Belarusian posting
32 subscribers
314 photos
42 files
90 links
Гісторыя Беларусі і Русі увогуле / История Беларуси и Руси вообще
Download Telegram
Усе знаюць пра Магілеўскае паўстанне 1661, але не так многа людзей ведаюць, што пасля гэтага ў Магілеве як мінімум 4 (!) паўстання супраць польска-літоўскай шляхты і ўраднікаў. Сёння пра паўстанне 1706 г.

17 ліпеня 1706 г.паўстала гарадское насельніцтва Магілёва. Гэты выступ быў выкліканы цяжкімі паборамі з жаўнераў харугвы літоўскіх татараў, якая ўваходзіла ў склад вайсковага злучэння генерала Сяніцкага. Чашу цярпення гараджан перапоўніла патрабаванне генерала Сініцкага ўнесці для выплаты жалавання татарам 30 тыс. тынфаў. «Мещане ударили в колокола на тревогу. Народ сбежался, дабы непременно татар из города выгнать». Па загадзе татарскага ротмістра салдаты адкрылі агонь па паўстанцам і разагналі іх. Члены Магілёўскага магістрата не толькі не аказалі дапамогі паўсталым, а, наадварот, «прибегши, мятеж успокоили». Татары арыштавалі гарадскога войта і бурмістраў, канфіскавалі з магістрацкай касы 30 тыс. тынфаў і сышлі з горада.

1) Арх. сбр., т. 2, стр. XLIV
2) Игнатенко А. П. "Борьба белорусского народа..."
Буйное выступленне гарадскога насельніцтва адбылося ў 1671 г.у Магілёве. Хваляванні ў горадзе пачаліся ў адказ на спробы мясцовых уладаў, каталіцкага і ўніяцкага духавенства ператварыць магілёўскія праваслаўныя цэрквы ва ўніяцкія. Украінскі гетман Д. Многагрэшны 1 чэрвеня 1671 г. паведамляў цару Аляксею Міхайлавічу з гэтай нагоды наступнае: «А то вашему царскому пресветлому величеству уже давно есть ведомо, что в Полотцку и в Витебске церкви божия православные на унею от благочестивых отняты, а ныне начали было и в Могилеве отбирати, яко же всенародие, взволновав, того не допустил»

1) Акты ЮЗР, т. 9. СПб., 1878 стр. 404
2) Игнатенко А. П. "Борьба белорусского народа..."
Крупное восстание крестьян началось в Могилевской экономии. Вскоре оно перебросилось на другие районы. «Своевольные купы» повстанцев действовали на всей территории Белой Руси. Летом 1735 г. вспыхнуло восстание и в Могилеве. Мещане, объединившись с городскими «жолнерами» и окрестными крестьянами, захватили замок и укрепились в Немецкой башне.
Для подавления восстания король Речи Посполитой Август III направил в восточную Беларусь «белорусскую» дивизию во главе с новогрудским каштеляном и пропойским старостой, полковником Б. Незабытовским. Кроме того, ему же подчинялись кавалерийская хоругвь полковника Кости, хоругвь Новогрудского воеводы и королевский полк подляшского воеводы. С этими воинскими частями он должен был успокоить «домашние невзгоды» и разгромить «своевольные купы».
Прибыв в Могилев, Незабытовский Попытался овладеть замком. Однако восставшие отбили атаку. Понеся большие потери, Незабытовский вынужден был отступить. 20 августа 1735 г. он обратился к защитникам замка и прежде всего к их руководителям с требованием, чтобы «нарушители общественного спокойствия под охрану мою были выданы». «Большой позор чести польской и всей Речи Посполитой,— говорилось в воззвании,— когда холопы шляхетской кровью руки умывают», а подданные, объединившись с жолнерами, убивают и калечат компутовых (т. е. солдат регулярной армии.— А. И.), терроризируют офицеров. Воззвание заканчивалось угрозой, что если не будут выданы убийцы, то он будет атаковать замок и добивать укрывшихся «как агрессоров и своевольных Речи Посполитой холопов».

