Belarusian posting
32 subscribers
312 photos
42 files
90 links
Гісторыя Беларусі і Русі увогуле / История Беларуси и Руси вообще
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
#ХвілінкаРэтра

Савецкія плакаты і паштоўкі "З Днём Перамогі"
Самым важным помнікам дзелавой пісьменнасці старажытнага перыяду лічыцца славутая "Руская праўда" - першы афіцыйны звод законаў Старажытнай Русі. Яна была складзена ў ХІ ст., але захавалася ў некалькіх пазнейшых спісах кароткай і пашыранай рэдакцый, самым старажытным з якіх з'яўляецца спіс у складзе Наўгародскай кормчай 1282 г.
Колькасць царкоўна-славянскіх рыс у мове "Рускай праўды" зусім нязначная, і яны ніколькі не парушаюць усходнеславянскай моўнай асновы гэтага помніка. Напрыклад, у спісе 1282 г. яўна пераважаюць поўнагалосныя формы накшталт болого, волога, воротити, горохъ, голова, городъ, дерево, золото, корова, молоко, солодъ, холопъ, хоромъ.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Старанна вывучыўшы мову грамат важнейшых канцылярый ВКЛ, Хр. Станг прыйшоў да вываду што першапачаткова тут існавала некалькі тыпаў актавай мовы, якія адрозніваліся адзін ад другога некаторымі, пераважна арфаграфічнымі і граматычнымі асаблівасцямі. У паўночных абласцях Полацка-Віцебска-Смаленска існавала моўная форма, якая характырызавалася цоканнем, змяшэннем е і ѣ, формай есме ў складзе перфекта і некаторымі іншымі асаблівасцямі. Гэтых рыс няма ў дакументах, якія выходзілі з канцылярыі Вітаўта. Мова дакументаў Вітаўта збліжаецца з мовай паўднёвых (украінскіх) канцылярый, аднак цалкам не супадае з ёй. Сярод грамат караля Казіміра паўднёвавалынскі тып адыгрывае ўжо нязначную ролю, большая частка яго грамат да паўночнавалынскага ці паўднёвабеларускага тыпу, аднак самая большая колькасць грамат гэтага часу паходзіць з беларускіх абласцей, дзе е і ѣ супалі ва ўсіх пазіцыях. У часы караля Аляксандра канцылярская мова становіцца больш стабільнай, яна дасягае ўстойлівай і трывалай формы, якая адлюстроўваецца і ў іншых помніках таго часу. Пазней, пры каралі Сігізмундзе-Аўгусце, паўднёвы тып актавай мовы знікае зусім. Канцылярская мова ВКЛ ў гэты час выступае як мова старабеларуская, якая знаходзіцца ў найбольш блізкіх адносінах да беларускіх гаворак, бытуючых каля Вільні. У гэтай мове раствараецца і полацкі тып актавай мовы, які раней выступаў у выглядзе самастойнай формы.
Прапанаванае Хр. Стангам вызначэнне дыялектнай асновы актавай мовы ВКЛ не сустрэла прынцыповага аргументаванага пярэчання ў лінгвістычнай літаратуры. Унесеная Ю. Шэрахам папраўка, што асновай канцылярскай мовы ВКЛ былі перш за ўсё цэнтральныя беларускія гаворкі, па сутнасці толькі ў дэталях дапаўняе меркаванне Хр. Станга і прынцыпова не мяняе становішча.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Асаблівасці народнай мовы продкаў беларусаў паступова адлюстроўваліся і на пісьме, аднак спачатку толькі ў выглядзе паасобных апісак, якія пакуль што яшчэ не складалі пісьмовай нормы. Толькі пазней, прыкладна з сярэдзіны XV ст., пісьменнасць на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ўжо ёсць усе падставы гаварыць аб старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і нават лексічнымі рысамі істотна адрозніваецца ад старарускай літаратурнай мовы. Пры гэтым найбольш паслядоўную сувязь са старажытнай літаратурнай мовай выявіла дзелавая пісьменнасць, якая ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі літаратурна пісьмовай мовы ў ранні перыяд атрымала найбольшае пашырэнне на Беларусі.
У сярэдзіне XV ст. дзелавая пісьменнасць на Беларусі ўзбагачаецца новымі жанрамі. У гэты час быў зроблены пераклад на старабеларускую мову вядомага Вісліцкага статута 1347 г., арыгінал якога быў напісаны на лацінскай мове. У 1468 г. на старабеларускай мове з'явіўся Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка. Выпрацаваныя ў той час заканадаўчыя акты і кодэксы былі неўзабаве аформлены ў выглядзе Статута 1529 г., які захаваўся ў некалькіх пазнейшых спісах.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Кнігі Літоўскай метрыкі яшчэ доўгі час захоўвалі сваю юрыдычную сілу, да іх пастаянна звярталіся пр зверцы раней выдадзеных прывілеяў і пры падрыхтоўцы неабходных копій. Па гэтай прычыне арыгінальныя кнігі Метрыкі пасаваліся і прыходзілі ў непрыдатны стан. У сувязі з гэтым на рубяжы XVI-XVII стст. былі зроблены копіі з некаторых кніг Метрыкі. У другой палавіне XVII стст. частка кніг Метрыкі была перпапісана польскім пісьмом. Зразумела, што такія пазнейшыя копіі не даюць дакладнага ўяўлення аб мове арыгіналаў, яны, як гэта будзе паказана далей, змяшчаюць у значнай колькасці моўныя напластаванні пазнейшага часу, якія практычна немагчыма аддзяліць ад першапачатковай моўнай сістэмы арыгіналаў.
