Forwarded from Образование.Советский.Минск
1⃣3⃣ студзеня – пачатак Шчодрага тыдня, або Багатая Каляда.
📌Іншыя назвы: шчодры вечар Куготы, Гаготы, Агатуха. Паходжанне такога наймення вынікае з абраду: кідалі ў калодзеж кашу, тады ж гадалі і крычалі ў калодзеж: “Ку-гу-гу!”.
З іншых крыніц “ Агатуха” паходзіць ад дзеяслова “гагатаць”(весяліцца).
Шчодрая (шчадроўная, мясная, багатая, тоўстая) куцця — абрадавая пераднавагодняя вячэра, якая вызначалася багаццем страў і іх скаромнасцю (тлустае, чаго нельга есці ў пост).
🎭Народныя традыцыі
🔸Гаспадар запрашаў за стол: “Мароз, хадзі куццю есці”.
🔸Шчадравалі пад вокнамі і ў хатах, славілі гаспадароў.
🔸Вадзілі “казу”і спявалі песні, галоўнай з якіх з’яўлялася “Го-го-го, каза”.
🔸Са шчодрым вечарам звязана шмат забабонаў, павер’яў і варажбы пра будучае замужжа.
Яшчэ больш чытайце тут.
🖍📚У народзе кажуць
🔹Калі неба яснае і шмат зорак на ўсе тры куцці, то будзе ўраджай на грыбы.
🔹Калі ноч цiхая i ясная — будзе шчаслiвы год.
🔹Калі падае мяккi снег— будзе добры ўраджай.
#народныкаляндар #средняяшкола34

1⃣7⃣ студзеня адзначаецца «Зосіма-бортнік".
Іншыя назвы свята: «Дзень Зосімы», «Фяклістаў дзень», «Выгнанне нячыстага».
📌 У народнай свядомасці гэты дзень суадносіцца з імем праваслаўнага святога Зосімы, які лічыцца заступнікам пчаляроў і бортнікаў.
🎭Народныя традыцыі
🔸На стол абавязкова ставілі мёд і прысмакі з яго.
🔸Прынята было гнаць чарцей.
🔸 Мужыкі і бабы апраналі кажухі навыварат і выходзілі на вуліцу, прыхапіўшы з сабою качэргі і крычалі: "Выходзь, нячыстая сіла!».
🔸Разводзілі вогнішча і святкавалі перамогу над нячыстай сілай.
🔸Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз агонь, каб умацаваць здароўе і атрымаць шчасце.
Яшчэ больш чытайце тут.
📚 У народзе кажуць
🔹Калі 17 студзеня шмат снегу - год будзе мядовым.
🔹Снег на дрэвах сукі гне - улетку пчолы раіцца будуць.
🔹Неба чыстае з поўным месяцам - да моцнай паводкі.
🔹Нізкія хмары на Зосіму - хутка будзе мароз.
🎂Тым, хто нарадзіўся 17 студзеня, уласцівыя страхі і сумненні. Насіць ім варта лазурыт.