Ивьевский музей национальных культур
73 subscribers
479 photos
46 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
☝🏻Сёння ў хрысціян-католікаў ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА…
У хуткім часе самае значнае і ўрачыстае свята – Вялікдзень. Старажытнымі славянамі яно адзначалася ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Урачыстасць Вялікадня тлумачыцца і яго рэлігійным зместам. Свята праслаўляе цудадзейнае ўваскрашэнне Езуса Хрыста, які быў пакараны распяццем на крыжы.

😊Вашай увазе мы прадстаўляем частку экспазіцыі нашага музея, прысвечаную менавіта гэтаму святу. І, невялікі экскурс…

🕊🌿Яшчэ за тыдзень да Вялікадня хрысціяне адзначаюць Вербную нядзелю. Згодна Бібліі, у гэты дзень Ісус, пасля цудадзейнага ўваскрашэння з мёртвых Лазара, урачыста ўехаў у вароты Іерусаліма, народ сустрэў Яго як цара, кідаючы на дарогу вопратку і пальмовыя галіны.
Звычай асвячаць пальмовыя галінкі ў гэты дзень ўзнік у ХІ стагоддзі. Паколькі ў Беларусі, як і ў суседніх краінах, пальмы не растуць, вернікі прыходзяць у храм з галінкамі вярбы, якія па-рознаму ўпрыгожваюцца. Адсюль назва свята – Вербная нядзеля, або Вербніца.
Прыходзячы ў храм з вербачкамі вернікі прызнаюць Ісуса сваім Збаўцам, прадвяшчаюць вялікую падзею, якая адбудзецца праз тыдзень. Асвенчанымі галінкамі вярбы прынята было сцябаць адзін аднаго. Ёй надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце.

Важным атрыбутам велікодных дзён з’яўляецца чырвонае яйка. Яно з’яўляецца сімвалам жыцця. Нашыя продкі афарбоўвалі велікодныя яйкі ў асноўным у чырвоны колер. Асвенчанаму яйку надавалася магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў; закопвалі ў першую баразну ці на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла, і г. д.

🥐Да дня Вялікадня пяклі кулічы. У католікаў найчасцей – пірагі. Куліч –назва велікоднага хлеба. Цыліндрычная форма куліча звязана з царкоўнай практыкай выпякаць артос.
Куліч – гэта ўвасабленне таго, што Хрыстос еў хлеб з вучнямі, каб яны паверылі ў яго ўваскрашэнне. Дома за пасхальнай трапезай галава сям'і дзяліў яго па ліку дамачадцаў.

Яшчэ адна страва, якая па праваслаўнай традыцыі рыхтуецца толькі адзін раз у год – на свята Вялікадня – пасха. Мае арыгінальную форму – усечанай піраміды, якая сімвалізуе Гроб Гасподні. Гатуюць пасху з тварагу самай лепшай якасці, сметанковага масла, смятаны, разынак. Упрыгожваюць разынкамі, цукатамі, арэхамі.

☝🏻Традыцыйна для падрыхтоўкі пасхі выкарыстоўвалася спецыяльная разборная драўляная форма – пасачніца. Складаецца з дошчачак, на ўнутраным боку якіх выразаюць літары «ХВ», якія азначаюць прывітанне «Хрыстос Уваскрэс! », а таксама выявы крыжа, дзіды, кія, прарослых зерняў, парасткаў і кветак – сімвалаў пакуты і ўваскрасення Езуса Хрыста. Гэтыя малюнкі і надпіс потым аддрукоўваюцца на гатовай пасхе.
Асвячаюцца гэтыя святочныя пачастункі традыцыйна ў Вялікую суботу.

😉🤗Чакайце заўтра фотаздымкі з нашага касцёла, мы пойдзем асвячаць ежу на велікодны сняданак.

#ивье #ивьевскийрайон #пасха #счастливойпасхи #іўе #музейныйпредмет #вялікдзень
😊📷Як і абяцалі, фотаздымкі з нашага касцёла.

Па традыцыі ў Вялікую суботу з самага ранку ў касцёлах асвячаюць ежу на велікодны сняданак.
🌿Сёння часцей за ўсё мы ідзем у касцёл з кошычкам. Паводле традыцыі, кошычак засцілаюць унутры белай сурвэткай, на якую пакладзена ежа для асвячэння. Ён павінен быць аздоблены, напрыклад, вербавымі коцікамі ці веснавымі кветкамі і прыкрыты белай сурвэткай. Кошычак для асвячэнне ежы на Вялікдзень павінен быць прыгожы і адначасова просты.

#іўе #вялікдзень #музей #Ивье #пасха #костел #костелыбеларуси #пасхальныйкулич #пасхальныйдекор #новостилиды #ивьевскийрайон #wesolychswiat #счастливойпасхи #гродненскаяобласть #гродненскийрайон