З ліку дайшоўшых да нас нешматлікіх арыгінальных кніг Літоўскай метрыкі пачатку XVI ст. багаты матэрыял змяшчаюць Кніга маршалкоўскага суда 1510 - 1517 гг. і Кніга віцебскага замкавага суда 1533 - 1540 гг.
Лексіка дзелавой пісьменнасці таксама выяўляе асаблівую блізкасць да слоўніка жывой народнай мовы. Тыя разрады лексікі, якія часта ў тагачаснай пісьменнасці ўжываліся ў кніжнаславянскім абліччы, у дзелавых помніках выступаюць у спецыфічна старабеларускай форме. З гэтага пункту погляду вылучаюцца, напрыклад, аддзеялоўныя назоўнікі на -нье накшталт будованье, децкованье, дозволенье, жеданье, захованье, огледанье, станье. Відавочна, па ўзору гэтых утварэнняў павінны чытацца і падобныя назоўнікі з вынасным н: будоване, згубене, пановане, положене.
Другім паказальным у гэтых адносінах разрадам зэяўляецца поўнагалосная лексіка, якая ў дзелавых помніках выступае пануючай: болото, борода, боронити, волость, голова, горохъ, жеребей, король, соромити, сторона. Аднак зрэдку трапляюцца тут і словы з агаласоўкай, уласцівай польскай мове: влостный, обротити, посторонний. Падобныя факты сведчаць, што дзелавыя дакументы не заставаліся ў баку ад агульнага працэсу абсорбцыі паланізмаў беларускай пісьменнасцю ўжо ў пачатку XVI ст.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Хвілінка моўнай культуры
У разгледжаных кнігах (Кніга маршалкоўскага суда 1510 - 1517 гг. і Кніга віцебскага замкавага суда 1533 - 1540 гг.) шырока адлюстраваны і іншыя разрады беларускай лексікі. Тут вылучаюцца, напрыклад, словы агульнаславянскага лексічнага пласта, якія характырызуюцца спецыфічным семнатычным развіццём у беларускай мове - звужэннем або пашырэннем свайго семантычнага аб'ёму ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі. Значную частку складаюць беларускія неалагізмы, утвораныя шляхам выкарыстання агульнаслвянскіх каранёў і характэрных для беларускай мовы словаўтваральных сродкаў. Нарэшце, сюды адносяцца і запазычанні з іншых моў, якія, відавочна, у пераважнай большасці праніклі ў народныя гаворкі і ўжо адсюль трапілі ў пісьмовую мову. Да адзначаных разрадаў можна аднесці такія словы, як назоўнікі бабка, батько, вмова, втискъ, гомонъ, господаръ, дочка, дядько, зброя, злодей, коваль, кривда, личба, матка, мова, моцъ, небожчикъ, новина, панъ, плотъ, поветъ, попелъ, початокъ, речъ, светокъ, севба, сеножать, смерканье, суседъ, тыдень, хвоя, часъ, черга і інш. Шматлікімі з'яўляюцца ў дзелавых дакументах і ўласцівыя для беларускай мовы дзеясловы рознага паходжання: бачити, ведати, вкрасти, вживати, вмовити, дбати, дозволити, драпежити, жедати, забити, згинути, змогати, кликати, мовити, ображати, паметати, покутовати, поткати, пытати, робити, соромотити, сочити, тратити, тривати, ховати. З ліку найбольш характэрных прыметнікаў можна адзначыць власный, дорослый, дужий, лепший, околичный, певный і інш.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Лексічныя паланізмы ў ранняй дзелавой пісьменнасці ўжываюцца яшчэ вельмі абмежавана. Найбольш часта сустракаюцца такія словы, як валечный, валька, весполокъ, вшакже, вшелякий, дворка (жарт), жаденъ, збродень, подлугъ, поволати, полецити, посполите, привлащити, росказати (загадаць), ростыркъ, рачити, тежъ, цалый, члонокъ, чтыры. Аднак, пры ацэнцы месца і ролі паланізмаў ў дзелавых помніках варта звярнуць увагу на тое, што амаль усе яны сустракаюцца ў Кнізе віцебскага суда, што сведчыць аб пачатку інтэнсіўнага пранікнення паланізмаў у старабеларускую мову ўжо ў першай палавіне XVI ст., задаўга да Люблінскай уніі 1569 г.
Разгледжаныя дзелавыя дакументы шырока адлюстроўваюць таксама лексіку нямецкага паходжання. З адпаведнымі этымонамі нямецкай мовы суадносяцца наяўныя ў помніках словы барберъ, броваръ, буда (будникъ, будный, будованье, будовати), бунтъ, бурмистръ, дяковати, канцлеръ, кгвалтъ (кгвалтовникъ, кгвалтовный), кляшторъ, коштовати, крижъ, кунштовати, лаштъ, лентвойтъ, маршалокъ, млынъ, мусити, оферовати, рада (зрадца, порада), ратушъ, рахунокъ, ретовати, ротмистръ, скарбъ, слесаръ, трафити, турма, фолькговати, циншъ, шацовати (шацунокъ, оушацовати), шиндли, шерстухъ, шкода (шкодникъ, шкодно, шкодовати, зашкодити). Сустракаюцца тут і іншыя вытворныя германізмы, хоць іх зыходныя формы, больш блізкія да сваіх нямецкіх этымонаў і не ўскладненыя беларускімі словаўтваральнымі элементамі, непасрэдна ў помніках не зафіксаваны. Так, наяўнасць у тэкстах слоў змордовати, мордерство дае магчымасць заключаць аб існаванні ў тагачаснай мове дзеяслова мордовати; форма загамовати сведчыць аб наяўнасці ў жывой мове таго часу дзеяслова гамовати.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Перапісчыкі Маскоўскай Русі і "руский языкъ" ВКЛ

