🌿Рубрыка "Ведаем і падтрымліваем звычаі!!!"
🌾“Хлеб і соль святой Агаты не пусцяць бяды да хаты”..
⌛5 лютага ў дзень святой Агаты ў каталіцкіх храмах адбываецца благаслаўленне хлеба, солі і вады.
❤Святая Агата - пакутніца з Сіцыліі. Не жадаючы адрачыся ад Хрыста, яна памерла, калі яе паклалі на гарачае вуголле. Святая шануецца як абаронца ад пажараў: паводле падання, праз год пасля яе смерці паток лавы вулкана Этна, які павінен быў знішчыць Катаннію, змяніў кірунак, калі на яго шляху ўсталі хрысціяне з малітвай на вуснах і хусткай святой Агаты ў руках.
🌾Пагэтаму лічыцца, што хлеб святой Агаты засцярагае жыллё ад пажару. А чаму менавіта хлеб, а не іншая рэч? Святая з’яўляецца апякункай прафесій, якія маюць справу з агнём, у тым ліку - пекараў.
🚗А яшчэ, асвенчаны хлеб бралі з сабой у дарогу, верачы у тое, што святая Агата будзе аберагаць падчас падарожжа.
📸На фотаздымках: асвячэнне хлеба ў касцёле св. апосталаў Пятра і Паўла ў г. Іўе, 05.02.2021
#ивье #ивье_музей #святаяагата #іўе #іўе_музей #звычаі #ivye #saintagafia