Ивьевский музей национальных культур
73 subscribers
479 photos
46 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
📝Па ўспамінах жанчын пры кс.Францішку быў яшчэ адзін святар. Імя яго яны не памятаюць. Пані Рэгіна ўзгадвае, што ён удзяляў сакрамант хросту дзіцяці яе радні, на якім яна была ў якасці маці хрышчонай. Ніякіх звестак пра гэтага ксяндза не захавалася. Застаўся ён толькі ў памяці старэйшых людзей. Хутчэй за ўсё гэта быў святар, якому ксёндз Францішак проста даў прытулак. У той час былі святары, якія па розных прычынах былі пазбаўлены рэгістрацыі альбо не маглі атрымаць яе пасля вяртання са ссылак. Невялікая колькасць святароў у Беларусі ў той час (па стане на 1959 г. у Гродзенскай вобласці было 48 святароў) вымагала сярод іх большай узаемадапамогі і фарміравала пачуццё ўзаемнай адказнасці.
📝Спадарыня Рэгіна кажа, што кс. Францішак ведаў шмат моў, калі не памыляецца ажно 7. Ён быў апошнім захавальнікам бібліятэкі манахаў бернардзінцаў і ксяндза Ільдэфонса Бобіча. Святар добра разумеў, які неацэнны скарб знаходзіцца ў сценах храма. Ужо пасля кнігі былі выкінуты, частку разабралі людзі, а другая частка была спалена
🥀Памёр кс. Францішак Кафарскі ад інфаркту. Наконт даты смерці ёсць відавочныя памылкі і несупадзенні. Днём смерці лічаць 1 чэрвеня 1964 года. Аднак мая матуля, жыхарка в.Гуршчызна Марыя Браніславаўна Куц, сцвярджае, што 1 чэрвеня – гэта дзень пахавання святара. Яна якраз у тым годзе заканчвала школу і 1 чэрвеня здавала першы экзамен – пісала сачыненне. Шлях да дому ляжаў па вуліцы Карла Маркса і ёй з сяброўкамі давялося доўгі час стаяць на скрыжаванні дадзенай вуліцы і вуліц Садовай і Савецкай , каб прапусціць вялікую пахаронную працэсію. За труной ішло безліч людзей, шмат святароў. Труну неслі на руках аж да парафіяльных могілак.
📝У 1965 годзе родныя ксяндза Кафарскага прадалі дом. Прывезлі з Вільнюса і ўстанавілі помнік. Першыя гады яго магілу даглядала Марыя Мацвееўна Ярмош, жанчына, якая гатавала ежу святару, была ў яго гаспадыняй. А пасля, як яе не стала, то гэтым пакуль былі сілы займалася Гелена Іванаўна.
📝Праз некалькі дзён пасля размовы з Геленай Іванаўнай, яна знайшла мяне і паведаміла, што адшукала ў сямейным альбоме фотаздымак ксяндза Францішка. Гэтую вестку я ўспрыняла як падарунак Бога. Раней фотаздымкаў рабілі мала. Фатаграфавалі толькі самыя важныя падзеі, вяселле або пахаванне. Вось менавіта на пахаванні і быў зроблены адбітак - адзіны фотаздымак кс. Кафарскага, які пакуль што ёсць у мяне. І за гэта я бясконца ўдзячная Гелене Іванаўне.
📝На жаль, больш нічога знайсці не ўдалося. Застаецца яшчэ шмат пытанняў і недакладнасцяў, але гэта яшчэ больш падштурхоўвае для далейшых пошукаў і працы. Але я не губляю надзею на тое, што звесткі аб жыцці і служэнні на іўеўскай зямлі ксяндза Францішка Кафарскага папоўняцца.
Дзякую ўсім, хто хоць чым небудзь дапамог у зборы гэтай інфармацыі.
📝ст. навуковы супрацоўнік М.П. Пазняк