Яркім узорам пераўтварэння беларускага тыпу царкоўнаславянскай мовы служыць вядомы помнік "Арыстотэлевы вароты", перакладзены каля сярэдзіны XVI ст. У гэтым помніку ўжо выразна выступае старабеларуская моўная аснова, хоць налёт граматычных і лексічных царкоўнаславянізмаў тут яшчэ вельмі прыкметны.
Як ужо адзначалася, беларускія спісы гэтых твораў траплялі ў Маскоўскую Русь і там пры перапісцы падвяргаліся выпраўленням, галоўным чынам у лексіцы. У адных рускіх спісах замена беларускіх слоў і выразаў адпаведнымі рускімі або царкоўнаславянскімі зваротамі носіць выпадковы характар, у іншых выразна выступае імкненне перапісчыка прыдаць мове помніка велікарускую афарбоўку. Так, у рускім спісе "Арыстотэлевых варот" пачатку XVII ст. замест беларускага выразу жадныи ўжыта ни единыи, адпаведна ховается - хоронится, варуй - брежи, шкодити - зломыслити, радныи - смысленныи, парсоуною - образа, заховаи - сохраняи, шкоды - убытки, пиленъ - прилѣжен, налепший - лучше, моуром - стенами, ганбы - хулы, посполитых - общих, скарбъ - сокровище, пильность - прилѣжность, витяжити - побѣдити, речьми - вещми, посполито - купно, вагою - вѣсом, лазни - бани, немоць - немощь і інш.
У гэтым жа рускім спісе некаторыя беларускія словы пакінуты без перакладу, але яны забяспечаны рускімі глосамі на палях рукапісу, напрыклад: рады - совѣта, вага - вѣс, зашкодить - вредитъ, кривду - неправду, будованіе - основаніе, борзо - скоро, рѣчи - вещи, моуршальке - полковникѣ і інш.
Цікава адзначыць, што ў прадмове да гэтага спіса невядомы рускі кніжнік наступнымі словамі характарызуе сутнасць сваёй работы над тэкстам "Арыстотэлевых варот": "Тебе ради, чадо намъ любезнѣйшее, - піша ён, - о сихъ любопремудрыхъ книгахъ много потрудихся и удобнѣйшаго ради познаія поудихся изъ бѣлороссійскаго діалекта, сій рѣчь гласъ, преложишася во словенскую речь елико по возможному нашему малоумію, кромѣ странныхъ рѣчей, ихже не надлежитъ моему разсужденію".
Варта памятаць, што для перакладчыка з Маскоўскай Русі пэўную цяжкасць прадстаўляла не кніжнаславянская (царкоўнаславянская) лексіка (рускі кніжнік таго часу выдатна ведаў кніжнаславянскую мову), а разрад "странныхъ рѣчей" - іменна беларуская і запазычаная на беларускай глебе іншамоўная лексіка.