1) ЦГИА БССР в Минске (ныне НИАБ), ф. 1817, on. 1, д. 17, л. 199 об.
2) Игнатенко А. П. "Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией : вторая половина XVII—XVIII вв."
Буйное паўстанне гарадскога насельніцтва адбылося ў Магілёве ў 1708 г. Падставай для гэтага выступу з'явіліся злоўжыванні арандатара Магілёўскай мытнай заставы М. Гарэліка, які спаганяў з мяшчан непасільныя пошліны. Калі арандатар абабраў Магілёўскага мешчаніна Р. Падпіска, апошні сабраў натоўп «своевольных Могилевских жителей» і падняў паўстанне. У ноч з 19 на 20 кастрычніка 1708 г. гараджане, узброеныя агнястрэльнай і халоднай зброяй, напалі на дом, дзе жыў Гарэлік. Хоць зборшчыку пошлін атрымалася збегчы, дом яго быў разгромлены. У доме Гарэліка паўстанцы знішчылі даўгавыя абавязацельствы магілёўскіх мяшчан, купцоў і рамеснікаў, а таксама купцоў іншых гарадоў і мястэчак. Былі канфіскаваныя таксама не толькі асабістыя грошы арандатара, але і скарбовыя, атрыманыя за продаж гарэлкі, мёду, мукі, сукна і іншых тавараў.

Агульная страта, прычыненая Гарэліку падчас паўстання, вылічалася ў 53 025 злотых 10 грошаў.
Гарадскія ўлады сталі на абарону арандатара. У тую ж ноч былі арыштаваныя найбольш актыўныя ўдзельнікі паўстання. Аднак тром зняволеным (Радзівону і Стэфану Хомічавым, а таксама Радзівону Падпіску) удалося збегчы ва Украіну. Іншыя актыўныя ўдзельнікі выступу 14 снежня 1708 г. паўсталі перад судом Магілёўскага магістрата і панеслі жорсткае пакаранне.

1) ЦГИА (ныне НИАБ) БССР в Минске, ф. 1817, оп. 2, д. 8, л.205 об.
2) Арх. сбр., т. 2, стр. ХLIV
3) Игнатенко А. П. "Борьба белорусского народа..."
Рэстаўрацыя Любчанскага замку 🥰
Великокняжеских привилеев православной церкви периода правления Александра найдено в два раза меньше, чем дарований католическому костелу (47 актов). Фиксируются только 11 земельных дарований, размеры которых, обычно небольшие и не выдерживают сравнения с донациями в пользу костела.

1) К. Пяткевіч "Вялікае Княства Літоўскае пад уладай Аляксандра Ягелончыка" с.210
Беларуская мова Магілёўшчыны і Смаленшчыны 19 ст.
Свята-Міхайлаўская царква, в. Сынкавічы. Адна з самых прыгожых цэркваў Беларусі
В работе Эккерта показаны этнографические различия белорусов в 19 веке. Интересно, что восточная Беларусь (Витебская и Могилевская губернии, а также восток Минской) - изначальная Белая Русь, от которой и пошло название будущей страны и белорусского народа в целом, показана как "настоящая" и наименее полонизированная. Понятно, почему некоторые так не любят название Белая Русь и не хотят быть, как я не раз читал, "белыми русскими". Ну и очень не любят так называемые "русизмы" в языке, которые зачастую старинные древнерусские и старобелорусские слова. Но, как видим, белорусская идея в Беларуси победила, нравится это кому или нет, а великолитовская ушла в оппозицию. Правда, теперь и белорусскую идею хотят сделать русофобской (русинофобской) изнутри. Полностью удалить "русский" элемент из нашей истории.
З папярэдняга паста магло падацца, што я сцвярджаю, нібыта продкі беларусаў у часы ВКЛ не называлі сябе літвінамі. Называлі, канешне. Але таксама, не менш часта, яны называлі сябе русінамі / "русью". Літвін - падданства ВКЛ, не залежна ад этнічнай прыналежнасці: літовец-аўкштайт або русін. Русін жа - гэта той, хто вызнае праваслаўе ці ўніяцтва (часцей за ўсё), гаворыць на "рускай" мове і паходзіць з зямель былой Русі. Літвіністы ж хочуць ліквідаваць у беларусаў усю "рускасць" і пакінуць толькі ліцвінства. Цалкам прыбраць Русь і з назвы краіны, і з назвы народа. І гэта самае галоўнае.

