Ивьевский музей национальных культур
75 subscribers
729 photos
66 videos
1 file
72 links
Больше чем музей...
Download Telegram
Чароўны свет Раства не быў бы такім без яго традыцыйных сімвалаў

🕯Што гэта за сімвалы? Адкуль яны з’явіліся? Які сэнс нясуць у сабе? Ва ўсім гэтым дапамогуць разабрацца казачныя гісторыі

Музейны батлейшчык пазнаёміць з гісторыяй сціплай Ялінкі, Свечкі, якая дорыць надзею іншым, з гісторыяй няўрымслівага вандроўніка Званочка, добразычлівай Зорачкі, сапраўднай сяброўкі Іскрынкі

Кожны жадаючы будзе мець магчымасць уласнымі рукамі вырабіць свайго Анёла-ахоўніка👼

📞 Запіс па тэл. 6 80 35

#музей #Ивье #большечеммузей #Рождество #сказка #волшебство
🥰2
Крыху святочнай атмасферы ад нашага музея

Ужо на наступным тыдні пачне працаваць шыкоўная фотазона, каталікі сустрэнуць Раство і застанецца толькі сем дзён, каб паспець зрабіць высновы, падвесці вынікі бягучага года...

Сачыце за навінамі! 🤗
Будзе шмат цікавага😉

#іўе #музей #раство #Ивье #музей #Рождество #сказка #волшебство #культура
7
⚡️За ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ХХХІІІ Мартьяновские краеведческие чтения»

сертыфікатам адзначаны старшы навуковы супрацоўнік нашага музея Пазняк Марына Пятроўна

👏👏👏

#музей #іўе #большечеммузей
👏5👍41
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння, 18 снежня, са з'яўленнем першых зорак на небе, іўдзеі ўсяго свету запальваюць ханукальныя свечкі...

Наш музей таксама запаліў🕯

Ханука - свята цуда, святла і веры, якое яўрэйскі народ адзначае ўжо больш ІІ тысяч гадоў.

Няхай святло ханукальнай свечкі саграе цяплом вашыя сэрцы і, адбудзецца цуд!


Хаг Самеах!

#ханука #іўе #иудеи #Ивье #музей #Israel #Hanukkah
🕊6
Працуючы ў музеі нацыянальных культур, мы жывём па трох календарах...🔯

Учора ханукальныя свечкі запалілі іўдзеі, а сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень памяці святога Мікалая Цудатворцы

У фондах нашага музея захоўваюцца абразы святога Мікалая

Вашай увазе - Мікола зімні, Мікола летні

#Калекцыя #музей #большечеммузей #іўе #Ивье
👍4
Дрэйдл - чатырохгранны ваўчок, з якім, па традыцыі, падчас Ханукі, гуляць яўрэйскія дзеці

🔷Сёлета Ханука доўжыцца да 26 снежня...
За гэты час мы паспеем
🔹навучыць Вас гуляць у гэтую гульню;
🔹растлумачым, як перакладаецца: «Нес гадоль хая шам»;
🔹пакажам, як правільна запальваць ханукію


Запрашаем 📞 6 80 35

#большечеммузей #ивье #музей #ханука
🔥1
У 2023 годзе акцыя #MuseumSelfieDay прыпадае на 18 студзеня

🕊Нагадваем, што 2023 год у нашай краіне аб’яўляны Годам міру і стварэння

❤️Здаецца, будзе вельмі ўдала, пачаць год з наведвання музея, прастора якога падкрэслівае магчымасць мірнага суіснавання розных культур на адной невялікай тэрыторыі… Запрашаем!

З 18 па 22 студзеня прыходзьце да нас у госці, шукайце ўдалыя ракурсы для сэлфі, публікуйце фотаздымкі ў сацсетках з хэштэгам #MuseumSelfieDay, адзначайце наш музей @ivye_museum!

УВАГА! на працягу акцыі ўваход у музей вольны!

#MuseumSelfieDay #MuseumSelfie #Ивье #музей #музейноеселфи #peace #год_мира_и_созидания #большечеммузей
🕊4
SB.BY: «Время не спишет»

Не шесть, а 46 пострадавших от нацистов деревень в Ивьевском районе: что показали новые исследования

Рэпартаж з удзелам супрацоўнікаў нашага музея чытайце па спасылцы

#музей #Ивье #большечеммузей #памятьпоколений #память #история #вов
👍5😢1
🧐Аб чым паведаміў экслібрыс

Прадметам нашага даследвання стала кніга “Krótkie nauki na niedziele całego roku” выдадзеная ў 1881 годзе, што захоўваецца ў касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

На фарзацы самы просты экслібрыс: адбітак пячаткі з іменем уладальніка кнігі – Кs.Kazimierz Radziszewski.


У існуючым спісе святароў, якія працавалі ў іўеўскай парафіі такога прозвішча мы не знайшлі...


Падрабязней на сайце музея

P.S. на фотаздымку І.Бобіч і К.Радзішэўскі каля касцёла Св. Пятра і Паўла

#большечеммузей #Ивье #музеиБеларуси #музей #костелыБеларуси #костел #Гродно #Беларусь
👍5
🎧Падкаст ад Vandra.by

Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе

Аб чым ідзе гаворка?

🔗ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам;
🔗наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў татарскім шлюбе; 
🔗у чым каштоўнасць страчанай мячэці ў Даўбуцішках і што з мячэццю ў Лоўчыцах;
🔗як будавалі Іўеўскую мячэць;
🔗што за з'ява беларуская арабіца;
🔗чым каштоўны і які па гучанню Іўеўскі распеў карана;
🔗як заховаўваецца спадчына ў сучаснасці і ці патрэбен асобны музей татарскай спадчыны.  

Прыемнага праслухоўвання😉

Слухаць

#іўе #татары #музей #спадчына #мячэць #іслам
2👏2