1) А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
2) В. Адрианова. К истории текста "Аристотелевых врат". "Русский филологический вестник", т. LXVI. Варшава, 1911, стр. 7 - 13.
Belarusian posting
Лексічныя паланізмы ў ранняй дзелавой пісьменнасці ўжываюцца яшчэ вельмі абмежавана. Найбольш часта сустракаюцца такія словы, як валечный, валька, весполокъ, вшакже, вшелякий, дворка (жарт), жаденъ, збродень, подлугъ, поволати, полецити, посполите, привлащити…
Адментая асаблівасць слоўніка ранняй старабеларускай дзелавой пісьменнасці ў адрозненне ад актавага матэрыялу каца XVI - пачатку XVII ст., дзе пласт лексічных лацінізмаў вельмі прыкметны, - зусім нязначнае ўжыванне лексікі лацінскага паходжання. Найбольш часта ў помніках гэтага часу сустракаюцца такія лацінізмы, як актъ, артыкулъ, дата, енералъ, индиктъ, копея, персона, статутъ, стацея, сума, тестаментъ.
Спецыфічную асаблівасць слоўніка дзелавой пісьменнасці складае частае ўжыванне спецыяльных канцылярскіх, адміністрацыйных і юрыдычных тэрмінаў, якія адсутнічаюць зусім або толькі выпадкова трапляюцца ў іншых відах пісьменнасці. Для дзелавых помнікаў, напрыклад, звычайнымі з'яўляюцца разнастайныя назвы людзей па сацыяльнаму становішчу, прафесіі, занятку, рамяству, сваяцкіх адносінах: бояринъ, воевода, войтъ, гаевникъ, дворанинъ, державца, десятникъ, дяколникъ, зарубежникъ, земянинъ, ключникъ, корчмитЪ, лазебникъ, мещанинъ, мужикъ, мытникъ, наймитъ, огородникъ, опекателникъ, отчичъ, паробокъ, псарецъ, ратай, служебникъ,сокольникъ, сумежникъ, сябръ, подводникъ, потужникъ, поплечникъ, приставъ, путникъ, тивунъ, торпостай, челядинъ і інш.
Спецыфіку лексіцы дзелавой пісьменнасці прыдаюць і такія словы з тэрміналагічным значэннем, як близкость, головщина, данина, датокъ, дедина, делъ, дякло, застава, купленина, материзна, мыто, подрука, прометъ, просока, серебщина. Вельмі пашыраны тут таксама і састаўныя, двухчленныя тэрміны, якія складаюццца з назоўніка і азначаючага яго прыметніка: бортная земля, вдовий столец, домовый статокъ, духовное право, земская устава, путныи люди, рухомыи речи, судовый листъ, тяглая служба, цетовая пуща. Часта адзначаюцца тут і спецыфічна канцылярскія фразеалагізмы з кампанентамі іншай характарыстыкі: лицомъ оутдати, метати лесы, положити рокъ, приставити шапку.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі

