Гiмназiя №28
557 subscribers
7.15K photos
282 videos
562 links
Гiмназiя №28 імя Уладзіміра Караткевіча горада Мінска вiтае вас!
I прапануе актуальную iнфармацыю пра дасягненнi нашых вучняу́ i педагогау́
Download Telegram
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

💯 ДЭВІЗ ГІМНАЗІЧНАЙ СУБОТЫ: "У НАС СЁННЯ МАСЛЕНІЦА!..."

🌞У суботні дзень гімназісты з песнямі, гульнямі і добрым настроем развіталіся з зімой. Прыйшлі на свята і бацькі, каб разам з дзецьмі спаліць саламяную ляльку – Масленіцу, і такім чынам сустрэць вясну. Бавілі ўсіх удзельнікі фальклорнага гурта "Жбанок", запрашалі ў гульні, карагоды, разам спявалі масленічныя песні. 👀 ⬇️
🔥4🎉21
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

📖Вучаніцы гімназіі Белавашкіна Паліна і Балашэвіч Дар’я прынялі ўдзел у раённым дыстанцыйным конкурсе рытарычнага майстэрства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!...".

🌿Качаева Дар’я прыняла ўдзел у завочна-вочным туры юных эколагаў г. Мінска сярод 8-х класаў

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
7
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

🌈Працавала суботняя школа "Ранак";
🌞Вучні 6 "Б" класа наведалі гарадское свята "Масленіца" у Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі;
👩‍🏫👨‍🏫вучні 9 "А" і 9 "Б" класаў пашыралі веды аб прафесіях на прафарыентацыйным занятку Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа;
Вучні 10 і 11 класаў з цікавасцю пазнавалі метады раздзялення неаднародных сумесяў, а таксама рашалі якасныя і колькасныя задачы

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍3
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

🏐⚽️Вучні 5-6 класаў дэманстравалі свае фізічныя якасці ў спартландыі "Хуткія і спрытныя"💪

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава! Далучайцеся!💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👏3👍2
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

➡️4 сакавіка - Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна- маральнага выхавання.

Да году міру і стварэння
📚вучні 1 "Б" класа прынялі ўдзел у віктарыне "Смак беларускай мовы";
📲вучні 4 "А" класа ў інтэрактыўным занятку "Гаспадыня ветлівасць";
♻️вучні 6 "Б" класа ў круглым стале "Мае духоўныя каштоўнасці";
🌐вучні 7 "А" класа ў гутарцы-разважанні "Маё сумленне";
🧑‍💻вучні 9 "А" класа ў мультымедыйнай гадзіне "Краіна Беларусь";
📖вучні 10 класа ў краязнаўчай віктарыне "Ці ведаеш ты свой край?".
🌈Таксама працавала суботняя школа "Ранак".
💻Вучні 5-х класаў замацоўвалі веды па правілах бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт у квэст-гульні "Бяспечны інтэрнэт", прыйшлі да высновы, што культура Сусветнай сеткі залежыць ад асабістай культуры кожнага чалавека.
Вучні 10, 11 класаў рыхтаваліся да ЦЭ і ЦТ, вывучалі ўласцівасці арганічных рэчываў
👍‼️

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава! Далучайцеся!💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍7😁1
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

♻️Каманда вучняў 7-х класаў заняла 🥈месца ў раённым свяце "Вялікі дзень здароўя" у рамках гарадскога маладзёжнага марафона "Здароўе і Маладосць"
‼️Віншуем пераможцаў!

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
4
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

🇧🇾Каманда вучняў 9-х класаў прыняла ўдзел у раённым конкурсе па гісторыі "Беларусь і свет"


#навiныгiмназii28
#школьная_субота
3🤔1
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

⛳️Спартыўная зала працуе да 21.00. ⚽️🏀🏐Вучні 8-11 класаў прымаюць удзел у спаборніцтвах па валейболу і баскетболу.

💪Спорт– гэта здароўе. Здароўе без спорта немагчыма.💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍7
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

💯 ДЭВІЗ ГІМНАЗІЧНАЙ СУББОТЫ: ДРУЖНА, СМЕЛА, З АПТЫМІЗМАМ ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ!
У гімназіі прайшлі мерапрыемсты, прысвечаныя прапагандзе здаровага ладу жыцця:
🍎🍐круглы стол "Азбука здаровага харчавання" ( 3 "А" клас);
💫гульня "Тайна невядомай планеты-здароўя" (4 "А" клас);
📚конкурс вершаў "Няхай заўжды здаровай будзе мама" (1-4 класы);
🍞🧅круглы стол "Здаровае харчаванне беларусаў", майстар-клас па прыгатаванні беларускай цюры ( 7 "Б", 11 класы);
🧃віктарына "Харчовыя дабаўкі" (8 "А" клас);
♻️жывы часопіс "Чалавек- творца жыцця"( 9 "Б" клас);
⛳️спартландыя "На спартыўнай хвалі" (4-6 класы);
🌐інтэрактыўны занятак "Вучымся мець зносіны і сябраваць"(3-я класы).
🌈Працавала суботняя школа "Ранак".
Вучні 10-11 класаў на занятках аб'яднання па інтарэсах "Хімічны калейдаскоп" разбіралі рашэнне задач павышанага ўзроўню для паспяховай здачы ЦЭ і ЦТ па хіміі!

