦🍂🌬Лiстапад🌦🍂🌬
🍂Лістапад у народзе завуць халадцом, лістападам, груднем, ледаставам, лістагноем.
🍂
🍂Беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў.
🌧Надвор'е ў лicтападзе:дрэвы стаяць ужо амаль без лісця, тэмпература паветра ніжэй нуля, з’яўляюцца туманы. Імжыстыя дажджы змяняюцца на мокры снег.
🌓У народзе кажуць: "Лістападаўскія ночы да снегу цёмныя", "Святло на спад, а ночы дадаюцца", бо лiстапад самы цёмны месяц года - дзень меншае на 1 гадзіну 19 хвілін.
☝️Лістападаўскія прыкметы:
🌨Калі ў пачатку лістапада выпаў снег - да ранняй вясны.
🌨Калі ў лістападзе многія дрэвы не скінулі лісце - да доўгай зімы.
🌨Дуб і рабіна з ураджаем - да суровай зімы.
🌨Чым больш снега выпала ў лістападзе, тым багацейшы будзе ўраджай.
🌨Яснае неба ў лістападзе азначае марознае надвор'е на наступны дзень.
🕯Самае значнае свята – Дзяды (2 лiстапада).
#цiкава_ведаць

Лістапад — вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.

❄️❄️❄️Снежань❄️❄️❄️
❄️
❄️Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова «снег».
❄️Старабеларускае найменне яго — прасінец (у значэнні «прасвет у воблаках»).
❄️У народнай мове ёсць i іншыя назвы гэтага месяца: поснік – бо наступаў для вернікаў перыяд посту перад Божым Нараджэннем; хмурань – гэта значыць, пара хмурнага неба і ранняга змяркання; ветразвон, ветразім, стужайла, зімнік – бо адкрывае ледзяныя і марозныя вароты зімы; ледастаў, рэкастаў – замярзаюць рэкі.
☁️Снежань – найбольш пахмурны месяц у годзе. У ім ёсць і самы кароткі дзень года - 21 снежня - дзень зімовага сонцастаяння.
☝️Снежаньскiя прыкметы:
🌨Калі снежань сухі, то і лета з вясною сухімі будуць, калі цёплы і сыры - будзе працяглая зіма і позняя халодная вясна.
🌨Калі ў снежні вялікі іней, гурбы снегу, глыбока прамерзлая зямля – да ўраджаю.
#каляндар
#цiкава_ведаць
❄️
Зямлю грудзіць, хаты студзіць,год канчае, зіму пачынае.

✍…Галоўнае правіла, якім закліканы карыстацца пісьменнік, – не ўтойваць ад чытача нічога…
21 снежня 9⃣0⃣ гадоў таму нарадзіўся Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў.
📝🏅Ён прызнаны сцэнарыст, публіцыст, драматург і народны пісьменнік Беларусі, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева, кавалер ордэна Дружбы народаў.
📰Як празаік дэбютаваў у 1958 годзе ў моладзевай газеце «Чырвоная змена».
🇧🇾Пісаў выключна на беларускай мове.
📚За гады творчасці стварыў зборнікі апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю», «Самы шчаслівы чалавек», «Ішоў на вайну чалавек», прысвечаныя жыццю і працы савецкіх людзей.
📚У рамане-трылогіі «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» і «Свае і чужыя» перадаў драматызм падзей і чалавечых лёсаў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
🎞Браў удзел у стварэнні тэлевізійнага фільма пра мiнскае падполле «Руіны страляюць».
#мая_Радзiма

❄️🌨❄️СТУДЗЕНЬ❄️🌨❄️
❄️
❄️У старабеларускай пісьменнасці для абазначэння другога месяца
зімы выкарыстоўвалася найменне “стычань”. Стычань быў 11-ым месяцам года. У гісторыі славян ён лічыўся таксама і 1-ым і 5-ым.
❄️Сучасная беларуская назва студзень паходзіць ад слова “сцюдзёны”, якая яскрава характарызуе самую халодную пару года.
❄️За студзень дзень павялічваецца на паўтары гадзіны.
☝️Студзеньскiя прыкметы:
☁️Калі студзень імглісты — мокры год.
🌤Цёплы студзень - да позняй вясны.
🌬Марозны студзень - да завеяў у лютым.
💨Чым мацнейшыя маразы ў пачатку студзеня - тым гарачэйшае лета.
❄️Снегапады і частыя завеі ў студзені - да частых дажджоў летам.
#каляндар
#цiкава_ведаць
❄️
Студзень — году пачатак, а зіме — палавіна.

🇧🇾Беларускі пісьменнік Алесь Пальчэўскі (сапраўднае імя Аляксандр Восіповіч) нарадзіўся 16 студзеня 1⃣2⃣0⃣ гадоў таму ў вёсцы Прусінава Уздзенскага раёна.
📰Друкаваўся з 1924 года.
📝Асноўныя рысы яго творчасці: любоў да роднага краю, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сялянскага побыту, жыцця дзяцей і юнацтва.
🖋Ён працаваў у газеце «Зорька», рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, адказным сакратаром часопіса «Вясёлка».
🖊Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1956 года.
📚Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Родныя берагі», «Аўгустоўская раніца»,«Разбітае люстэрка»,«Запознены пасаг», «Ноч на вахце».