23 мая 1923 года ў Мінску пры вялікім збегу народа адкрылася першая ў БССР ашчадная каса (№16)

Яна размясцілася ў Доме працы на плошчы Свабоды.

Першым укладчыкам папярэдніка Беларусбанка стаў Янка Купала. Ганарар за сваю кнігу "Спадчына", выдадзеную ў 1922 годзе, ён паклаў на кніжку №1.
Да 1 студзеня 1924 года ў Рэспубліцы дзейнічала ўжо чатыры цэнтральныя касы – у Барысаве, Бабруйску, Мазыры і Слуцку, а таксама шэсць паштова-тэлеграфных кас. Кіравала працэсам іх развіцця Галоўная Цэнтральная каса №16.

Праз паўстагоддзя сетка ашчадных кас у БССР налічвала ўжо звыш 3 тыс. устаноў усіх тыпаў.

Крыніца
Belarusian posting
Адментая асаблівасць слоўніка ранняй старабеларускай дзелавой пісьменнасці ў адрозненне ад актавага матэрыялу каца XVI - пачатку XVII ст., дзе пласт лексічных лацінізмаў вельмі прыкметны, - зусім нязначнае ўжыванне лексікі лацінскага паходжання. Найбольш…
Прыведзенага вышэй матэрыялу зусім дастаткова, каб пераканацца, што дзелавая пісьменнасць з боку граматыкі і лексікі вельмі блізкая да тагачаснай народнай мовы. Самі пісцы дзелавых дакументаў неаднаразова падкрэслівалі дакладнасць сваіх запісаў, суправаджаючы тэксты паметамі тыпу "слово в слово казали уписати" (Кніга віцебскага суда, л. 12б). Гэта асабліва адносіцца да запісаў паказанняў істцоў і сведак. У некаторых сваіх частках дзелавыя дакументы змяшчаюць выдадтныя узоры тагачаснай жывой народнай мовы. Сказанае можна пацердзіць невялікім урыўкам з Кнігі віцебскага замкавага суда 1533 - 1540 гг. (л. 73- 73б): "Былъ есми у вильни з мещаниномъ витебъскимъ з демъяном кузминым кропивиничемъ а такъ онъ будучы тамъ к коръчме у вилниж не маючы до мене никоторо[го] дела безвиньне ма збилъ, и скрывавилъ перъво ма по виденью билъ а потом за потылицу мя рвалъ покола хотелъ и кгды ма по виденью била ему хотелъ то стерпети яко старшому нижли хотелъ есми тотъ жаль и бо сво оупевидити демъяну кузмичу с которым есми до вльни ездилъ а онъ в тотъ часъ пьянъ спалъ и не могъ есми его оубудити и лебедь заса почалъ ма соромотити совачи мужику еще ты хочешъ на мене жаловати за того я тебе опять буду бити а я де почалъ мовити пане лебедю не би ты мене больше того а будешъ ли ма через то бити на пана его милости воеводу нашого витебъского заплатишъ сто копъ гроше и он де через тую законъку которую я ему законъчалъ, жебы ма не билъ взялъ ма за волосы и почалъ скусти говорачы ото тобе сто копъ гроше ото тобе панъ ото тобе други и змордовалъ ма и волосы оборвалъ и тепер на томъ месте волосы еще не выросли..."

