Ивьевский музей национальных культур
73 subscribers
479 photos
46 videos
1 file
62 links
Больше чем музей...
Download Telegram
Працуючы ў музеі нацыянальных культур, мы жывём па трох календарах...🔯

Учора ханукальныя свечкі запалілі іўдзеі, а сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень памяці святога Мікалая Цудатворцы

У фондах нашага музея захоўваюцца абразы святога Мікалая

Вашай увазе - Мікола зімні, Мікола летні

#Калекцыя #музей #большечеммузей #іўе #Ивье
Дрэйдл - чатырохгранны ваўчок, з якім, па традыцыі, падчас Ханукі, гуляць яўрэйскія дзеці

🔷Сёлета Ханука доўжыцца да 26 снежня...
За гэты час мы паспеем
🔹навучыць Вас гуляць у гэтую гульню;
🔹растлумачым, як перакладаецца: «Нес гадоль хая шам»;
🔹пакажам, як правільна запальваць ханукію


Запрашаем 📞 6 80 35

#большечеммузей #ивье #музей #ханука
У 2023 годзе акцыя #MuseumSelfieDay прыпадае на 18 студзеня

🕊Нагадваем, што 2023 год у нашай краіне аб’яўляны Годам міру і стварэння

❤️Здаецца, будзе вельмі ўдала, пачаць год з наведвання музея, прастора якога падкрэслівае магчымасць мірнага суіснавання розных культур на адной невялікай тэрыторыі… Запрашаем!

З 18 па 22 студзеня прыходзьце да нас у госці, шукайце ўдалыя ракурсы для сэлфі, публікуйце фотаздымкі ў сацсетках з хэштэгам #MuseumSelfieDay, адзначайце наш музей @ivye_museum!

УВАГА! на працягу акцыі ўваход у музей вольны!

#MuseumSelfieDay #MuseumSelfie #Ивье #музей #музейноеселфи #peace #год_мира_и_созидания #большечеммузей
SB.BY: «Время не спишет»

Не шесть, а 46 пострадавших от нацистов деревень в Ивьевском районе: что показали новые исследования

Рэпартаж з удзелам супрацоўнікаў нашага музея чытайце па спасылцы

#музей #Ивье #большечеммузей #памятьпоколений #память #история #вов
🧐Аб чым паведаміў экслібрыс

Прадметам нашага даследвання стала кніга “Krótkie nauki na niedziele całego roku” выдадзеная ў 1881 годзе, што захоўваецца ў касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

На фарзацы самы просты экслібрыс: адбітак пячаткі з іменем уладальніка кнігі – Кs.Kazimierz Radziszewski.


У існуючым спісе святароў, якія працавалі ў іўеўскай парафіі такога прозвішча мы не знайшлі...


Падрабязней на сайце музея

P.S. на фотаздымку І.Бобіч і К.Радзішэўскі каля касцёла Св. Пятра і Паўла

#большечеммузей #Ивье #музеиБеларуси #музей #костелыБеларуси #костел #Гродно #Беларусь
🎧Падкаст ад Vandra.by

Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе

Аб чым ідзе гаворка?

🔗ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам;
🔗наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў татарскім шлюбе; 
🔗у чым каштоўнасць страчанай мячэці ў Даўбуцішках і што з мячэццю ў Лоўчыцах;
🔗як будавалі Іўеўскую мячэць;
🔗што за з'ява беларуская арабіца;
🔗чым каштоўны і які па гучанню Іўеўскі распеў карана;
🔗як заховаўваецца спадчына ў сучаснасці і ці патрэбен асобны музей татарскай спадчыны.  

Прыемнага праслухоўвання😉

Слухаць

#іўе #татары #музей #спадчына #мячэць #іслам
🔗“У гады выпрабаванняў. 1939-1945 гг”выстаўка Іўеўскага музея нацыянальных культур, даступная для наведвання з 22 лютага 2023 года

🔗Сусветныя падзеі 1939-1945гг. адлюстраваны ў кантэксце гісторыі раёна з дапамогай музейных калекцый, матэрыялаў, прадастаўленых пракуратурай Іўеўскага раёна.

🔗Абноўленая карта спаленых вёсак, дакументы 1969 года, дзе пазначаны яшчэ толькі 4 населеныя пункты раёна, якія пацярпелі ад пажару, пратаколы допытаў сведкаў спаленых вёсак, матэрыялы з крымінальных спраў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны…

Выстаўка працуе да 29.12.2023

📞 Даведкі па тэл. 6-80-35

#іўе #большечеммузей #памятьпоколений #мыпомним #вов #Ивье #музей #музеиБеларуси
🥀Ушанавалі памяць мірных жыхароў в. Ятаўтавічы, спаленых карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны...

Старшы навуковы супрацоўнік Іўеўскага музея нацыянальных культур Марына Пятроўна Пазняк узнавіла ў памяці ўдзельнікаў мітынгу апошнія хвіліны жыцця нашых суайчыннікаў...

Падрабязней

#музей #большечеммузей #Ивье #память #мыпомним #вов #война #трагедия
⭐️Экскурсія-гульня «Па ваенных сцяжынках малой радзімы»

З маленькіх наведвальнікаў ствараецца «армія» абаронцаў сваёй Айчыны. Напрацягу экскурсіі ўдзельнікі становяцца разведчыкамі, саперамі, артылерыстамі, танкістамі і ў ходзе гульні выконваюць заданні, якія адпавядаюць іх спецыялізацыі. Ад паспяхова выкананага задання залежыць поспех усёй «арміі».