👍Здароўе — гэта галоўнае жыццёвае дабро!

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава! Далучайцеся!💯

#навiныгiмназii28
👍3
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

💯 ДЭВІЗ ГІМНАЗІЧНАЙ СУБОТЫ: эфектыўная прафарыентацыя: чым раней- тым лепш!
Мэта дня– сфарміраваць у вучняў станоўчыя адносіны да працы і людзей розных прафесій праз:
🌐прэзентацыю "Усё аб прафесіях";
♻️кансультацыйны занятак "Старт у прафесію";
➡️ інтэлектуальнае спаборніцтва "Што я ведаю аб прафесіях?";
📚панарамы "Я і мая будучая прафесія" і "Выбіраем прафесію";
👍акцыю "Чыстая гімназія- справа кожнага";
🎓педагагічную майстэрню "Выбар будучай прафесіі";
👥прагляд і абмеркаванне прэзентацый "Вялікія майстры сваёй працы".
🌈Таксама працавала суботняя школа "Ранак".
➡️ Праведзены занятак з элементамі сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу "Асабістыя межы. Як абараняць і не парушаць?".
Працавала аб’яднанне па інтарэсах "Хімічны калейдаскоп".

👍Вучоба - прафесія - поспех‼️

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава! Далучайцеся!💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍4
🎭Удзельнікі тэатральнай студыі "Сюрпрыз" працавалі над вобразамі, зрабілі агульны прагон спектакля "Прыгоды сэндвіча" па п’есе Сільвэн Энгле.

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍9
🧁🍪🥧Вучні 5 "Б" і 6 "А" класаў пабывалі на экскурсіі ў доме перніка.
✔️Прынялі ўдзел у майстар-класе, дзе пазнаёміліся з гісторыяй пернікавай справы, самі зрабілі і ўпрыгожылі свае пернікі.

👍Засталіся вельмі задаволенымі!!!💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍71
💪🏆Сёння на базе гімназіі адбылося раённае спартыўнае свята "Быць здаровым - выдатна!"

🇧🇾Урачыстае адкрыццё свята адбылося з удзелам групы сцяганосцаў гімназіі.
🎤Правялі мерапрыемства нашы цудоўныя вядучыя.
🎊🎶Сапраўдным упрыгожваннем свята стала выступленне творчага калектыву гімназіі "Званочкі"

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
8
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

💯 ДЭВІЗ СУБОТЫ: Сям’я і гімназія: крок насустрач!

Дзеці і бацькі ў гэты дзень прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах:
📚віктарыне "Прафесіі маіх бацькоў" і "Сямейныя традыцыі";
🌷сямейным конкурсе вырабаў "Вясновы букет";
👨‍👩‍👦кансультацыі для бацькоў па пытаннях навучання і выхавання;
🌻конкурсе малюнкаў "Родны край";
🏊‍♀раённым сямейным фестывалі па плаванні "Старт пакаленняў";
педагагічнай майстэрні "Скарбы мовы";
➡️гадзіне зносін з бацькамі "Сіла волі і характар".
🌈Працавала суботняя школа "Ранак"
📖у бібліятэцы прайшло знаёмства з літаратурнымі героямі да дня дзіцячай кнігі
📲вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Старонкі гісторыі"
🌐вучні 8-9 класаў наведалі Дзень адкрытых дзвярэй ва УА "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь"
🦠вучні 10-11 класаў займаліся на занятках гуртка "Хімічны калейдаскоп"

❤️Сям'я - гэта тое першаснае асяроддзе, дзе чалавек вучыцца рабіць дабро
©В.Сухамлінскі

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава!💯

#школьная_субота
👍6🔥4🤔1
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

💯 ДЭВІЗ ГІМНАЗІЧНАЙ СУББОТЫ: МЫ- ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ!

