Historyja
4.91K subscribers
16.7K photos
923 videos
3.34K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
Download Telegram
Historyja
Вядомы і якасны ўкраінскі праект "Історія Без Міфів" выпусціў матэрыял, дзе гаворка ідзе не толькі пра Рэч Паспалітую, але і некаторыя міфы, якія ва ўкраінскай гістарыяграфіі (не без дапамогі расійскай) з'явіліся ва ўкраінскім дыскурсе. Навошта гэта нам ведаць?…
Які паварот

Цікава назіраць, як яшчэ нядаўна ва Украіне тэма гістарычнай Літвы (Вялікага Княства Літоўскага) амаль не існавала ў шырокай свядомасці, як нейкі малы і неістотны эпізод, а тут раптоўна "наша держава". Ужо не кажучы, што таксама, яшчэ нядаўна, сама Рэч Паспалітая ўспрымалася ва Украіне як варожая.

Але добра, хай пашыраюць веды пра нашу гістарычную дзяржаву 😁 Дзяржаву, якая моцна запісалася як гістарычны падмурак для беларусаў, літоўцаў, палякаў, татараў ліпкаў, караімаў, часткова таксама жыдоў літвакоў.

Яшчэ крыху і прымоняць сабе, што аўтар верша, які стаў гімнам Украіны, пісаў пра Хмяльніцкага 😏

https://t.iss.one/gorliwy_litwin/1410 Нурам спасылкі таксама сімвалічы 😁
👍14🤣11😁2👏1🤔1🤬1
Forwarded from Haradzienski
Цікавостка: гімн Украіны Ще не вмерла Україна гэта скарочаны і пераробелны верш аўтарства Паўла Чубынскага. У арыгінале ёсць словы: Ой, Богдане, Богдане, Славний наш гетьмане! Нащо віддав Україну, Москалям поганим?! Щоб вернути її честь, Ляжем головами, Назовемся України, Вірними синами!

Ёсць звесткі, што пад канец жыцця Хмяльніцкі зразумеў сваю памылку, але было ўжо надта позна.
17👍5🔥2💔1
Forwarded from Historyja
Слоў некалькі пра вайну ВКЛ з Масковіяй і супраціву жыхароў супраць акупантаў

Крыніца: Гненадзь Сагановіч, Нарыс гісторыі Беларусі
💯22👍4
Forwarded from Historyja
29 ліпеня 1939 года саветы "афіцыйна" змянілі назву Менск на Мінск.

Гэтае перайменаванне было выкліканае ўзмацненнем рэпрэсіяў супраць беларускіх нацыянальных кадраў і з'явілася замацаваннем расеізацыі на ўзроўні назваў мясцін. 5 верасня 1991 года Менскі гарадскі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу пра вяртанне беларускай і гістарычнай назвы «Менск», але гэтай просьбе было адмоўлена.

Даведка: Менск - беларуская і гістарычная назва, якая была афіцыйна нават пры бальшавіках да 1939 года. Мінск - зрасеізаваны варыянт (Минск), які прыйшоў у расейскую мову з польскай (Mińsk).
🤬32😢41🔥1🥰1🎉1
Русские люди абіраюць polskie nazwy?

На тое выходзіць. Цікава назіраць, як аматары бараніць рускае (часта выключна маскоўскай галіны) і змагацца з "польскімі ўплывамі польским влиянинем", зацята бароняць менавіта польскія варыянты назваў некаторых местаў. Горадня, Менск, Берасце - самыя вядомыя прыклады. Тут змагары за руссий мир выступаюць супраць беларускіх назваў, якія набліжаныя да першапачатковых і моцна заступаюцца за варыянты, якія ў расейскую мову (Гродно, Минск, Брест) прыйшлі з польскай (Grodno, Mińsk, Brześć). Вось такі, здавалася б, парадокс.

Сітуацыя крыху нагадвае тую з пачатку XX ст., калі частка заходнерусістаў і шырэй великорусские дзеячы пачабылі пагрозу ў беларускіх руху, да ўзнікнення якога самі (не)свдома спрычыніліся, што беларускі фактар стаў для іх больш варожым чым польскі, з якім раней змагаліся. У такой сітуацыі расейскія дзеячы нават пагаджаліся з польскімі нацыяналістамі, якія не прымалі беларускі рух як паўнавартасную з'яву.

Падобная сітуацыя агульна з беларускай мовай, якая для многіх сучасных лукашэнкаўскіх дзеячаў больш варожая чым польская. Хаця клічуць сябе яны беларускімі патрыётамі, дакладней белорусскими, але часам адкрыта кажуць, што расейскімі - русскими.

Чаму б аматарам русского мира адкрыта не прызнацца, што нават гатовыя прыняць polskie tradycje і адкінуць ранейшыя мясцовыя, бо мэтай з'яўляецца змаганне са "змагарамі" і "свядомымі"?

