🌦🍂🌬Лiстапад🌦🍂🌬
🍂Лістапад у народзе завуць халадцом, лістападам, груднем, ледаставам, лістагноем.
🍂
🍂Беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў.
🌧Надвор'е ў лicтападзе:дрэвы стаяць ужо амаль без лісця, тэмпература паветра ніжэй нуля, з’яўляюцца туманы. Імжыстыя дажджы змяняюцца на мокры снег.
🌓У народзе кажуць: "Лістападаўскія ночы да снегу цёмныя", "Святло на спад, а ночы дадаюцца", бо лiстапад самы цёмны месяц года - дзень меншае на 1 гадзіну 19 хвілін.
☝️Лістападаўскія прыкметы:
🌨Калі ў пачатку лістапада выпаў снег - да ранняй вясны.
🌨Калі ў лістападзе многія дрэвы не скінулі лісце - да доўгай зімы.
🌨Дуб і рабіна з ураджаем - да суровай зімы.
🌨Чым больш снега выпала ў лістападзе, тым багацейшы будзе ўраджай.
🌨Яснае неба ў лістападзе азначае марознае надвор'е на наступны дзень.
🕯Самае значнае свята – Дзяды (2 лiстапада).
#цiкава_ведаць
#каляндар

Лістапад — вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.

Васількі, Валошкі – кветачкі старонкі…
✍Iрына Беларусава
🇧🇾Васілёк сіні - сімвал нашай радзімы 2025 года і лепшых якасцей беларусаў - душэўнасць, гасціннасць, сціпласць, прыязнасць і надзейнасць.
🔹Гэтую кветку можна ўбачыць на нацыянальным арнаменце.
🔹Ён увасабляе сабой мірнае неба над галавой, сінь беларускіх азёр, глыбіню вачэй беларусаў.
🔹Выкарыстоўвалі яго і ў абрадах, звязаных са з'яўленнем першых каласоў на полі і са зборам ураджаю.
🔹Яшчэ ў старажытнасці лекары выкарыстоўвалі сок васілька для гаення ран.
🔹 Васiлёк таксама стаў сімвалам "БЕЛАВІЯ" і фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску.
#цiкава_ведаць
#мая_Радзiма

❄️❄️❄️Снежань❄️❄️❄️
❄️
❄️Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова «снег».
❄️Старабеларускае найменне яго — прасінец (у значэнні «прасвет у воблаках»).
❄️У народнай мове ёсць i іншыя назвы гэтага месяца: поснік – бо наступаў для вернікаў перыяд посту перад Божым Нараджэннем; хмурань – гэта значыць, пара хмурнага неба і ранняга змяркання; ветразвон, ветразім, стужайла, зімнік – бо адкрывае ледзяныя і марозныя вароты зімы; ледастаў, рэкастаў – замярзаюць рэкі.
☁️Снежань – найбольш пахмурны месяц у годзе. У ім ёсць і самы кароткі дзень года - 21 снежня - дзень зімовага сонцастаяння.
☝️Снежаньскiя прыкметы:
🌨Калі снежань сухі, то і лета з вясною сухімі будуць, калі цёплы і сыры - будзе працяглая зіма і позняя халодная вясна.
🌨Калі ў снежні вялікі іней, гурбы снегу, глыбока прамерзлая зямля – да ўраджаю.
#каляндар
#цiкава_ведаць
❄️
Зямлю грудзіць, хаты студзіць,год канчае, зіму пачынае.

🇧🇾4 снежня 2024 года ЮНЕСКА ўключыла беларускае мастацтва выразання з паперы, вядомае як «выцінанка», у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
♦️Гэтае прызнанне падкрэслівае важнасць выцінанкі як часткі культурнай спадчыны Беларусі і дапамагае захаваць традыцыі для будучых пакаленняў.
♦️Выцінанка ўяўляе сабой выразаныя з паперы ўзоры і арнаменты, якія часта адлюстроўваюць прыроду, гісторыю, міфы і звычаі Беларусі.
♦️Мастацтва выцінанкі ўзнікла ў XVI стагоддзі і да гэтага часу працягвае быць важнай часткай беларускай культуры і актыўна выкарыстоўваецца ў афармленні інтэр'ераў дамоў, грамадскіх месцаў, а таксама ў тэатральных дэкарацыях, на святах і ў адзенні.
▶️Рэкамендуем для прагляду дакументальны фільм пра майстрыху беларускай выцінанкі: https://youtu.be/eKt8iAxmEfs?si=7t8PJT5ZHoYejw53

❄️🌨❄️СТУДЗЕНЬ❄️🌨❄️
❄️
❄️У старабеларускай пісьменнасці для абазначэння другога месяца
зімы выкарыстоўвалася найменне “стычань”. Стычань быў 11-ым месяцам года. У гісторыі славян ён лічыўся таксама і 1-ым і 5-ым.
❄️Сучасная беларуская назва студзень паходзіць ад слова “сцюдзёны”, якая яскрава характарызуе самую халодную пару года.
❄️За студзень дзень павялічваецца на паўтары гадзіны.
☝️Студзеньскiя прыкметы:
☁️Калі студзень імглісты — мокры год.
🌤Цёплы студзень - да позняй вясны.
🌬Марозны студзень - да завеяў у лютым.
💨Чым мацнейшыя маразы ў пачатку студзеня - тым гарачэйшае лета.
❄️Снегапады і частыя завеі ў студзені - да частых дажджоў летам.
#каляндар
#цiкава_ведаць
❄️
Студзень — году пачатак, а зіме — палавіна.

🇧🇾Беларускі пісьменнік Алесь Пальчэўскі (сапраўднае імя Аляксандр Восіповіч) нарадзіўся 16 студзеня 1⃣2⃣0⃣ гадоў таму ў вёсцы Прусінава Уздзенскага раёна.
📰Друкаваўся з 1924 года.
📝Асноўныя рысы яго творчасці: любоў да роднага краю, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сялянскага побыту, жыцця дзяцей і юнацтва.
🖋Ён працаваў у газеце «Зорька», рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, адказным сакратаром часопіса «Вясёлка».
🖊Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1956 года.
📚Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Родныя берагі», «Аўгустоўская раніца»,«Разбітае люстэрка»,«Запознены пасаг», «Ноч на вахце».

❄️🌥💨ЛЮТЫ❄️🌥💨
❄️
❄️Беларуская назва "люты" паходзіць ад прыметніка "люты" – бязлітасны, злосны. Лютуюць халодныя, рэзкія вятры, завеі, мяцеліцы. Усю ноч вые, галосіць завіруха.
❄️За 28 сутак лютага дзень прыбывае на 1 гадзіну і 54 мінуты.
☝️Лютаўскія прыкметы:
❄️Калі ў лютым вераб’і зашыліся пад стрэхі – чакай у госці белакосую мяцеліцу.
❄️У лютым моцныя маразы – зіма хутка закончыцца.
❄️У лютым снегапад – да ціхай вясны.
❄️Калі ў лютым месяц ясны, ураджай будзе небагаты.
❄️Які першы дзень лютага, такое і лета будзе.
❄️Моцныя лютаўскія маразы – да гарачага лета.
🗓15 лютага дзень сустрэчы зімы з летам — Грамніцы, або Стрэчанне.
#каляндар
#цiкава_ведаць
❄️
Люты адзін бок грэе, другі студзіць.