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Тыповым змешаным царкоўнаславянска - старабеларускім помнікам з'яўляецца вядомая Чэцця 1489 г. перапісаная ў Камянцы нейкім Бярозкам з Навагрудка. Падробнае апісанне дадзенага твора пакінуў Я. Карскі.
У помніку значна менш беларускіх лексічных моўных асаблівасцей чым граматычных. Аднак беларусізсы ў помніку ёсць: і ўласнабеларускія словы і лексічныя запазычанні: вчинокъ, гоукъ, година, дочка, клопотъ, крыница, моць, мѣстьце, обецание, пастоухъ, пекло, полѣепшение, помста, початокъ, прикладъ, рѣчь, скарбъ, скрыня, шыя, дзеясловы годовати, досягноути, жадати, змуровати, народитися, обецати, полецати, пытати, оузбудовати, прыметнікі вжиточный, лѣпший, невдячный, немоцный, пекельный, прыслоўі борздо, докоули, завжьды, моцно, нѣколи, прикро і інш.
Агульнаславянскія словы ў беларускім (або старажытнарускім) фанетычным абліччы: берегъ, болото, борода, володѣти, волость, волочити, ворогъ, голова, голосъ, городъ, дерево, здоровье, золото, молодець, молодость, оболокъ, порохъ, соромъ, сторожъ, сторона.
Таксама: жажа, надежа, невѣжа, нужа, одежа, ночь, помочь, свеча, жечи, рѣчи, сечи, одинъ, озеро, ровнати, розоумъ, огонь, попелъ, оуноша, вдарѣнье, житье, здоровье, питье, створенье і інш.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Цікавымі з'яўляюцца перапісаныя у Маскве з беларускіх спісаў "Пакуты Хрыста" і "Аповецсь аб трох каралях-валхвах", змешчаныя ў адным рускім рукапісным зборніку канца XV або пачатку XVI ст.
Адрозненні слоўнікавага састава: беларускаму бачоучи у рускім спісе адпявядае видячи і смотрячи, адпаведна година - часъ, забити - убити, кадати - метати, король - царь, коурица - кокошь, марный - худый, пекелный - адовый, светати - днитися, светокъ - сведетель, стратити - потеряти, оучинити - сотворити, хоуста - риза і г. д.
Польскія і нямецкія старабеларускія запазычанні ў рускім спісе сістэматычна падвяргаюцца змене: боудовати - съзидати, ганебне - лихо, докторъ - философъ, жегнатисе - целоватися, зрада - лесть, капитоулюмъ - главизна, кгвалтомъ - силою, келихъ - чаша, короуна - венець, крижовати - распяти, крижъ - крестъ, ленъцоухъ - ретязь, лотръ - разбойникъ, мистръ - учитель, моць - власть, панна - госпожа, пановати - царствовати, полецати - предати і подати, рада - повеление, ритерь - воинъ і мучитель, рожай - родъ, цнота - доброта і інш.

Беларускі спіс - Бібліятэка імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына Q. I. № 391, л.8-8б
Рускі спіс - Дзяржаўны гістарычны музей, зб. Сінад. № 367-368б

1) А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Пісьмовая мова на Беларусі ў канцы XV - пачатку XVI ст. прадстаўляла сабой складаную сістэму, якая заключала ў сабе ўсю шкалу перахода ад чыста царкоўнаславянскай да народнай беларускай мовы. Чыстая царкоўнаславянская мова яшчэ трывала захоўвалася ў афіцыйных кананічных тэкстах тыпу евангелляў і псалтыраў, нязначная прымесь фанетычных беларусізмаў у выглядзе нешматлікіх апісак яшчэ не парушала кніжнаславянскай (царкоўнаславянскай) моўнай асновы такіх тэкстаў. На супроцьлеглым полюсе гэтай сістэмы знаходзілася дзелавая пісьменнасць з беларускай моўнай асновай. Прамежкавае становішча паміж гэтымі тыпамі мовы займаюць, па-першае, рэлігійныя і навуковыя творы з царкоўнаславянскай моўнай асновай, але значнай удзельнай вагой беларусізмаў ("Чэцця", "Логіка"), па-другое, свецка-мастацкія помнікі з сумессю старарускіх, традыцыйных і жывых, народных рыс (Нікіфараўскі, Увараўскі, Віленскі, Супрасльскі і Акадэмічны спісы летапісу, "Александрыя"), нарэшце, некананічныя рэлігійныя творы з (стара) беларускай моўнай асновай і значнай плынню польскай ("Пакуты Хрыста", "Аповесць аб трох каралях-валхвах", "Жыціе Аляксея").

