Гiмназiя №28
548 subscribers
5.55K photos
170 videos
241 links
Гiмназiя №28 імя Уладзіміра Караткевіча горада Мінска вiтае вас!
I прапануе актуальную iнфармацыю пра дасягненнi нашых вучняу́ i педагогау́
Download Telegram
💥💥Сёння была першая школьная субота новага навучальнага года!
💯Хлопчыкі і дзяўчынкі гімназіі займаліся карыснымі і цікавымі справамі.
❤️💚Вучні 3 "А" і 4 "А" класаў прынялі ўдзел у раённым свяце "Любімай сталіцы прысвячаецца!" да 955- годдзя г. Мінска.
Ва ўсерасійскай асветніцка-патрыятычнай акцыі "Дыктоўка Перамогі" прыняў удзел вучань 10 класа Буча Канстанцін.
🔥У інтэрактыўнай віктарыне "Гісторыя маёй краіны" вучні 9 "А" класа з задавальненнем прайшлi ўсе icпыты.
📚У пазнавальным занятку "Смак беларускай мовы" замацоўвалі веды вучні 11 класа.
🦆Навучэнцы 8 "А" класа з вялікім задавальненнем наведалі Плавучы востраў птушкі чомгі на Чыжоўскім водасховішчы.
⚽️⛹‍♀🏐Дзяўчынкі і хлопчыкі 8 "Б" класа спяшаліся ў спартыўную залу на занятак па спартыўных гульнях, бо наперадзе ўдзел у спаборніцтвах раённай спартакіяды.
🌈Традыцыйна працавала суботняя школа "Ранак" для будучых першакласнікаў

#шосты_школьны_дзень
#навiныгiмназii28
👍Школьная_субота ў гімназіі была яркай, цікавай, насычанай і карыснай:
🔍дзень узаемадзеяння з бацькамі;
🏛конкурсы, гульні, інтэрактыўныя заняткі для вучняў;
🚴‍♂удзел у раённым спартыўна-масавым спаборніцтве "Першы ровар";
🌈 праца суботняй школы "Ранак" для будучых першакласнікаў

#шосты_школьны_дзень
#школьнае_жыццё
#навiныгiмназii28
08.10.2022. СУБОТНІ КАЛЕЙДАСКОП СПРАЎ!

ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ ЗАЎСЁДЫ Ў МОДЗЕ!🎨🧩🌈

👀 Дзень здароўя прайшоў у гімназіі! 👍🏼 Класныя кіраўнікі, настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, члены СППС правялі тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўзмацненне фізічнага і псіхаэмацыянальнага здароўя вучняў:
💥вясёлыя эстафеты "Восеньскі марафон";
💥велапрагулка "Адпачываем актыўна!";
💥спартландыя "Хутчэй! Вышэй! Мацней!";
➡️круглыя сталы "Азбука здароўя", "Кошт здароўя. Курэнне- гэта не модна і дрэнна"; "Падлетак і шкодныя звычкі";
➡️інтэрактыўная гульня "Падарожжа ў краіну Вітамінію";
➡️гульня- падарожжа " У свеце здароўя";
➡️прагляд і абмеркаванне сацыяльных ролікаў "Бяспека ў інтэрнэце";
➡️праца спартыўных секцый "Турызм", "Таэквандо", "Валейбол";

❗️Памятайце: ваша здароўе - у вашых руках!

#школьнаясубота
#шосты_школьны_дзень
🌺🌞🌟У сённяшні суботні дзень вучні гімназіі таксама актыўна рыхтаваліся да самага цёплага і сардэчнага свята Дня Маці.
❤️❤️❤️Усе свае добрыя пачуцці вучні 6 "А" класа ўклалі ў створаныя сваімі рукамі паштоўкі з пажаданнямі