Выява: "...Литва квитнет русчизною..." Казімір Пашкевіч
22.VIII.1621
Под Белой Русью в 19 веке уже понимали территории Витебской, Могилевской и востока Минской губернии. То есть термин Белая Русь, закрепившийся за востоком нашей страны в 17 веке, в это время полностью распространился на территорию, которую в 16 веке называли Русью. Только Минск в 16 веке был уже на границе Руси и Литвы, но на век раньше он еще упоминался как часть Руси. Произошло замещение географического термина "Русь" на "Белая Русь".
Палац гойны, в нім прыгожо,
Паўберано всюды гожо,
Где пойдеш, напасеш очы,
Гледеўбысь аж до цёмнай ночы,
Пачавшы од світа.
В сені вхожу, поглядаю,
Где Паном чолом біці маю,
I вхожу в тые покое,
Где з гостмі Панове двое,
А з німі дружына

Верш апошняга канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча на тагачаснай гутарковай беларускай мове. Гэты верш сведчыць аб тым, што нягледзячы на поўную змену ідэнтычнасці тагачаснай магнатэрыі на польскую і ужыванне ёю польскай мовы як асноўнай, у гутарковай мове беларуская жыла. Як мінімум у сялян і мяшчан, што мы ведаем з крыніц. У акружэнні магната Храптовіча, як бачым, гутарковая беларуская мова таксама была. Знайшоў верш у 1970 г. беларускі літаратуразнаўца Адам Мальдзіс у бібліятэцы Курніцкай (Польшча).
Уніяты - самавызначэнне

Вялікую цікавасць выклікаюць ватыканскія дакументы. Ва ўсіх іх, пачынаючы ад булы пра ўнію папы рымскага клімента VIII і выбітай у 1595 г. у Ватыкане медалі з надпісам "Ruthenus receptis" да прамовы папы Грыгорыя XVI у адказ на рашэнне Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. аб ліквідацыі ўніі, уніяцкае духавенства і вернікі называюцца па этнічнай прыкмеце не інакш як "рутэны" - русіны, рускія. Пасля брэсцкага сабора 1596 г. "мала русінаў далучылася да ўніі ў параўнанні з тымі, што засталіся ў схізме" - запісана ў інструкцыі папскаму нунцыю ў Польшчы ў 1639 г. У лісце да Жыгімонта ІІІ ад 10 лютага 1624 г. папа урбан VІІІ, згадваючы шматлікія паўстанні супраць "русінаў уніятаў", заклікае караля змагацца з праваслаўем, каб "унія русінаў" урэшце ўзняла галаву. У пасланні да мітрапаліта І. Руцкага папа засведчыў сваю любоў і прыхільнасць "да спраў рускіх уніятаў".
У шатлікіх дэкрэтах ватыканскай Кангрыгацыі прапаганды веры, якая непасрэдна займалася справамі ўніі, ужываюцца тэрміны "рускія ўніяцкіе епіскапы", "рускае духавенства", "русь уніты", "рускі сінод" і г. д. "Русь уніты ёсць праўдзівыя католікі", - гаворыцца ў дэкрэце 1626 г. У 1627 г. кангрэгацыя забараніла "рускаму ўніяцкаму народу" пераходзіць у лацінства. А ў дэкрэце 1643 г. даецца права "рускім уніяцкім біскупам" засноўваць школы для навучання моладзі. У 1701 г. папа Клімент XI замяніў "рускім у Літве" падарожжа ў Рым, якое давала адпушчэнне грахоў, 15 дзённым наведваннем адной з чатырох выбраных цэркваў. Папскі легат Шэмбек у 1708 г. зрабіў аб'яву "сяму кліру і народу рускаму ўніяцкага абраду ў Польшчы і Літве".

Крыніцы:

С. Палуцкая "Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаў-уніятаў у крыніцах XVII - першай паловы XIX стст."