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Біблія Францыска Скарыны

Большасць даследчыкаў сыходзяцца ў меркаванні, што мова "Бібліі Рускай" Францыска Скарыны (1517 г.) - гэта царкоўнаславянская мова беларускага зводу - гэта значыць са значнай колькасцю элементаў тагачаснай жывой беларускай мовы (а таксама чэхізмаў і паланізмаў).
Паланізмаў параўнальна няшмат, напрыклад: велебность, винница, живелъ, збродень, звытяжство, леторосль, напой, нерядъ, обжирца, опатреность, панна, плотно (палатно), покармъ, посполство, похлебство, похлебца, прудкость, родиць, рожа, цнота, чловекъ, зуполный, лекливый, неопатреный, посполитый, прудкий, розмаитый, рочный, уставичный, цнотливый, гвиздати, миловати, поклякнути, росказовати, ачколве, водле, восполокъ, зле, зуполне, исте, лечъ, назбытъ, неомылне, подлугъ, посполите, прудце і інш.
Словы нямецкага паходжання: балька, барва, вага, гафтка, дяковати, желнеръ, змордованый, канцлерь, кухарь, малеваный, мары, мастеръ, муръ, мусити, панцерь, рада, скарбъ, смакъ, танецъ, цетнаръ, фалшивый, фарба, фляжка, флястръ, шафаръ, шахта, шиковатися, шкода і інш.
Прыклад беларусізмаў (рознага пахождання): бокъ, баламутъ, ботъ, ботьянъ, боханъ, ветка, взоръ, волотъ, ворожбитъ, вужъ, вышиня, гай, глубина, годъ, господаръ, гукъ, гульня, гусли, детинство, дубець, зброя, згода, клопотъ, колачь, конникъ, кривда, криница, кропля, куделя, кутъ, месецъ, молодець, нива, оксамитъ, олей, пастухъ, петухъ, плотъ, поклепъ, полонъ, полотно, помста, походка, початокъ, праца, пригода, прикладъ, подлога, промень, пыха, ровнина, светло, светокъ, сетка, скриня, смутокъ, справа, стежка, сторожъ, страва, суседъ, ужитокъ, часъ, шибеница, шириня; дзеяловы: боронити, ведати, виноватити, втекати, гинути, гледети, густи, дбати, доведатися, дозволити, досегати, жадати, забити, загинути, загубити, занедбати, засмутити, заховати, змовитися, зрозумети, кохатися, лаяти, лекатися, мовити, народитися, нахилити, обецати, паметати, пановати, пестовати, покинути, помстити, порушити, поткати, працовати, привитати, пытати, робити, скакати, уживати, упевнити, хилитися, ховати; прыметнікі: великий, горший, даремный, дробный, дурный, збройный, лагодный, лепший, моцный, недбалый, околичный, певный, приветливый, пригожий, смутный, шаленый; прыслоўі: борзо, вдолжъ, велми, доловъ, домовъ, досконале, досыть, ледва, лепей, моцне, николи, пилне, поки словы з прыстаўкай роз-/рос-: розбечися, розбити, розвеличити, розвеятися, розмовляти, рознестися, розплынутися, розрывати, розсекати, розторгати, розыйтися, розтягнути, розкидати, роспаляти; уласныя новаўтварэнні Скарыны: глуповство, дейтсво, дуровство, ленивство, подобенство, скуповство, товариство, человеченство, выкладачъ, оборонца, последовникъ, послухачъ, продавачъ, справца, чародейникъ і інш.
У пражскіх выданнях Бібліі Скарына пазначаў некаторыя царкоўнаславянскія словы глосамі (паясненнямі): кивотъ (царк.) - скриня, крата - решетка, крижаль - дьска і інш.