#шосты_школьны_дзень
🌈У суботні дзень 15 кастрычніка традыцыйна працавала суботняя школа "Ранак" для будучых першакласнікаў. 📖Дзеці вывучалi лiчбы i лiтары.
❤️Хлопчыкі і дзяўчынкі 1"А" класа радасна i весела прынялі ўдзел у вiктарыне "Добраму вучыся змалку".
♻️Заняткі з элементамі трэнінгу "Вучымся выказваць, адрозніваць, разумець эмоцыі" прайшлі для вучняў 6-х класаў.
🚴‍♂Вучні 8-9 класаў у якасці балельшчыкаў наведалі спаборніцтвы "Першы ровар" на МКСК "Мінск арэна".
🔝У прафарыентацыйным занятку "Прафесіі 21 стагоддзя" вучні 11 класа праглядзелі і абмеркавалі відэафільм аб топ-10 прафесіях сучаснасці.
🧪🦠Кожную суботу працуе аб’яднанне па інтарэсах "Хімічны калейдаскоп". Вучні 10 класа рашалі задачы павышанага ўзроўню, вучні 11 класа вывучалі ўласцівасці газаў: вадароду і кіслароду.
🎞 Вучні 4 "А, 5 " А" класаў наведалі кінатэатр "Ракета", дзе праглядзелі кінафільм "Палескія рабінзоны".

#навiныгiмназii28
#шосты_школьны_дзень
🍁👍Што можа  быць  лепш, чым радасць у вачах дзяцей😊 і бацькоў, смех, захапленне, пяшчота, любоў❤️💯

#выхадныя_з_карысцю
#шосты_школьны_дзень
#школьная_субота
#наша_гімназія
💫🔝#ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

📸Стоп-кадр школьнай суботы
- вучань 11 класа Яраслаў Сняткоў прыняў удзел у раённым конкурсе "Патрыёт.by" па распрацоўцы камп'ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці. 💯Журы конкурсу вызначыла гэту работу з 15 прадстаўленых.
Наперадзе абарона на гарадскім конкурсе 👍
- вучаніцы 10 і 11 класаў Лізавета-Маргарыта Субач, Ксенія Буча, Аліна Папруга прадстаўлялі свае праекты ў гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу “Славутыя роды краю майго” у рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” у намінацыі “Повязь часоў: лёсы ў гісторыі” 🔥
- вучаніца 3 "А" класа Маргарыта Макарава, вучань 5 "Б" класа Уладзіслаў Безушчонак, вучаніца 9 "А" класа Дар'я Балашэвіч, бібліятэкар гімназіі Ірына Мікалаеўна Кульбіцкая дэманстравалі сваё выканаўчае майстэрства ў раённым конкурсе "Здравствуй, мир!" у намінацыі "Тэатральная творчасць".

🌟👏Жадаем усім канкурсантам перамогі!

#шосты_школьны_дзень
#карысны_вольны_час
💫🔝#ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

📸Стоп-кадр школьнай суботы
🌈 працавала суботняя школа "Ранак" для будучых першакласнікаў;
🇧🇾вучнi 1"А" класa з задавальненнем удзельнічалі ў вiктарыне "Маленькiя таямнiцы вялiкай Беларусi";
📲 вучні 2 "А" класа пазнавалі гісторыю гарадоў нашай краіны ў Інтэрактыўнай гульні «Адкуль пайшлі назвы гарадоў?»;
🦠вучні 10-11 класаў наведалі кафедру біятэхналогіі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і пабывалі на Дні адкрытых дзвярэй у ✈️Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

🤓 Жадаеш прагнаць сум і ляноту, прыходзь у гімназію ў суботу! 💯

#шосты_школьны_дзень
#школьная_субота
#навiныгiмназii28
💫🔝#ШКОЛЬНАЯ_СУБОТА 💥

📸Стоп-кадр школьнай суботы:
🌈працавала суботняя школа "Ранак" для будучых першакласнікаў; 💧вучнi 1"А" класa з задавальненнем удзельнічалі ў вiктарыне "Вада- крыніца жыцця";
🎨вучні 2 "А" класа пазнавалі гісторыю нашай краіны ў конкурсе малюнкаў «Замкі Беларусі»;
📲 вучні 4-х класаў віртуальна падарожнічалі па таямнічым, авеяным паданнямі і легендамі месцы - Лошыцкім парку; 💪вучні 6 "Б" класа пазнаёміліся з правіламі здаровага ладу жыцця;
➡️вучні 8-9 класаў вывучалі асноўныя палажэнні адміністрацыйнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь і правілы бяспекі па недапушчэнні насілля над непаўналетнімі;
каманда гімназіі прыняла ўдзел у якасці гледачоў у адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па канькабежным спорце ў МКСК "МІнск-арэна".

🤓 Жадаеш прагнаць сум і ляноту, прыходзь у гімназію ў суботу! 💯

#навiныгiмназii28
#шосты_школьны_дзень
🇧🇾БЕЛАРУСЬ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ💡
У шосты школьны дзень вучні 9-х класаў наведалі выставу навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь Інтэлектуальная».🧩

📌На выставе свае дасягненні і распрацоўкі прадэманстравалі вучоныя НАН Беларусі, навукова-даследчыя дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі краіны, тэхнапаркі, якія займаюцца навуковымі даследваннямі.

