Ивьевский музей национальных культур
73 subscribers
479 photos
46 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
🤗Сябры! Прыемная навіна!

Цяпер у Вас есць магчымасць набыць сабе «кавалачак Іўя» - гэта магніцікі, якія нагадаюць Вам аб нашым горадзе, захаваюць прыемныя ўспаміны аб падарожжы!

P/S Магніты можна набыць у музеі

#Ивье #іўе #сувенир #музей #музеи_Беларуси #ручнаяработа #декор #магнит #подарок #костел #мечеть #новости_беларуси #лида #новостилиды #гродно #путешествие #путешествия_Беларусь #вандроўка #Беларусь #grodnolive #Belarus #туристы
📝Па ўспамінах жанчын пры кс.Францішку быў яшчэ адзін святар. Імя яго яны не памятаюць. Пані Рэгіна ўзгадвае, што ён удзяляў сакрамант хросту дзіцяці яе радні, на якім яна была ў якасці маці хрышчонай. Ніякіх звестак пра гэтага ксяндза не захавалася. Застаўся ён толькі ў памяці старэйшых людзей. Хутчэй за ўсё гэта быў святар, якому ксёндз Францішак проста даў прытулак. У той час былі святары, якія па розных прычынах былі пазбаўлены рэгістрацыі альбо не маглі атрымаць яе пасля вяртання са ссылак. Невялікая колькасць святароў у Беларусі ў той час (па стане на 1959 г. у Гродзенскай вобласці было 48 святароў) вымагала сярод іх большай узаемадапамогі і фарміравала пачуццё ўзаемнай адказнасці.
📝Спадарыня Рэгіна кажа, што кс. Францішак ведаў шмат моў, калі не памыляецца ажно 7. Ён быў апошнім захавальнікам бібліятэкі манахаў бернардзінцаў і ксяндза Ільдэфонса Бобіча. Святар добра разумеў, які неацэнны скарб знаходзіцца ў сценах храма. Ужо пасля кнігі былі выкінуты, частку разабралі людзі, а другая частка была спалена
🥀Памёр кс. Францішак Кафарскі ад інфаркту. Наконт даты смерці ёсць відавочныя памылкі і несупадзенні. Днём смерці лічаць 1 чэрвеня 1964 года. Аднак мая матуля, жыхарка в.Гуршчызна Марыя Браніславаўна Куц, сцвярджае, што 1 чэрвеня – гэта дзень пахавання святара. Яна якраз у тым годзе заканчвала школу і 1 чэрвеня здавала першы экзамен – пісала сачыненне. Шлях да дому ляжаў па вуліцы Карла Маркса і ёй з сяброўкамі давялося доўгі час стаяць на скрыжаванні дадзенай вуліцы і вуліц Садовай і Савецкай , каб прапусціць вялікую пахаронную працэсію. За труной ішло безліч людзей, шмат святароў. Труну неслі на руках аж да парафіяльных могілак.
📝У 1965 годзе родныя ксяндза Кафарскага прадалі дом. Прывезлі з Вільнюса і ўстанавілі помнік. Першыя гады яго магілу даглядала Марыя Мацвееўна Ярмош, жанчына, якая гатавала ежу святару, была ў яго гаспадыняй. А пасля, як яе не стала, то гэтым пакуль былі сілы займалася Гелена Іванаўна.
📝Праз некалькі дзён пасля размовы з Геленай Іванаўнай, яна знайшла мяне і паведаміла, што адшукала ў сямейным альбоме фотаздымак ксяндза Францішка. Гэтую вестку я ўспрыняла як падарунак Бога. Раней фотаздымкаў рабілі мала. Фатаграфавалі толькі самыя важныя падзеі, вяселле або пахаванне. Вось менавіта на пахаванні і быў зроблены адбітак - адзіны фотаздымак кс. Кафарскага, які пакуль што ёсць у мяне. І за гэта я бясконца ўдзячная Гелене Іванаўне.
📝На жаль, больш нічога знайсці не ўдалося. Застаецца яшчэ шмат пытанняў і недакладнасцяў, але гэта яшчэ больш падштурхоўвае для далейшых пошукаў і працы. Але я не губляю надзею на тое, што звесткі аб жыцці і служэнні на іўеўскай зямлі ксяндза Францішка Кафарскага папоўняцца.
Дзякую ўсім, хто хоць чым небудзь дапамог у зборы гэтай інфармацыі.
📝ст. навуковы супрацоўнік М.П. Пазняк

#іўе #касцёл #ксёндз #касцёлыбеларусі #памяць #гісторыябеларусі #гісторыя #ивье #костел #костелыбеларуси #беларусь #память #культура #ксендз #история #историябеларуси #ivye #belarus #church
13 верасня 2022 года старшы навуковы супрацоўнік УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур” Марына Пятроўна Пазняк прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Ивьевский район в контексте истории страны”.
Тэма даклада гучала наступным чынам: «Навукова-даследчая праца як неад’емны элемент дзейнасцi музея. Праект «Былое у сучасным».

Нагадваем, што праект “Былое ў сучасным” трапіў у аб’ектыў АНТ 09.01.2021 г.

А пакуль Марына Пятроўна рыхтавалася да выступлення, дырэктар музея знаёміла журналістаў СМІ суседніх раёнаў з гісторыяй горада.

#большечеммузей #ивье #музей #іўе #культурабеларуси #экскурсии #путешествия #Belarus #tourism #history #ivye #ivye_museum #онт #гісторыябеларусі #под_единым_небом_через_столетия #пад_адзіным_небам_праз_стагоддзі
27 верасня адзначалі Сусветны дзень турызму, а сёння...
Узнагарода знайшла свайго героя❤️
Шчыра дзякуем!🕊

#турызм #іўе #музей #большечеммузей #ивье #ivye #museum #tourism #Belarus
3 і 4 снежня 2022 года адбудзецца V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» - выключная падзея ў жыцці музейнай грамадскасці

Форум - гэта неабходная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. Мы абавязкова будзем там, каб падрымаць калег, павіншаваць з дасягненнямі і перамогамі, засвоіць досвед лепшых музейшчыкаў Беларусі.

Форум прапануе шыкоўную праграму: дзелавую, прэзентацыйную, працу ў секцыях.

Выключная магчымасць, наведаць лепшыя музеі краіны напрацягу выхаднога дня.

Запрашаем, будзе цікава!

#форум #музеибеларуси #музеи #музей #наследие #память #museum #Belarus
😇Напярэдадні самых чароўных святаў мы вырашылі арганізваць сярод нашых падпісчыкаў РОЗЫГРЫШ брэндавых падарункаў ад Іўеўскага музея нацыянальных культур

☝️Каб стаць уладальнікам набора падставак пад каву, стыкераў для нататак або “кавалачка Іўя” неабходна:
1) быць падпісаным на @ivye_museum у сацыяльнай сетцы Instagram;
2) апублікаваць гэты пост у stories;
3) адзначыць у каментарыях двух сяброў

І УСЁ – вы ўдзельнік розыгрышу!

🎄Вынікі мы падвядзем 30 снежня з дапамогай генератара выпадковых лічбаў @randstuff.ru

📨Пераможцам, якія жывуць у іншых гарадах, дашлем падарункі поштай.

😉Усім поспехаў!

#розыгрыш #Ивье #подарки #новыйгод #рождество #музей #большечеммузей #Belarus #museum #souvenirs