Крыніца: А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы". Т. 1. — Мн., 1967
Ужыванне тэрміна "беларускі" адносна мовы ВКЛ

У прадмове да беларускага (з тэрыторыі ВКЛ) спіса "Арыстотэлевых варот" невядомы рускі кніжнік 17 ст. наступнымі словамі характарызуе сутнасць сваёй работы над тэкстам гэтага спіса: "Тебе ради, чадо намъ любезнѣйшее, - піша ён, - о сихъ любопремудрыхъ книгахъ много потрудихся и удобнѣйшаго ради познаія поудихся изъ бѣлороссійскаго діалекта, сій рѣчь гласъ, преложишася во словенскую речь елико по возможному нашему малоумію, кромѣ странныхъ рѣчей, ихже не надлежитъ моему разсужденію".

1) А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
2) В. Адрианова. К истории текста "Аристотелевых врат". "Русский филологический вестник", т. LXVI. Варшава, 1911, стр. 7 - 13.

Крыжаніч упамінае "Белоруски jезик" як сумесь "Рускаго да Лешкого".

Стэфан Зізаній у 1596 г. у прадмове да польскага перакладу «Пропаведзі Св. Кірыла, патрыярха іерусалімскага» (дзе ідзе польскі і старабеларускі тэкст паралельна) пісаў, што выдае яго таксама «белоруским языком».

Цар Аляксей Михайлавіч просіць Міхайла Ваяйкова каб той пісаў яму аб справах Канстанціна Паклонскага "бѣлорускимъ" альбо польскім пісьмом, таму што ў Паклонскага няма пісараў, што могуць пісаць "рускимъ" пісьмом.

"Отъ царя и великого князя Алексѣя Михаиловича, всея Великія и Малыя Росіи самодержца, Михайлу Петровичю Воейкову. Августа въ 16 день писалъ еси къ намъ съ стрѣлцомъ Михайлова приказу Зыбина съ Тишкою Гавриловымъ,..

…И какъ къ тебѣ ся наша грамота придетъ, и ты бъ тѣхъ казаковъ, Васку Сулименва съ товарыщи, отдалъ полковнику Костантину Поклонскому, а впредь бы еси къ намъ писалъ въ отпискахъ справчиво, и полковнику Костянтину Поклонскому говорилъ, чтобъ о всемъ, что у васъ учнется дѣлать, писалъ къ намъ бѣлорускимъ или польскимъ писмомъ, будетъ у него рускимъ писмомъ писать некому"

1) Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. Том 14. 1889. с. 219
Псалтыры XVI і XVII стст.

Да нашага часу захаваліся два Псалтыры, якія пераклалі на старабеларускую у XVI і XVII стст. У іх суіснуюць тры асноўныя моўныя стыхіі, якімі жывілася тагачасная беларуская пісьмовая мова: уласнабеларуская, польская і царкоўнаславянская. Я. Ф. Карскі, які займаўся вывучэннем мовы гэтых помнікаў, на аснове статыстычнага аналізу лексікі 10 псалмаў з розных частак помнікаў падлічыў колькасныя суадносіны паміж трыма адзначанымі стыхіямі. Усяго ў выбраных псалмах аказалася 1047 слоў (даследчыкам не прымаліся пад увагу прыназоўнікі). З гэтага ліку Я. Ф. Карскі да уласнабеларускіх ("самостоятельные слова", "западнорусские") адносіць 733 словы - 70%, да паланізмаў 117 слоў (11,1%), царкоўнасавянізмаў - 145 (13,6 %) і 52 слоы (4,9 %) няпэўнага паходжання.

Крыніцы:
1) А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы". Т. 1. — Мн., 1967
2) Арыгіналы помнікаў: Дзяржаўная біблітятэка імя У. І, Леніна ў Маскве (№ 335 і № 1017)
3) Е. Ф. Карский. Западнорусские переводы псалтыри в XV - XVII вв. стр. 173