#карысны_дасуг
#інтэлектуальнае_развіццё
#шосты_школьны_дзень
📸 У КАДРЫ. ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!

👦🏼👧🏻Сёння вучні гімназіі:
✔️наведалі занятак па матэматыцы “Паспяховы абітурыент”,
💥інтэрактыўны занятак "Адгадайка",
🌿🦉прынялі ўдзел у раённым конкурсе знаўцаў роднай прыроды,
🍃вусным часопісе “Беларусь майстрамі славіцца”,
👫пабывалі ў клубе актыўнага адпачынку ў пас. Баравая на святочнай праграме “Развітанне з пачатковай школай!”
🚴‍♀🚴‍♂паўдзельнічалі ў велапрагулцы “Адпачываем актыўна” , спартыўных гульнях.
🌈Працавала суботняя школа "Ранак",
👨‍👩‍👧‍👦 законныя прадстаўнікі гімназістаў наведалі індывідуальныя кансультацыі па пытаннях вучобы і выхавання навучэнцаў

#наша_гімназія
#школьнае_жыццё
#шосты_школьны_дзень

👍🏻💯Вучні гімназіі выдатна правялі школьную суботу!
📸 У КАДРЫ. ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!

👦🏼👧🏻Сёння вучні і бацькі гімназіі ў дзень сямейнага выхавання:
✔️прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Мая сям’я", малявалі радавое дрэва
✔️займаліся ў майстэрні "Нажнічкі-чараўнічкі", упрыгожылі актавую залу да свята "Развітанне з трэцім класам"🍃🧹
✔️пабывалі на дзіцячай чыгунцы імя К.К. Заслонава, у парку актыўнага адпачынку для дзяцей і дарослых "Джой Джамп"🏛️🍕
✔️паўдзельнічалі ў матчавай сустрэчы па валейболу
🌈Таксама працавала суботняя школа "Ранак", законныя прадстаўнікі гімназістаў наведалі індывідуальныя кансультацыі па пытаннях заканчэння 2022/2023 навучальнага года.

#наша_гімназія
#школьнае_жыццё
#шосты_школьны_дзень

👍🏻Вучні гімназіі выдатна правялі школьную суботу!
💥🤾‍♀🚴🏾‍♀ Школьная субота ў гімназіі — нам сёння можна ўсё! Экскурсіі, спартыўныя заняткі, удзел у гарадскім свяце "За бяспеку разам!", квіз!
💥Гімназічны свет запальвае ўсіх!

💯«Забудзь аб негатыве, жыві на пазітыве!» – дэвіз суботняга дня ўсіх гімназістаў .

#навiныгiмназii28
#шосты_школьны_дзень

🍁☀️ Самы цудоўны дзень тыдня – субота ў гімназіі. 🌞На вуліцы– сонечна. Нашы дзеці разам з настаўнікамі адправіліся на стадыен, дзе паказалі свае фізічныя магчымасці ⛹️‍♂️ 👩‍🎨🕺 Кожны знайшоў занятак для сябе!
📸 У КАДРЫ ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ У ГІМНАЗІІ!

👦🏼👧🏻Сёння вучні гімназіі:
✔️наведалі кінатэатр "Ракета", дзе праглядзелі кінафільм "Ліст чакання"👨‍👩‍👧‍👦
✔️прынялі ўдзел у спартыўнай акцыі "Усе на крос!"
✔️пабывалі ў Мінскім заапарку 🏛️
✔️прыгатавалі сваімі рукамі памяткі па здароваму ладу жыцця 🍕
✔️паўдзельнічалі ў квізе "Традыцыйныя святы Беларусі", інтэрактыўным занятку "Восеньскія святы і абрады беларусаў", мультымедыйным занятку "Беларускія традыцыі"

#наша_гімназія
#школьнае_жыццё
#шосты_школьны_дзень

👍🏻Вучні гімназіі выдатна правялі школьную суботу!
📚АЛІМПІЯДНЫ РУХ!

Вучні гімназіі прымаюць удзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Руская мова" і Руская літаратура", "Фізічная культура і здароўе" ⚽️

#навiныгiмназii28
#шосты_школьны_дзень