Парафразай, атрымліваецца: паскрабі расейскую назву, атрымаеш польскую.
💯19🔥42👍2🤷‍♂1
Калі так плохо, значыць, што не так дрэнна 😁
💯31😁17💩3👍1👏1
Forwarded from Historyja
У ноч 29 ліпеня 1937 года саветы арыштавалі пагалоўна ўсё ацалелае праваслаўнае духавенства Менску, іншых гарадоў і вясковых прыходаў Беларусі. Усе праваслаўныя цэрквы былі зачыненыя, маёмасць духавенства была канфіскаваная.

Праваслаўныя біскуп бабруйскі Філарэт, біскуп слуцкі Мікалай памерлі ў вязніцы. Біскуп мазырскі Іван быў дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лагер, дзе памёр. Падобны лёс спаткаў многіх прадстаўнікоў духавенства і вернікаў, арыштаваных у тую ноч. Акцыя 29 ліпеня 1937 года сталася пікам савецкага тэрору супраць праваслаўнай царквы ва ўсходняй Беларусі, якая была пад савецкай апукацыяй.
🤬27💔7🤔1
Forwarded from Historyja
30 ліпеня 1917 года прайшлі выбары ў Менскую гарадскую думу, якія можна лічыць першымі цалкам дэмакратычнымі выбарамі мясцовай улады ў сённяшняй беларускай сталіцы ў навейшай гісторыі.

У іх узялі ўдзел 105 тысяч менчукоў і 24 тысячы вайскоўцаў, якія на той час знаходзіліся ў прыфрантавым Менску. У думу трапілі прадстаўнікі грамадскіх і нацыянальных сілаў, якія мелі вагу. У тым ліку беларускія дзеячы Аркадзь Смоліч і Уладзімір Самойла. Узначалілі Думу прадстаўнікі самых значных на той час палітычных сілаў — бундавец Ванштэйн і эсэр Кашлікаў.
14👍4
Forwarded from Historyja
Існуе меркаванне, што сімвалічная дата пачатку вялікага савецкага тэрору – 30 ліпеня, калі ў 1937 годзе быў падпісаны тайны загад НКУС (НКВД) №00447 "О репрессировании бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов".

Загад быў публічна апублікаваны толькі ў 1992 годзе. Але, і гэта дата сімвалічная, так як рэпрэсіі адбываліся і да 1937 года, і пасля. Яны пачаліся адразу з бальшавіцкім пераваротам і ўварваннем камуністаў да ўлады. І нават у паслясталінскія часы ладзіліся рэпрэсіі, толькі ў меншых маштабах і крыху іншых формах. Пра гэта варта, а нават трэба памятаць.
💯22👍3🥰1
Forwarded from Historyja
Пабудавалі камунізм?

Акадэмія Навук БССР, 1960-я
😁19🔥1🤡1🐳1
Haradzienski
Беларуская мова, lietuvių kalba, język polski ці русский язык? Атрымліваецца, што тэму падыме не толькі "мовный талибан", "белонацици", "свядомыя змагары", фашисты", "националисты", "провокаторы" ці як яшчэ абаронцы расейскага status quo (без розніцы лукашэнкаўцы…
Хто вяртае мову советского Вильнюса?

Апошні раз расейскую мову так гучна чулі на вуліцах і ў грамадскім транспарце на мяжы 1980-х і 1990-х гадоў. У 1990 годзе Літва выйшла з-пад апекі Масквы і аднавіла сваю незалежнасць.

- у артыкуле польскай газеты "Rzeczpospolita" цытуецца вядомы літоўскі журналіст Edmundas Jakilaitis.

Матэрыял прысвечаны таму, што шматклікія "постсавецкія" мігранты прывезлі з сабой у Вільню расейскую мову. Гаворка перад усім пра ўкраінцаў, але таксама пра беларусаў і не толькі.

Можа некаторыя беларускія журналісты і блогеры ў супрацы з гісторыкамі (на месцы іх хапае) зрабілі б матэрыял, якія б патлумачыў беларусам, чаму літоўцы (але таксама іншыя нацыі, якія змагаліся з расеізацыяй) так негатыўна ставяцца да расейскай мовы і расейшчыны агульна? Каб знікалі наіўныя пытанні "а почему они не любят наш русский язык?".

Пры аказіі глядзіце, палякі пішуць Wilno і нармальна. Так што не трэба баяцца пісаць Вільня.
🔥10🤷‍♂11👌1
Historyja
Хто вяртае мову советского Вильнюса? Апошні раз расейскую мову так гучна чулі на вуліцах і ў грамадскім транспарце на мяжы 1980-х і 1990-х гадоў. У 1990 годзе Літва выйшла з-пад апекі Масквы і аднавіла сваю незалежнасць. - у артыкуле польскай газеты "Rzeczpospolita"…
Пры аказіі, наколькі гэта магчыма ці не, але варта было б правесці даследаванні, якія дапамаглі б выявіць, наколькі новыя жыхары Вільні з Беларусі маюць свядомасць і ведаюць пра беларускую і ранейшую супольнсую гісторыю былой сталіцы гістарычнай Літвы.
👍9💯7
Forwarded from Historyja
Герб Рэчы Паспалітай на ўваходзе ў касцёл святога Духа пры кляштары дамініканаў, Вільня.
10👍1