Запрашаем!
☎️6-80-35

#музей #экскурсии #большечеммузей #Ивье #память #наследие #мыпомним #вов #Беларусь #іўе #гродно #туризм
🔑Як мог выглядаць сядзібны дом былых уладароў Іўя, можна пабачыць у нашым музеі

Сядзіба ўладароў Іўя існавала ўжо ў XVII стагоддзі. Гэта была магнацкая рэзідэнцыя роду Кішкаў, выкананая ў формах Рэнесанса. Усе асноўныя будынкі былі пабудаваны з дрэва.

...У 1843 годзе маёнтак пераходзіць у пасаг да Эльфрыды Тызенгаўз, якая становіцца жонкай Аўгуста Замойскага. Пры Замойскіх пачалося аднаўленне сядзібы...

Выява, на другім паверсе нашага музея, дазваляе ўявіць, як мог выглядаць галоўны сядзібны дом Замойскіх на пачатку ХХ стагоддзя. А фотаздымкі сённяшняга дня, як ён выглядае зараз.

Падрабязней на сайце музея

#сядзіба #іўе #музей #большечеммузей #Ивье
☀️🌿Яскравыя вясновыя фарбы ў музеі

Сябры, нагадваем, што ў нашым музеі можна набыць прыгожую і крэатыўную сувенірную прадукцыю!

Калі Вы яшчэ не маеце «кавалачка Іўя», то Вам да нас😉

З першым днём вясны ўсіх🤗

#музей #большечеммузей #сувениры #ивье #весна #культура #настроение #музеиБеларуси
🔸5200 км между городами  Ивье и Минусинск сегодня были успешно преодолены

🔸Ивьевский музей национальных культур принял участие в заседании клуба «Краевед» Минусинского регионального краеведческого музея им. Н.М. Мартьянова, Красноярский край

IVYE-MUSEUM.BY | Telegram | Instagram | VK | YouTube | OK | Facebook | Яндекс Карты 360 |

#музей #большечеммузей #ивье #минусинск #сотрудничество
🔹Пресс-релиз заседания клуба «Краевед» от коллег из Минусинска, Российская Федерация

🔹Большой интерес слушателей вызвал эмоциональный рассказ Е.В. Маскалевич.
Екатерина Владимировна осветила особенности поисковой деятельности по истории старинных зданий и судьбе их бывших хозяев... Онлайн встреча прошла
плодотворно, наши краеведы задали ряд вопросов и выразили благодарность за применение новой формы сотрудничества

Подробнее...

IVYE-MUSEUM.BY | Telegram | Instagram | VK | YouTube | OK | Facebook | Яндекс Карты 360 |

#музей #большечеммузей #ивье #минусинск #сотрудничество
📦От нашего музея – Вашему…

🖋В рамках реализации Плана по развитию межнациональных и межрегиональных культурных связей Муниципального образования город Минусинск и города Ивье Гродненской области Республики Беларусь научная библиотека Ивьевского музея национальных культур пополнилась ценными изданиями от коллег из Минусинского регионального краеведческого музея им. Н.М. Мартьянова

#Ивье #большечеммузей #музей #музеиБеларуси

IVYE-MUSEUM.BY | Telegram | Instagram | VK | YouTube | OK | Facebook | Яндекс Карты 360 |
⚡️СЕНСАЦЫЯ!⚡️

Мы адаптавалі наш легендарны квэст «Цывілізацыя» для ўзроставай катэгорыі ад 7 да 14 год

🌍👫Удзельнікі могуць прымерыць вобраз першабытнага чалавека і прайсці шлях ў некалькі тысяч гадоў развіцця чалавечай супольнасці за невялікі прамежак часу!

😉Квэст разлічаны на ўдзел кожнага!
Актыўныя гульні будуць змяняцца павольнымі і творчымі заданнямі на логіку і смекалку

☝️Мы прымаем заяўкі не толькі ад груп навучэнцаў.
✔️Таксама можам правесці квэст пад вашыя індывідуальныя патрэбы: як сямейнае свята,
дзень народзінаў дзіцяці і інш. Прапануем добры і актыўны адпачынак ў выхадны дзень разам з намі🤗

📞 6 80 35

#большечеммузей #квест #ивье #музей #музеиБеларуси #museum

IVYE-MUSEUM.BY | Telegram | Instagram | VK | YouTube | OK | Facebook | Яндекс Карты 360 |
«Вандруй🌍Адчуй🌻Натхняйся» разам з Іўеўскім музеем нацыянальных культур🕊

Сення, у рамках рэспубліканскай акцыі, наш легендарны квэст «Цывілізацыя» прайшлі навучэнцы Іўеўскай сярэдняй школы і сярэдняй школы №3 г. Навагрудка

😊Эмоцыі на фотаздымках

IVYE-MUSEUM.BY | Telegram | Instagram | VK | YouTube | OK | Facebook | Яндекс Карты 360 |

#музей #большечеммузей #ивье #вандруй_адчуй_натхняйся
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏛«Мода на культуру»

💣АНОНС
Іўеўскі
музей нацыянальных культур у аб'ектыве Беларусь 24 ужо ў гэту суботу!

IVYE-MUSEUM.BY | Telegram | Instagram | VK | YouTube | OK | Facebook | Яндекс Карты 360 |

#музей #большечеммузей #ивье #беларусь24 #моданакультуру