Relacye nunciuszow apostolskich i innych osob o Polsce od roku 1548 do 1690. Berlin; Poznan, 1854. S. 107, 273
Правда про унію... С. 41 - 42
ЦГАДА Расіі, ф. 823, воп. 3, спр. 183, л. 14
Рукапісны аддзел Навуковай біблітятэкі Вільнюскага універсітэта, ф. 4, спр. 36180, л. 99
ЦДГА Расіі, ф. 823, воп., спр. 539, л. 1
Уніяты - самавызначэнне ч. 2

У Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы захавалася справа лоўчага Калусоўскага, абвінавачанага ў 1721 г. у гвалтоўным пераводзе сялян з грэка-уніяцкага ў рыма-каталіцкае веравызнанне. Усім сведкам-жыхарам шэрагу вёсак Ваўкавыскага павета задавалі пытанні, прадстаўнікі якіх веравызнанняў жылі ў гэтых вёсках, ці быў у іх святар "каталіцкі ці рускі" (уніяцкі). Слонімскі скарбнік Іеранім Сарока казаў, што лоўчы будуе касцёл "на хвалу Богу, а не на ўзгарду рэлігіі рускай уніяцкай". Сярод сведкаў быў Станіслаў Блінда, ахарактызаваны як "русін, які перад тым быў уніятам, а зараз католік" (русін як этнічнасць, уніят і католік - канфесіі). Ян Альшэўскі паказваў, што шлюбы і хрышчэнні мясцовыя жыхары "бралі розныя: і ў схізмы, і ў Русі (уніяты), і ў католікаў".

С. Палуцкая "Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаў-уніятаў у крыніцах XVII - першай паловы XIX стст."

Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, ф. 634, воп. 3, спр. 390, л. 4, 9
Уніяты - самавызначэнне ч. 3

Сучаснікі падзей XVII-XVIII стст. бачылі раскол грамадства па канфесійнай прыкмеце, аднак лічылі і праваслаўных, і ўніятаў, а спачатку і католікаў належнымі да аднаго этнасу. У той жа суплікацыі 1623 г. на варшаўскі сейм гаворыцца пра "цяперашнюю русь уніцкую", "русь закону рымскага" і "русь закону грэчаскага".

Мялеці Сматрыцкі выступаў супраць праследвання праваслаўнымі тых, "якія св. царкву, яе веру, абрады і цырымоніі ў рускім народзе імкнуцца захаваць і умацаваць на вечныя часы"

1) Ліковській Е. Берестейська унія... С. 306-307
2) Документы, объясняющие историю западнорусского края... С. 272

"Шмат карысці ў справах веры прынёс рускай царкве і рускаму народу базыліянскі ордэн", - заяўляў у сваім брэве ў 1756 г. папа Бенядзікт XIV

1) Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов... С. 180

Так, сярод служачых базыліян Літоўска-Віленскай епархіі ў 1815 г., паводле спісу, былі "ураджэнцы літоўскія ці "прадстаўнікі літоўскай нацыі" - выхадцы з паўночна-заходніх раёнаў Беларусі, а таксама прадстаўнікі "польскай нацыі" і "беларускай нацыі" (ураджэнцы паўночнага ўсходу Беларусі).

1) Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов... С. 694-697

Паколькі панавала "в народе руском неумеетность" Жыгімонт ІІІ, убачыўшы ў віленскім Троіцкім базыліянскім манастыры "много иноков руских", якія займаліся "свободными науками", дазволіў ім заснаваць школы.

1) ЦДГА Расіі, ф. 823, воп. 1, спр. 384, л. 1

С. Палуцкая "Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаў-уніятаў у крыніцах XVII - першай паловы XIX стст."
Forwarded from Верашчака
Пра трохвугольны храм мы ўжо пісалі раней.
А ці ведаеце вы, што ў Беларусі існуе круглая царква?

Чачэрск. Спаса-Праабражэнская царква

Размяшчэнне: Гомельская вобл., г. Чачэрск;
Адлегласць: Гомель 60 км, Мінск 300 км;
Каардынаты: 52.916725, 30.915009;

Нетыповы для Беларусі храм-ратонда быў узведзены ў канцы XVIII стагоддзя.

Граф Захар Чарнышоў, які валодаў тады Чачэрскам, перабудаваў горад у адпаведнасці з рэгулярным планам: планіроўка вуліц стала прамавугольнай, у цэнтры з'явілася ратуша, а на роўным выдаленні ад яе — тры царквы і касцёл.
Аднак з чатырох культавых збудаванняў таго часу да нас дайшла толькі Спаса-Праабражэнская царква.

Лічыцца, што на яе адкрыцці і асвячэнні прысутнічала імператрыца Кацярына II.

Доўгі час алтар царквы ўпрыгожвала абраз» Спасланне ў пекла", датаваная 1678 годам. Цяпер яна захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі.