Кавалачак жыцця
1.32K subscribers
3.88K photos
256 videos
1.38K links
Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (не экстрэмісцкі)

TikTok: https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia

Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kavalachak

Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце напрамую ў паведамленні канала
Download Telegram
Кавалачак жыцця
Так, зараз зацэнім польскую таямнічую душу!
Dzień świra — найбольш дакладнае адлюстраванне псіхікі неўротыка, якога выхавалі ў няшчасці і звычцы цярпець, гадавалі паверхневай блізкасцю, якая насамрэч кантроль, і прысыпалі зверху каталіцызмам.

Як сказана ў апісанні, гэта дзень з жыцця 49-гадовага настаўніка польскай мовы і літаратуры. Хоць, па праўдзе, ніхто б не змог за адзін дзень пайсці на працу, потым заехаць да маці, сына па варшаўскіх корках; прабегчыся па лекарам ды яшчэ і ў Сопат на цягніку зганяць. Думаю, большая частка паказанага — проста блытаніна ўспамінаў і фантазій, якія трывожны чалавек перажоўвае раз за разам. Але атрымалася сапраўдная энцыклапедыя назойлівых думак.

Шэдэўр, без жартаў.

#кіно #рэкамендацыя
👍25💅61
Прачытала, што Міхаэль Ханэке выйшаў на пенсію, вырашыла глянуць «Белую стужку», каб дадаць радасці і запалу ў свой вечар.
👀85
🎈Серыял «Яно: Сардэчна запрашаем у Дэры» афіцыйна працягнуты на другі сезон!

Падзеі працягу шоу разгарнуцца за 30 гадоў да першага сезона – у 1930-я гады ў тым жа гарадку Дэры.

#СардэчнаЗапрашаемУДэры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰11👍2🥱1
А чаму мне ніхто раней не сказаў, што «Гук падзення» (In die Sonne schauen) такі люты?

Гэта не фільм, а ўдар нейкі. Парадак кадраў, выбар тэм, пераплятаючыеся матывы эраса і танаса на прыкладзе чатырох дзяўчат на адной ферме — проста захапленне, чыстае мастацтва.

Паглядзіце, калі любіце няпростыя гістарычныя праекты.

#рэкамендацыя
👍62
Першы погляд на будучую экранізацыю East of Eden.

Выйдзе 1 кастрычніка і, баюся, давядзецца ўзнаўляць падпіску. Бо першакрыніца проста неверагодная.
12
Паглядзела першую серыю Lanterns на HBO — новага шоу пра супергерояў.

Не вельмі разбіраюся ў лоры, але паспрабую апісаць: у сусвеце ёсць сетка назіральнікаў-«зялёных ліхтароў». Яны абараняюць акрэсленыя перыметры космасу з дапамогай чароўных пярсцёнкаў.

Аднак Зямля такая абсосная, што ўласны абаронца з'явіўся ў нас толькі пад канец 90-х. Гэта ваенны пілот Хэл Джордан, які прыгожа выглядае ў супергеройскім касцюме і нясе па тэліку лухту па тыпу «пасля таго, як згубіш бацькоў, ужо нічога не страшна» (па свайму вопыту скажу — не, усё яшчэ да ўсрачкі страшна, прычым ад розных рэчаў).

Аднак праз дзясятак гадоў бляск героя пабляк, і Хэл стаў рыхтаваць пераемніка на выпадак сваёй смерці. Ім стаў Джон Сцюарт — малады мужчына, якому адбілі страх яшчэ ў дзяцінстве: бацька ставіў яму на галаву яблыка і пуляў з пісталета. Навошта, незразумела. Пэўна, каб выхаваць сапраўдным мужыком, я хв.

У першай серыі гэтая парачка зоймецца расследаваннем магчымай каланізацыі Зямлі, што пачнецца з Нябраскі.

На дадзены момант уражанні наступныя — гэта тыповы амерыканскі серыял: вельмі якасны, выпакладаны і стэрыльны. Усё чыстае і вылізанае, жарты падаюць у патрэбным часе і месцы, стрэльбы развешаныя граматна, хоць і бачныя за мілю. Нават пасцельная сцэна абсалютна непалкая, хутчэй, кастрыраваная. Баюся, серыял пакуль мяне не зацягнуў, але паспрабую даць яшчэ шанец. Усё ж па пілоту судзіць не варта.

А якія ўражанні ў вас?

#серыял #супергероі #dc #hbo
👍4😢1
🪩 Джордан Фёрстман, Дыега Кальва і Кара Дэлевінь у першым трэйлеры фільма «Дзіця клубаў»!

Сюжэт раскажа пра аргнаізатара падпольных тусовак, якому прыйдзецца пачаць выхоўваць сына, пра існаванне якога ён нават і не ведаў.

Карціна паказвалася ў Канах, але ўзнагарод не атрымала. Праверыць заслужана ці не зможам ўвосень.

#ДзіцяКлубаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔1
Кавалачак жыцця
Паглядзела першую серыю Lanterns на HBO — новага шоу пра супергерояў. Не вельмі разбіраюся ў лоры, але паспрабую апісаць: у сусвеце ёсць сетка назіральнікаў-«зялёных ліхтароў». Яны абараняюць акрэсленыя перыметры космасу з дапамогай чароўных пярсцёнкаў. …
Толькі зараз пабачыла, што да Lanterns прыклаў руку Дэйман Ліндэлаф, і вы б бачылі, як моцна я адразу пераабулася, нават сальтуху зрабіла. Прызямлілася і адразу такая: «Не, ну годны серыял, трэба глядзець».
😁18
Здагадайцеся, які серыял вернецца ў студзені 2027-га і раскажа пра Лондан XVII стагоддзя?...
🔥6🤔6❤‍🔥2👀1