#іўе #касцёл #ксёндз #касцёлыбеларусі #памяць #гісторыябеларусі #гісторыя #ивье #костел #костелыбеларуси #беларусь #память #культура #ксендз #история #историябеларуси #ivye #belarus #church
🕊Узнагароды ветэрана цяпер будуць захоўвацца ў музеі.
🕊24 ліпеня родныя Мікалая Іванавіча Данілава, апошняга ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Іўеўшчыны, якога не стала 17 чэрвеня гэтага года, выканалі яго апошнюю волю - перадалі ў музей яго ўзнагароды.
🕊Ордэны, медалі, узнагародныя кніжачкі да іх надзвычай значныя для нашага музея і будуць захаваныя для гісторыі разам з іншымі прадметамі, перададзенымі ў музей яшчэ самім ветэранам.
🥀Памяць аб Мікалаі Іванавічы назаўсёды захаваецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў.

#памяць #ветэраны #музей #вав #вайна #ордэн #узнагароды #іўе #нашчадкі #гісторыя #память #наследие #история #историявойны #ивье #ветераны
Пячатка Urząd Gminy Iwie Pow Lidzki папоўніла калекцыю музея

З 1921 года сучаснае Іўе - цэнтр гміны Валожынскага павету Наваградскага ваяводства. 

22 студзеня 1926 года гміна Іўе ўжо ў складзе Лідскага павету таго ж ваяводства.

У Іўі дзейнічае чыгунка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, працуе сямігадовая польская школа, невялічкія прамысловыя прадпрыемствы па апрацоўцы драўніны. Мясцовы млын забяспечвае паселішча электраэнергіяй.

Іўе - буйны гандлёвы цэнтр, дзе праводзіцца каля 10 ярмарак у год. Сюды прыязджаюць купцы з Германіі, Англіі. Паспяхова развіваецца ільняная прамысловасць.

«Маўклівым» сведкам гэтых падзей з'яўляецца пячатка адміністрацыі гміны Іўе.

Верагодна, што ў перыяд з 1926 па 1939 год, значныя падзеі жыцця нашага горада зацвярджаліся менавіта гэтай пячаткай.

#музей #іўе #калекцыя #гісторыя
Рэчы, якія памятаюць графоў Замойскіх. Археалагічная калекцыя нашага музея стала багацейшай на 78 адзінак захоўвання

У асноўны фонд музея ўключаны:

дахоўка з цаглянага завода У. Брахоцкага (Морына, пач. ХХ ст.);

фрагмент кафлі з паравога кафляна-ганчарнага завода І.Я.Авербуха (Мінская губерня, к. ХІХ-пач. ХХ стст.) і інш.

Разынкай калекцыі стала кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя - графоў Замойскіх.

Мы вырашылі не хаваць яе ў фондасховішча. У хуткім часе вы ўбачыце, што ў нас атрымалася. Сачыце за навінамі!

#іўе #калекцыя #музей #гісторыя #большечеммузей #археология
Традыцыя ладзіць батлейкі ў касцёле вядома яшчэ з часоў сярэднявечча

Для статычных батлеек выкарыстоўвалі лялькі вырабленыя з дрэва, гліны, тканіны. Класічнымі з’яўляліся фігуры маленькага Езуса, Дзевы Марыі, Юзафа, Анёла, Пастухоў, трох Каралёў

⚡️У нашым музеі можна ўбачыць статуэткі, якія захоўваюцца ў капліцы Сэрца Езуса ў в. Ятаўтавічы. Датуюцца яны 1930 і 1931 гадамі

Праўдападобна, што з’явіліся яны там у 30-ых гг. мінулага стагоддзя, у той час, калі святыня была аднесена да   Юрацішкоўскай парафіі, адміністратарам якой быў ксендз Антоній Твароўскі. Ён  не толькі зрабіў грунтоўны рамонт капліцы, але, пасля некаторага перапынку, узнавіў набажэнствы. Хутчэй за ўсё, на свята Божага Нараджэння ў гэтай маленькай святыні і афармлялася сцэна евангельскай падзеі

Сёння немагчыма нават ўявіць, колькі дзяцей і дарослых, разглядаючы гэтыя фігуры, адчувала радасць, акуналася ў атмасферу свята Божага Нараджэння

Запрашаем і ВАС!
📞 6 80 35

#большечеммузей #гісторыя #рождество #каляды