У шосты школьны дзень прайшлі мерапрыемсты, прысвечаныя прапагандзе здаровага ладу жыцця:
📊гульня “Арыфметыка здароўя”;
👍школа бяспекі "Здаровы лад жыцця";
👫інтэрактыўны занятак "Азбука здароўя";
🚦віктарына "Правілы жыцця. Чырвоны, жоўты, зялены" ;
👨‍💻занятак "Пагрозы інтэрнэту. Як абараніцца ад маніпуляцый?";
шахматна-шашачны турнір;
спартыўныя гульні;
🌈Таксама працавала суботняя школа "Ранак".
🎭Удзельнікі тэатральнай студыі "Сюрпрыз" рэпетыравалі спектакль "Прыгоды сэндвіча" па п'есе Сільвэн Энглэ.

‼️Здароўе — гэта не толькі адсутнасць хвароб, але і поўны фізічны, псіхічны і сацыяльны добрабыт.

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава! Далучайцеся!💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍4
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

🦠🔬Вучні 10-11 класаў наведалі майстар-клас у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на кафедры біятэхналогіі

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍4
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

Вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у гарадскім турніры "Юны матэматык"

❗️Жадаем ім поспехаў і будзем чакаць вынікаў!

#навiныгiмназii28
👍6🔥1
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА💥

💯ДЭВІЗ ГІМНАЗІЧНАЙ СУБОТЫ: прастора шостага дня-прастора працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі!
Мэта дня– сфарміраваць у вучняў станоўчыя адносіны да працы, пашырыць уяўленні аб свеце прафесій праз:
👑майстэрню "Робім самі. Папяровая казка"
♻️прафарыентацыйную гульню "Знайдзі сябе"
➡️творчае прадстаўленне
"Прафесіі маіх бацькоў"
📚прэзентацыю "Сучасныя прафесіі"
🌿акцыю "Чысты Мінск- справа кожнага!"
🎓педагагічную майстэрню "Выбар будучай прафесіі"
🌈Працавала суботняя школа "Ранак"
➡️вучні 4-х класаў наведалі псіхалагічны занятак "Пазнай сябе і тых, хто побач"
🚴‍♀вучні 4 "Б" класа здзейснілі велапрагулку па мікрараёну Серабранка
🏀вучні 7-8 класаў гулялі ў баскетбол
🔬вучні 10-11 класаў наведалі заняткі аб’яднання па інтарэсах "Хімічны калейдаскоп ".

👍Кожны гімназіст марыць у будучым стаць паспяховым, адзін з фактараў паспяховасці - правільны выбар прафесіі!

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава! Далучайцеся!💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍7😁1
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

💯 ДЭВІЗ ГІМНАЗІЧНАЙ СУБОТЫ: даведваемся, развіваемся, вучымся, спаборнічаем!

👍 Хлопчыкі і дзяўчынкі гімназіі бавяць вольны час з карысцю і задавальненнем:
🌿🦉наведваюць Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь;
🎓💪спаборнічаюць у спартыўных і настольных гульнях; 
📚пазнаюць традыцыі сваёй сям’і ;
🔬вывучаюць родную мову на занятку "Смак беларускай мовы" і ўласцівасці амфатэрных злучэнняў, эксперыментальна якасныя задачы на занятку аб’яднання па інтарэсах "Хімічны калейдаскоп";
📲прымаюць удзел у праглядзе відыяфільма "Як балюча на сэрцы ад чорнае хмары. Чарнобыль...";
📸ствараюць групавы фотаальбом класа "Добра, калі мы разам!";
👩‍🎓👨‍🎓фарміруюць прафесійны выбар, наведаўшы інтэрактыўную прафарыентацыйную пляцоўку "ПрафНавігатар" - " Наш выбар- наш старт" у Мінскім палацы дзяцей і моладзі;
♻️дашкаляты развіваюць навыкі ў суботняй школе "Ранак";

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава! Далучайцеся!💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍7🥰1
📸💫🔝У КАДРЫ: #ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

🔥Напярэдадні ДНЯ ПЕРАМОГІ! У дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна- маральнага выхавання вучні гімназіі прынялі ўдзел:
🥀у раённым патрыятычным конкурсе "Кветкі Перамогі", дзе выканалі песню "Зямлянка" і атрымалі грамату;
📚у раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" ;
💥у майстэрні па вырабу віншавальных паштовак "Дзень Перамогі";
🌟у конкурсе чытальнікаў "Дзень Перамогі".
🌈Таксама працавала суботняя школа "Ранак"
👍‼️Удзельнікі тэатральнай студыі "Сюрпрыз" правялі генеральны прагон спектакля "Прыгоды сэдвіча" па п’есе С. Энглэ перад паказам гімназістам

🤓 Субота ў гімназіі: заўсёды цікава! Далучайцеся!💯

#навiныгiмназii28
#школьная_субота
👍4